ЯКУСЕ́ВІЧ Анатоль Міхайлавіч (н. 26.8.1933, в. Стральцы Гродзенскага р-на),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1993). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя Ціміразева (1959). З 1975 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па распрацоўцы метадаў скрыжавання парод буйн. раг. жывёлы, прынцыпаў падбору і адбору жывёл, спосабаў фарміравання генеалагічнай структуры пароды і інш. Сааўтар бел. чорна-пярэстай пароды буйн. раг жывёлы.
Тв.:
Создание скота черно-пестрой породы молочного типа (разамз М.П.Грынем) // Животноводство. 1983. №3;
Повышение племенных и продуктивных качеств молочного скота. Мн., 1989 (разамз М.П.Грынем);
Формирование генеалогической и заводской структуры в белорусской черно-пестрой породе крупного рогатого скота (разамз Н.В.Клімец) // Зоотехн. наука Белоруссии. 1997. Т. 33.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯДЗЕ́ГАЎ Роберт Сяргеевіч (н. 12.5.1934, г. Шуміха Курганскай вобл., Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1978), праф. (1981). Скончыў Ленінградскі караблебуд. ін-т (1957). З 1958 у Чэлябінскім політэхн. ін-це. З 1963 у Цэнтр.н.-д. і праектна-тэхнал. ін-це арганізацыі і тэхнікі кіравання (з 1963 заг. лабараторыі, з 1970 нам. дырэктара), з 1991 заг. кафедры Бел.эканам. ун-та, з 1997 — Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах удасканальвання сістэм кіравання прадпрыемствамі, арг-цыямі і фірмамі, выкарыстання ў кіраванні вытв-сцю сучасных інфарм. тэхналогій і сродкаў электроннай выліч. тэхнікі. Распрацаваў канцэпцыю інтэграваных аўтаматызаваных сістэм кіравання маш.-буд. і прыборабуд. прадпрыемствамі. Дзярж. прэмія Беларусі 1972. Дзярж. прэмія СССР 1984.
Тв.:
Технико-экономическое планирование и учет в АСУ. Мн., 1974 (разамз Б.В.Пашкевічам);
Интеграция производственного планирования. М., 1978 (разамз Н.М.Арловай, Ю.І.Сідаравым);
Машинная система технико-экономического планирования на предприятии. М., 1982 (разамз Н.М.Арловай, М.І.Чашэнкам);
АСУ на промышленном предприятии: Справ. 2 изд. М., 1989 (у сааўт.);
Основы менеджмента и маркетинга. Мн., 1995 (у сааўт.);
Управление персоналом. Мн., 1997 (разамз М.І.Кабушкіным, В.М.Крыўцовым);
Теория системного менеджмента. Мн., 2001 (у сааўт.);
Управление персоналом: От фактов настоящего к возможностям будущего. Мн., 2002 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫНГ (Ting) Сэмюэл Чжао Чжун (н. 27.1.1936, г. Ан-Арбар, штат Мічыган, ЗША),
амерыканскі фізік-эксперыментатар. Чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1975), Нац.АН ЗША (1977). Замежны чл.АНСССР (1988) і АНінш. краін. Скончыў Мічыганскі ун-т (1960). З 1967 у Масачусецкім тэхнал. ін-це (з 1969 праф.). Навук. працы па фізіцы высокіх энергій і элементарных часціц, квантавай электрадынаміцы, пошуку антырэчыва ў Сусвеце і інш.Разамз Л.Ледэрманам упершыню сінтэзаваў антыдэйтрон (1965). Незалежна ад Б.Рыхтэра адкрыў (1974) першую «зачараваную» часціцу — j/Ψ-мезон. Разамзінш. эксперыментальна пацвердзіў існаванне глюонных струменяў (1979). Нобелеўская прэмія 1976 (з Рыхтэрам).
Тв.:
Рус.пер. — Открытие j-частицы: (Личные впечатления) // Успехи физ. наук. 1978. Т. 125. вып. 2;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІ́ПАЎ Валерый Віктаравіч (н. 26.5.1946, г. Брэст),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў БДУ (1969). З 1969 у Ін-це фізікі Нац.АН (з 1993 гал.навук. супрацоўнік). Навук. працы па оптыцы, акустыцы, фотаакустыцы, гісторыі бел. мастацтва. Устанавіў асаблівасці адбіцця і пераламлення эл.-магн. хваль на межах анізатропных асяроддзяў, новы від канічнай рэфракцыі аптычных і акустычных хваль у асяроддзях з натуральнай ці вымушанай гіратрапіяй. Прапанаваў новыя метады даследавання анізатропных, слаістых і слаіста-анізатропных паглынальных асяроддзяў.
Тв.:
Отражение и преломление света прозрачными кристаллами. Мн., 1976 (разамз Ф.І.Фёдаравым);
Достижения физической оптики в Белоруссии. Мн., 1979 (разамз Б.В.Бокуцем);
Расщепление пучка при полном отражении, обусловленное ограниченностью среды (разамз М.М.Пунько) // Письма в ЖЭТФ. 1984. Т. 39, вып. 1;
Скульптура // Гісторыя беларускага мастацтва. Мн., 1988. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЧАР Алім Аляксандравіч (н. 4.7.1933, Мінск),
бел. фізікахімік. Д-рхім.н. (1973), праф. (1974). Сын А.С.Вечара. Скончыў Маскоўскі ун-т (1955). З 1961 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі, з 1964 у БДУ. Навук. даследаванні па фіз. хіміі цвёрдага цела (хім. сенсары, цвёрдыя электраліты, паліўныя элементы), вывучэнні тэрмадынамічных уласцівасцей неарган. рэчываў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў Мікалай Сцяпанавіч (н. 16.7.1937, в. Адамаўка Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1986), праф. (1989). Скончыў БДУ (1959). З 1975 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. З 1987 нам. дырэктара Міжгаліновага ін-та павышэння кваліфікацыі пры БПА. Навук. працы па оптыцы і лазернай фізіцы (манаімпульсныя лазеры і лазеры хваляводнага тыпу). Выявіў (разамз Ф.І.Фёдаравым) новы від эл.-магн. хваль (гл.Неаднародныя хвалі). Прадказаў эфект узмацнення святла пры поўным адбіцці ад інверсных асяроддзяў і з’яву гістэрэзіснага адбіцця святла (аптычнай бістабільнасці). Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Тв.:
Новый вид плоских электромагнитных волн в поглощающих кристаллах (разамз Ф.І.Фёдаравым) // Оптика и спектроскопия. 1963. Т. 15, вып. 6;
Отражение света от усиливающих и нелинейных сред. Мн., 1988 (разамз Б.Б.Бойкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САГДЗЕ́ЕЎ Рэнад Зіннуравіч (н. 13.12.1941, г. Казань, Расія),
расійскі вучоны ў галіне хім. фізікі; адзін са стваральнікаў спінавай хіміі. Акад.Рас.АН (1997, чл.-кар. 1987). Брат Раальда Сагдзеева. Скончыў Новасібірскі ун-т (1965). З 1983 нам. дырэктара Ін-та хім. кінетыкі і гарэння Сібірскага аддз.Рас.АН. З 1993 дырэктар Міжнар. тамаграфічнага цэнтра ў Новасібірску. Навук. працы па вывучэнні элементарных актаў хім. ператварэнняў, магнітных і спінавых эфектах у хім. рэакцыях, хім. палярызацыі ядзер, хім. радыёспектраскапіі. Ленінская прэмія 1986. Дзярж. прэмія Расійскай Федэрацыі 1994.
Тв.:
Магнитные и спиновые эффекты в химических реакциях. Новосибирск, 1978 (разамз А.Л.Бучачэнкам, К.М.Саліхавым);
Основы магнитного резонанса. Иркутск, 1995 (разамз У.К.Воранавым);
Основы современного естествознания. 2 изд. М., 1999 (разамзУ К.Воранавым, М.В.Грэчневай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТВІНО́ЎСКАЯ Раіса Паўлаўна (н. 7.9.1950, г.п. Карма Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне арган. і біяарган. хіміі. Д-рхім.н. (1998). Скончыла БДУ (1972). З 1972 у Ін-це фіз.-арган. хіміі, з 1975 Ін-це біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па распрацоўцы метадаў сінтэзу, вывучэнні хім. і біял. уласцівасцей прыродных і роднасных поліоксістэроідаў, стварэнні і ўкараненні ў практыку сельскай гаспадаркі прэпаратаў на іх аснове. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Synthesis and some practical aspects of brassinosteroids (разамз У.А.Хрыпачом, У.М.Жабінскім) // Brassinosteroids: Chemistry. Bioactivity. Appíication. Washington, 1991;
Стероидные изоксазолы. Синтез и биологическая активность (разамз С.В.Драч, У.А.Хрыпачом) // Химия гетероцикл. соединений. 2000. № 3;
Регио- и стереохимия 1,3-диполярного циклоприсоединения нитрилоксидов к олефинам (разамз У.А.Хрыпачом) // Успехи химии. 2001. Т. 70, № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГЛО́Ў Валерый Мікалаевіч (н. 26.1.1938, г. Віцебск),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1981), праф. (1982). Акад.Бел.інж. акадэміі (1995). З 1965 у Бел.тэхн. ун-це (з 1986 заг. кафедры). Навук. працы па хіміі буд. матэрыялаў і каштоўных металаў. Распрацаваў спосабы здабывання серабра і золата з некандыцыйнай сыравіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РМАН (Borman) Фрэнк (н. 14.3.1928, г. Гэры, ЗША),
касманаўт ЗША. Палкоўнік ВПС. Скончыў Ваен. акадэмію ЗША (1950), Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1957). З 1962 у групе касманаўтаў НАСА. 4—18.12.1965 разамз Дж.Ловелам здзейсніў палёт на касм. караблі «Джэміні-7». 21—27.12.1968 разамз Ловелам і У.Андэрсам ажыццявіў першы ў свеце палёт да Месяца на касм. караблі «Апалон-8». Агульная працягласць палётаў 18,7 сут. Імем Бормана названы кратэр на Месяцы.