МІ́ШЫН (Васіль Паўлавіч) (н. 18.1.1917, г. Арэхава-Зуева Маскоўскай вобл.),
расійскі вучоны ў галіне тэарэт. і прыкладной механікі. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1956). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (МАІ, 1941). З 1941 у н.-д. арганізацыях. З 1974 у МАІ (у 1974—90 заг. кафедры). Навук. працы па балістыцы, дынаміцы і ўстойлівасці лятальных апаратаў. Ленінская прэмія 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЫ́НСКІ (Яўген Мікалаевіч) (11.3.1885, г. Ялта, Украіна — 6.3.1957),
расійскі педагог. Правадз.чл.АПН РСФСР (1944). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1914). З 1922 выкладаў у ВНУ Масквы. У 1944—48 у АПН РСФСР, дырэктар Дзярж. б-кі імя К.Дз.Ушынскага. Першы ў Расіі распрацаваў і чытаў курс па пазашкольнай адукацыі. Навук. працы па праблемах гісторыі педагогікі і школы. Аўтар першага ў СССР падручніка па гісторыі педагогікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́ЎСКІ (Аляксандр Іванавіч) (27.6.1927, г. Запарожжа, Украіна — 12.2.1993),
расійскі фізік. Акад.Рас.АН (1991, чл.-кар. 1979). Герой Сац. Працы (1966). Скончыў Харкаўскі ун-т (1950). У 1951—86 у спец.НДІ. Навук. працы па нейтроннай фізіцы, фізіцы высокіх шчыльнасцей энергіі, уласцівасцях рэчыва пры экстрэмальных умовах звышмоцнага магн. поля і ціску, лазернай фізіцы, фізіцы паскаральнікаў зараджаных часціц. Ленінская прэмія 1966, Дзярж. прэміі СССР 1953, 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЛІКА́Н (Венцаслаў Венцаслававіч) (11.9.1790, г. Слонім Гродзенскай вобл. — 21.6.1873),
расійскі і бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-р медыцыны (1816). Скончыў Пецярб. медыка-хірург. акадэмію (1813). З 1817 праф., з 1826 рэктар Віленскага ун-та. У 1831—37 інспектар Мін-ваўнутр. спраў у Пецярбургу. У 1851—64 прэзідэнт Пецярб. медыка-хірург. акадэміі, у 1865—70 старшыня дзярж.мед. савета. Навук. працы па лячэнні анеўрызмаў.
расійскі вучоны ў галіне фізіялогіі. Акад.АМНСССР (1945). Брат Дз.А.Ражанскага. Скончыў Кіеўскі ун-т (1909). З 1916 у Растоўскім ун-це. Навук. працы па агульнай фізіялогіі, фізіялогіі стрававання, кровазвароту, сну, функцыях глыбінных структур (падкоркавых вузлоў) галаўнога мозга і іх ролі ў вышэйшай нерв. дзейнасці. Вывучыў асн.біял. рэфлексы, распрацаваў класіфікацыю безумоўных рэфлексаў па іх біял. значэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСПЛЕ́ЦІН (Аляксандр Андрэевіч) (25.8.1908, г. Рыбінск Яраслаўскай вобл., Расія — 8.3.1967),
расійскі вучоны і канструктар у галіне радыётэхнікі і электронікі. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1956). Скончыў Ленінградскі эл.-тэхн. ін-т (1936). З 1930 у розных НДІ, праектных арг-цыях і ўстановах АНСССР. Навук. працы па радыётэхніцы, электроніцы і стварэнні тэлевіз. апаратуры. Дзярж. прэмія СССР 1951. Ленінская прэмія 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛА́НЦЬЕЎ (Юрый Васілевіч) (10.4.1919, г. Краснадар, Расія — 20.12.1983),
расійскі дырыжор, кампазітар. Нар.арт.СССР (1975). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1940). З 1948 скрыпач-канцэртмайстар і асістэнт дырыжора Маскоўскага сімф. аркестра. З 1958 маст. кіраўнік і гал. дырыжор створанага ім эстрадна-сімф. аркестра Цэнтр. тэлебачання і радыёвяшчання. Аўтар муз. твораў розных жанраў: рапсодыя «Адыгейскі зафак» (1973), «Камсамольская сімфонія» (1976), балет «Юнацтва» (1976—77) і інш.
расійскідзярж. і ваенны дзеяч. Генерал (1807), граф, давераная асоба пры дварах Паўла I і Аляксандра I. З 1808 ваен. міністр, з 1810 старшыня ваен. дэпартамента Дзярж. савета. Ролю вышэйшай дзярж. установы набыла ўласная яго імператарскай вялікасці канцылярыя, якой у 1812—25 кіраваў Аракчэеў. З 1815 меў вызначальны ўплыў на Аляксандра I. Праводзіў рэакц. палітыку паліцэйскага дэспатызму і грубай ваен. сілы (гл.Аракчэеўшчына).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРДА́ШАЎ (Павел Мікалаевіч) (4.12.1865 — пасля 1923),
расійскі гісторык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1889). Праф. Юр’еўскага (з 1901), Кіеўскага (з 1903) і Сімферопальскага (з 1921) ун-таў. З 1923 выкладаў у Віцебскім пед. ін-це. Гал. праца «Правінцыяльная адміністрацыя ў Францыі ў апошнюю пару старога парадку 1774—89. Правінцыяльныя інтэнданты» (т. 1—3, 1900—06) змяшчае нявыдадзеную адм. перапіску, якая асвятляе парадкі ў Францыі напярэдадні рэвалюцыі канца 18 ст.
расійскідзярж. і ваен. дзеяч. Граф (1762). Брат А.Р.Арлова. Удзельнік Сямігадовай вайны 1756—63, дварцовага перавароту 1762, у выніку якога прастол заняла Кацярына II. У 1763—75 ген.-фельдцэйхмайстар рус. арміі. У 1771 кіраваў задушэннем «чумнага бунту» ў Маскве. У 1772 узначальваў рус. дэлегацыю на перагаворах з Турцыяй. Ініцыятар заснавання Вольнага эканам.т-ва (1765) і яго першы прэзідэнт. З 1775 у адстаўцы.