падклас вымерлых папарацепадобных раслін. Існавалі ў сярэдзіне дэвону — пермі (каля 350—250 млн.г. назад). Вывучаны 3 парадкі: кладаксілатас (Cladoxylates), протаптэрыдыялес (Protopteridiales) і цэнаптэрыдыялес (Coenopteridiales). На Беларусі выкапнёвыя рэшткі П. трапляюцца ў верхнедэвонскіх адкладах. Выкарыстоўваюцца пры вызначэнні ўзросту геал. адкладаў.
Вышыня да 2 м. Дрэвападобныя расліны з дыхатамічна разгалінаваным лазячым або прамастойным сцяблом. Лістападобныя органы звычайна дробныя, дыхатамічна разгалінаваныя, складаныя, зрэдку перыстыя. Спарангіі шматспоравыя, адзіночныя, размешчаны на канцах галінак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНІ́НЫ (ад франц. tanner дубіць скуру),
група фенольных злучэнняў раслін. Паводле хім. будовы — складаныя эфіры фенолкарбонавых к-т (напр., галавай) з многаатамнымі спіртамі (напр., глюкозай), кандэнсаваныя фенолы і інш.
Ёсць у кары, драўніне, лісці і (або) пладах многіх відаў раслін (напр., у кары дуба да 20% Т., вярбы да 13%). Маюць вяжучыя ўласцівасці. Асаджаюць бялкі з раствораў. Прыгнечваюць рост многіх патагенных для раслін мікраарганізмаў, ахоўваюць расліны ад паядання жывёламі (антыфіданты). Выкарыстоўваюцца пры дубленні скур, у медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАРАЧА́ЛЬНЫЯ РЭА́КЦЫІ,
хімічныя рэакцыі, якія адначасова адбываюцца ў прамым і адваротным напрамках і знаходзяцца ў стане дынамічнай раўнавагі. Кірунак рэакцый залежыць ад канцэнтрацыі рэчываў — удзельнікаў рэакцый. Пры дасягненні раўнавагі хімічнай скорасці абарачальныя рэакцыі аднолькавыя і сістэма ўтрымлівае зыходныя рэчывы і прадукты.
Простыя абарачальныя рэакцыі (напр., N2O4 2NO2) складаюцца з дзвюх элементарных рэакцый, якія адрозніваюцца толькі напрамкам (N2O4 → 2NO2 і 2NO2 → N2O4). Складаныя бываюць абарачальныя пры ўмове абарачальнасці ўсіх стадый (напр., N2+3NH2, 2NH3). Абарачальныя рэакцыі пры пэўных умовах ператвараюцца ў практычна неабарачальныя рэакцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРЫЛА́ТЫ,
вытворныя акрылавай кіслаты, складаныя эфіры ці яе солі. Акрылаты (эфіры) — бясколерныя вадкасці (напр., метылакрылат CH2=CH-COOCH3, tкіп 80 °C). Акрылаты (солі) — крышт. рэчывы. Лёгка палімерызуюцца пры дзеянні святла, цяпла, кіслароду і пераксідаў (захоўваюцца з інгібітарамі).
У прам-сці акрылаты метылавага і этылавага спіртоў атрымліваюць з этыленцыянгідрыну і адпаведнага спірту: 2CH2OHCH2CN + 2ROH + H2SO4 → CH2 = CHCOOR + (NH4)2SO4, вышэйшых спіртоў — рэакцыяй пераэтэрыфікацыі, а солі — нейтралізацыяй акрылавай к-ты. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці палімераў, каўчукоў, як дабаўкі ў друкарскіх фарбах, лаках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯНО́ВЫЯ ЛЯСЫ́, кляноўнікі,
фармацыя вытворных шыракалістых лясоў, у якіх пераважае клён. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі, Амерыкі, Афрыкі. На Беларусі трапляюцца рэдка (каля 0,01% агульнай пл. лясоў).
К.л. ўтвараюцца ў выніку змены карэнных дубовых і ялова-шыракалістых лясоў. Вылучаны 6 асн. тыпаў: арляковы, кіслічны, крапіўны, папарацевы, сніткавы, чарнічны. Дрэвастоі ўсіх тыпаў складаныя, акрамя клёну ўключаюць асіну, бярозу павіслую, вольху чорную, вяз, граб, дуб, елку, ліпу, ясень. Займаюць найб. урадлівыя землі. Даюць высакаякасную драўніну, якая выкарыстоўваецца на выраб мэблі, паркету і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАРГАНІ́ЧНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ,
складаныяхім. злучэнні (гетэразлучэнні) усіх хім. элементаў, за выключэннем большасці злучэнняў вугляроду, якія адносяцца да арганічных злучэнняў. Утвараюць практычна ўсю літасферу, гідрасферу і атмасферу Зямлі. Вядома каля 300 тыс. злучэнняў. Паводле функцыян. адзнакі падзяляюць на аксіды, гідраксіды, кіслоты, солі, паводле саставу (колькасці элементаў у Н.з.) — на двухэлементныя, ці бінарныя (аксіды, галагеніды, гідрыды, карбіды, нітрыды, фасфіды і інш.), і Н.з., у саставе якіх больш за 2 элементы (напр., гідраксіды, аміды металаў). У асобную групу вылучаны комплексныя злучэнні. Гл. таксама Неарганічная хімія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНСІ́ЛЫ, сэнсілы (ад лац. sensilis які адчувае),
прасцейшыя органы пачуццяў у беспазваночных жывёл. Складаюцца з кутыкулярнага аддзела і 1 або некалькіх чуллівых нерв. клетак, ад якіх адыходзяць нерв. валокны ў ц. н. с. Выконваюць функцыі гігра-, механа-, тэрма-, хема-, экстэра- і інтэрарэцэптараў. Размешчаны па целе паасобку або сабраныя ў групы, найб. іх колькасць на вусіках, ротавых ч., хваставых прыдатках і канечнасцях, дзе яны аб’яднаны ў складаныя органы па некалькі тысяч С. (напр., на антэнах трутня меданоснай пчалы каля 30 тыс.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАЖЫТНАГРЭ́ЧАСКІЯ ЛАДЫ́,
сістэмы меладычных ладоўстараж.-грэч. музыкі, засн. на тэтрахордах. Паводле інтэрвальнага складу тэтрахорды падзяляюцца на дыятанічныя, храматычныя і энгарманічныя. У дыятанічных тэтрахордах у залежнасці ад размяшчэння вял. і малых секунд (гл.Інтэрвал) адрозніваюць дарыйскія, фрыгійскія, лідыйскія. У выніку аб’яднання тэтрахордаў (злітнага ці раздзельнага) утвараліся больш складаныя, у т. л. актаўныя, лады (гл.Натуральныя лады). Лады, як і рытмы, лічыліся носьбітамі пэўнага характару.
Літ.:
Античная музыкальная эстетика. М., 1960;
Герцман Е. Античное музыкальное мышление. Л., 1986.
расійскі хімік. Акад.АНСССР (1935, чл.-кар. 1928). Скончыў Пецярб.ун-т (1884), дзе і працаваў (з 1907 праф.). З 1934 дырэктар Ін-та прыкладной хіміі. Навук. працы па хіміі прыродных злучэнняў. Адкрыў рэакцыю кандэнсацыі альдэгідаў у складаныя эфіры (рэакцыя Ц.—Каніцара). Распрацаваў спосабы прамысл. сінтэзу камфоры са шкіпінару, рэцэптуру новага высакаякаснага хім. шкла, атрымання чыстых хім. рэактываў, ёду з марскіх водарасцей. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАГАЎМАЦАВА́ЛЬНЫЯ НАСАДЖЭ́ННІ,
палосы дрэвавай, кустовай або травяністай расліннасці, якія ствараюцца або захоўваюцца па берагах вадаёмаў з мэтай прадухілення ці спынення працэсаў берагавой эрозіі і абразіі. Шыр. 50—300 м. Берагаўмацавальныя насаджэнні замацоўваюць грунт, затрымліваюць змыванне ў вадаёмы ўрадлівай глебы і ўгнаенняў, паляпшаюць умовы пражывання жывёл, павышаюць сан.-аздараўленчыя і рэкрэацыйныя якасці водных аб’ектаў і сумежных тэрыторый. Найлепшыя берагаўмацавальныя насаджэнні: густыя кустовыя зараснікі розных відаў раслін, камбінаваныя складаныя насаджэнні з вярбы (ломкая, руская, шэрая, белая і інш.) і густасцябловых травяністых шматгадовых раслін (чарот, асака, інш. злакі).