прыстасаванне, дзе ў старажытнасці распальвалі і зберагалі агонь, які служыў чалавеку для абагравання, прыгатавання ежы і абароны ад дзікіх звяроў. Рэшткі першых агнішчаў знойдзены на стаянках пітэкантрапа ва Усх. Афрыцы (больш за 1 млн.г. таму назад) і сінантрапа ў Кітаі (каля 300 тыс.г. назад). На Беларусі найб. старажытныя агнішчы вядомы з эпохі верхняга палеаліту (Бердыж, Юравічы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РДЗІЯН (грэч. Gordion, Gordieion),
старажытная сталіца фрыгійцаў (8—5 ст. да н.э.), на правым беразе р. Сакар’я, каля в. Пебі (Турцыя). Засн. легендарным стваральнікам Фрыгійскага царства Гордзіем. У выніку раскопак выяўлены рэшткі абарончых сцен з каменю і сырцовай цэглы, жытлы, могільнік з багатымі пахаваннямі, якія нагадваюць стараж. пахаванні скіфаў. У 7 ст. да н.э. Гордзіян моцна пашкоджаны кімерыйцамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫМАЛЬДЗІ́ЙЦЫ,
выкапнёвыя рэшткістараж. людзей эпохі позняга палеаліту Зах. Еўропы, выяўленыя ў 1872—1906 у пячорах Грымальдзі (Італія) на ўзбярэжжы Міжземнага м. каля г. Ментона (Францыя). Датуюцца прыкладна 32—29-м тыс. да н.э., належалі людзям сучаснага віду Homo sapiens (гл.Краманьёнец, Неаантрапы). Адна са знаходак з ніжніх пластоў «Грота дзяцей» з выразна негроіднымі рысамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭНСК,
археалагічная стаянка ранняга мезаліту (10—8 тыс.г. назад) ва ўрочышчы Грэнск, каля в. Ворнаўка Кармянскага р-на Гомельскай вобл. Выяўлены рэшткі агнішчаў, вял. колькасць крамянёвага інвентару, у т. л. тронкавыя наканечнікі стрэл (грэнскі тып), вастрыі, праколкі, разцы, скрабкі і інш. Знаходка вял. колькасці нуклеусаў сведчыць пра існаванне тут крэменеапрацоўчай майстэрні. Ад стаянкі атрымала назву грэнская культура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭЙТУ́Н,
рэшткістараж. паселішча земляробаў і жывёлаводаў у Сярэдняй Азіі (5-е тыс. да н.э.), за 30 км на Пн ад Ашгабата (Туркменістан). Паселішча складалася з невял. глінабітных аднапакаёвых домікаў. Знойдзена зерне пшаніцы і ячменю, косці дзікіх і свойскіх жывёл, прылады працы з крэменю і косці, гліняны посуд, размаляваны простым геам. узорам, каменныя і гліняныя фігуркі жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВАРТНО́Ц,
помнік раннесярэдневяковай арм. архітэктуры. Храм пабудаваны ў 641—661 каля г. Эчміядзіна. Руіны З. выяўлены раскопкамі ў 1901—07. Захаваліся камяні падмурка, арх. абломы, калоны. Уяўляў сабой круглае 3-яруснае купальнае збудаванне, унутры — тэтраконх з абходнай галерэяй. Фасады былі аздоблены аркатурай, разьбой, рэльефамі, інтэр’ер — мазаікай і размалёўкай. Стаў прататыпам шэрагу наступных арх. пабудоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАКАНДА́МА,
горад Баспорскай дзяржавы, які згадваецца Страбонам і інш.ант. аўтарамі. Мяркуецца, што горад знаходзіўся на паўд. беразе Таманскага зал. на мысе Тузла, дзе захаваліся рэшткіант. паселішча і яго некропаля. З сярэдзіны 19 ст. неаднаразова даследаваўся археолагамі. Паселішча існавала з 6 ст. да н. э. да 4 ст.н. э., тут жылі разам грэкі, сінды, меоты і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПА́ЦКІХ КУРГАНО́Ў КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура 2 — пач. 6 ст., помнікі якой пашыраны на тэр. Чарнавіцкай, Івана-Франкоўскай і Закарпацкай абл. Украіны і Румыніі. Помнікі яе даследаваліся з 1880-х г. Выяўлены рэшткі наземных паўзямлянкавых жытлаў, пахаванні з абрадам трупаспалення, шматлікія прадметы побыту. Носьбіты культуры — аселыя земляробча-жывёлагадоўчыя плямёны, якія, відаць, былі продкамі харватаў, што згадваюцца ў «Аповесці мінулых гадоў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЯ́ФА (Kaïápha),
бальнеалагічны і кліматычны курорт у Грэцыі. На ПдЗ ад Афін, на п-ве Пелапанес, на беразе зал. Іанічнага м. Субтрапічны клімат, крыніцы тэрмальных (27—36 °C) радонавых вод. Лечаць хваробы органаў руху і апоры, скуры, печані, жоўцевых шляхоў. Побач інш. папулярныя курорты. На Пн ад К. руіны стараж. Алімпіі, рэшткі храмаў Зеўса, Геры і інш. багоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІШ (Niš),
горад у Югаславіі, у Рэспубліцы Сербія, на р. Нішава. Каля 300 тыс.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., харчасмакавая, тэкст., хімічная. Ун-т. Музей. Рэшткістараж.-рым. крэпасці, базілік 4—5 ст.Арх. помнікі 16—18 ст. За 10 км на ПдУ — курорт Нішка-Баня. Паблізу руіны рым.-візант.г. Медыяна.