Усесаюзнае батанічнае навуковае таварыства 2/179

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Таварыства венгера-савецкай дружбы 3/17

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Таварыства вывучэння Беларускага краю 10/192

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Таварыства дружбы ААР—СССР 1/51

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Таварыства дружбы «Ірак—СССР» 5/138

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭМАКРАТЫ́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВА,

тайная рэв. арг-цыя, якая дзейнічала ў 1836—38 у Віленскай мед. акадэміі. Заснавальнік і арганізатар Ф.А.Савіч. Складалася са студэнтаў і дробнай шляхты. Уваходзілі прадстаўнікі розных нацыянальнасцей: беларусы, украінцы, палякі і інш. Мела статут «Прынцыпы дэмакратызму». У 1837 устанавіла сувязі з Ш.Канарскім, які ўзначальваў тайную арг-цыю «Садружнасць польскага народа», што дзейнічала на тэр. Беларусі, Літвы і Украіны. Д.т. пад назвай «Маладая Польшча» ўвайшло ў склад «Садружнасці» як яе радыкальнае крыло. Члены т-ва імкнуліся наладзіць сувязі з сялянамі, прапагандавалі сярод іх ідэі свабоды і роўнасці, выступалі за асвету народа, за права кожнага народа на нац. самастойнасць, адстойвалі ідэю рэв. саюзу братніх народаў у барацьбе супраць самадзяржаўя, лічылі сябе прадаўжальнікамі справы дзекабрыстаў. Найлепшай формай дзярж. кіравання абвяшчалі рэспубліку. Ідэалогія Д.т. адлюстроўвала працэс пераходу ад шляхецкай рэвалюцыйнасці да рэв. дэмакратызму. У чэрв. 1838 частка членаў Д.т. арыштавана. Савіч і яго памочнікі Я.​Загорскі і К.​Рабчынскі прыгавораны да ссылкі на Каўказ, астатнія аддадзены ў салдаты.

Літ.:

Мохнач Н.Н. Идейная борьба в Белоруссии в 30—40-е г. XIX в. Мн., 1971;

Смирнов А.Ф. Революционные связи народов России и Польши, 30—60 гг. XIX в. М., 1962.

Н.​Н.​Махнач.

т. 6, с. 346

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАВАРЫ́СТВА ПАДХАРУ́НЖЫХ,

змова Высоцкага, тайная арг-цыя, заснаваная 15—16.12.1828 у варшаўскай Школе падхарунжых пяхоты па ініцыятыве падпаручніка П.Я.Высоцкага. Ва ўстаноўчым пасяджэнні ўдзельнічалі Ю.​Гуроўскі, Ю.​Дабравольскі, К.​Каршніцкі, А.​Ласкі, К.​Махнацкі, С.​Панінскі, К.​Пашкевіч, С.​Ціхоўскі. Духоўным папярэднікам прызнавалі кіраўніка Нац. масонства маёра В.Лукасінскага. Т-ва падтрымлівала сувязь з сеймавай апазіцыяй (калішанамі і інш.), мела кантакты з І.Лялевелем, Ю.У.Нямцэвічам і інш. Мэтай т-ва была падрыхтоўка ўзбр. паўстання. Першы раз планавалася ўзняць яго ў сакавіку, другі раз — 20.5.1829 у час каранацыі Мікалая I у якасці польскага караля, але планы не здзейсніліся. Са жн. 1830 пачала фарміравацца структура больш разгалінаванага т-ва, у якое апрача падхарунжых уступалі студэнты, інтэлігенцыя. Да кастр. ў т-ва ўваходзіла каля 200 малодшых афіцэраў; яго секцыі ўтвораны ў большасці варшаўскіх палкоў пяхоты, у асобных батальёнах і батарэях, Варшаўскім ун-це (гурткі М.​Швейзера, Н.​Шыманскага, Я.​Барткоўскага). Новы план паўстання прадугледжваў забойства цэсарэвіча Канстанціна Паўлавіча, раззбраенне рус. войска ў Варшаве і нейтралізацыю польскіх генералаў, верных цэсарэвічу. У сувязі з арыштамі студэнтаў і часткі падхарунжых, зменай міжнар. абставін (падрыхтоўка рас. інтэрвенцыі з удзелам польскай арміі ў Бельгію) вырашана прыспешыць план паўстання (гл. Паўстанне 1830—31).

В.​В.​Швед.

т. 15, с. 373

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Паўднёвае таварыства дзекабрыстаў 2/161, 533; 3/357; 4/190, 191; 5/36; 8/322—323, 338, 419; 10/444; 11/194

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Таварыства неўрапатолагаў і псіхіятраў (1892) 2/318

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Еўрапейскае эканамічнае таварыства 1/419; 2/283, 292; 3/224; 4/389, 390, 391; 5/122, 161, 173; 7/183, 398, 503; 10/556

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)