ЦЫСТЫЦЭ́РК (ад грэч. kystis пузыр + kerkos хвост),
разнавіднасць лічынкі стужачных чарвей — фіны. Характэрна развіццё адной галоўкі з прысоскамі і кручкамі, укручанай у поласць пузыра. Развіваецца ў арганізме прамежкавага гаспадара — свінні, буйн. раг. жывёлы, зрэдку чалавека, выклікае цыстыцэркозы. У арганізме канчатковага гаспадара (напр., чалавека) ператвараецца ў дарослага чарвяка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАРАДЫЯГРА́ФІЯ (ад аўта... + радыяграфія),
метад рэгістрацыі і вывучэння размеркавання радыеактыўных рэчываў у аб’ектах, якія даследуюцца; разнавіднасць радыяграфіі. Выяўляецца пры накладанні на аб’ект адчувальнага да радыеактыўнага выпрамянення фотаматэрыялу. Выкарыстоўваецца ў эксперым. фізіцы, тэхніцы, біялогіі, медыцыне і інш.
Да арт.Аўтарадыяграфія: аўтарадыяграма (адбітак), якая паказвае размеркаванне фосфару-32 у лісце памідора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАДСТАЎНІ́ЦТВА МЕ́НІПАСЦІ,
разнавіднасць выбарчай мажарытарнай сістэмы. Выкарыстоўваецца ў краінах, дзе існуюць розныя паліт. рухі і ідэйныя плыні, якія не маюць парламенцкага прадстаўніцтва і ў выніку вымушаны арыентавацца на непарламенцкія метады барацьбы. Сэнс такой сістэмы ў тым, каб даць справядлівае прадстаўніцтва паліт. меншасцям і пазбегнуць назапашвання ў грамадстве ўнутр. напружанасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІБІНІ́Т (ад назвы горнага масіву Хібіны),
магматычная шчолачная горная парода, буйназярністая разнавіднасцьнефелінавага сіеніту, якая мае ўключэнні эўдыяліту. Складаецца са шчолачнага палявога шпату, нефеліну, эгірыну, арфведсаніту і інш. Складае буйныя масівы ў вобласці развіцця шчолачных парод (напр., у Хібінскіх тундрах на Кольскім п-ве). Выкарыстоўваецца як буд. матэрыял.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАМПУ́НЬ (ад англ. champooing мыццё галавы),
хімічны прэпарат, прызначаны для выдалення забруджванняў з паверхні скуры галавы і валасоў чалавека; разнавіднасцьмыйных сродкаў. У аснове Ш. — аніённыя, неіёнагенныя і амфатэрныя паверхнева-актыўныя рэчывы, таксама ланалін, біялагічна актыўныя рэчывы (вітаміны, эфірныя алеі, расл. экстракты і настоі), духмяныя рэчывы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АНЦУЕ́ЛЯ»,
бел.нар. танец, разнавіднасцькадрылі. Назва паходзіць, верагодна, ад адной з размоўных формаў жаночага імя Ганна — Анця, Анцінея. Бытаваў на Навагрудчыне (зафіксаваны на пач. 19 ст.). Танцавалі ў 2 або 4 пары па чарзе, потым усе разам. Асн. элемент руху — галоп. Муз. памер . Тэмп хуткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАГЕ́НАВЫЯ ВАЛО́КНЫ,
разнавіднасць валокнаў злучальнай тканкі жывёл і чалавека. Складаюцца з бялку калагену, што сінтэзуецца фібрабластамі, хандрабластамі і астэабластамі. К.в. ўтвораны пучкамі фібрыл, якія складаюцца з протафібрыл. Фарміруюцца ў пазаклетачнай прасторы полімерызацыяй трапакалагену. Моцныя на разрыў, мала эластычныя, выконваюць мех. (апорную) функцыю. У храстку К.в. наз. хандрынавымі, у касцях — асеінавымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОТАРО́ЛЕР (ад мота... +ням. rollen каціць),
разнавіднасцьматацыкла. Адрозніваецца коламі малога памеру і спосабам пасадкі вадзіцеля. Мае 2-тактавы аднацыліндравы рухавік, ахаладжэнне паветранае, прымусовае (ад вентылятара). Найб. пашыраны запуск рухавіка ад эл. стартэра. Скорасць да 95 км/гадз. На базе М. створаны 3-колавыя трансп. сродкі грузападымальнасцю да 150 кг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫСТЫЦЭРКО́ІД (ад грэч. kystis пузыр + kerkos хвост + eidos выгляд),
разнавіднасць лічынкі стужачных чарвей — фіны. Цела падзелена на тулава і хвост, галоўка з прысоскамі ўкручана ўнутр тулава. Паразітуюць у поласці цела прамежкавага гаспадара (кольчатых чарвей, ракападобных, насякомых, малюскаў ці пазваночных жывёл). У арганізме канчатковага гаспадара (сабакі, ката) ператвараецца ў дарослага чарвяка.