частка тэр.Усх. Антарктыды. На З абмываецца м. Роса, на Пн — м. Сомава. У межах зах. часткі В.З. — Трансантарктычныя горы, выш. да 4025 м (г. Лістэр). На У да гор прымыкае ледавіковае плато. Магутнасць ледавіковага покрыва месцамі перавышае 2500 м. Адкрыта ў 1841 англ. экспедыцыяй Дж.Роса, названа ў гонар англ. каралевы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВАДЫЯ́НА (Guadiana),
рака ў Іспаніі і Партугаліі. Даўж. 820 км, пл.бас. 68 тыс.км². Пачынаецца з плато Ла-Манча, цячэ пераважна па вузкай глыбокай даліне, урэзанай у Новакастыльскае пласкагор’е, упадае ў Кадыскі зал. Атлантычнага ак. Паўнаводная зімой. Сярэдні расход вады каля 80 м³/с. ГЭС. Вадасховішча Сіхара. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. На Гвадыяне — г. Бадахос (Іспанія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́СТРЫЯ (Istria),
паўвостраў паміж зал. Трыесцкім і Рыекскім Адрыятычнага м., у Харватыі, Славеніі і Італіі. Выступае ў мора амаль на 100 км. Пл. 3,7 тыс.км². Вапняковае пакатае плато ўздымаецца з ПдЗ на ПнУ. Выш. 100—600 м, найб. — 1396 м (г. Учка). Развіты карст. Клімат міжземнаморскі. Бедная міжземнаморская расліннасць (травы, шыбляк). Буйныя гарады: Трыест (Італія), Пула (Харватыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМУНІ́ЗМУ ПІК,
найвышэйшая вяршыня на Паміры, у месцы адгалінавання хр. Пятра Першага ад хр. Акадэміі навук, на Пн Таджыкістана. Выш. 7495 м. На схілах — магутныя фірнавыя палі і ледавікі (Бівачны, Бяляева, Памірскае фірнавае плато) агульнай пл. 136 км². Першае ўзыходжанне ў 1933 здзейсніў сав. альпініст Я.М.Абалакаў. У 1933—62 наз. пік Сталіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕФАЛІНІ́Я (Kephallēnia),
востраў каля зах. берагоў Грэцыі, найб. з Іанічных а-воў. Тэр. Грэцыі. Пл. 752 км². Нас. (з прылеглымі астравамі) 31,3 тыс.чал. (1981). Вапняковыя плато і кароткія хрыбты са стромкімі схіламі. Выш. да 1628 м (г. Энас). Зараснікі міжземнаморскіх вечназялёных і лістападных хмызнякоў, невял. хваёвыя лясы. Плантацыі аліваў, тытуню, вінаграднікі, сады. Гал. горад і порт — Аргастоліян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЬЧЖУ́РА-КАРЭ́ЙСКІЯ ГО́РЫ.
На ПнУ Кітая, на Пн КНДР і ў Прыморскім краі Расіі (усх. адгор’і). Даўж. больш за 1000 км. Пераважаюць выш. 1000—2000 м, найбольшая 2750 м (вулкан Пэктусан). Складзены пераважна з гранітаў, сланцаў, базальтаў, вапнякоў. Плато і пласкагор’і, падзеленыя кароткімі хрыбтамі. Хваёвыя і шыракалістыя лясы, хмызнякі. Каля грабянёў кедравыя сланікі. Радовішчы каменнага вугалю, каляровых металаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНО́РКА (Menorca),
востраў у зах.ч. Міжземнага м., у складзе Балеарскіх а-воў. Тэр. Іспаніі. Пл. 754 км². Пераважаюць вапняковыя платовыш. да 357 м, якія ўступамі абрываюцца да мора. Развіты карст. Клімат міжземнаморскі, ападкаў 500—600 мм за год. Міжземнаморскія хмызнякі і лясы. Вырошчванне вінаграду, аліў, цытрусавых, міндалю. Авечкагадоўля, рыбалоўства. Марскія курорты, турызм. Порт Маон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́КАС (Pecos),
рака на ПдЗ ЗША левы прыток р. Рыо-Грандэ. Даўж. 1215 км, пл. басейна 101 тыс.км² Вытокі ў Скалістых гарах, перасякае ў глыбокай даліне плато Лана-Эстакада. У нізоўі сярэдні гадавы расход вады, у выніку выкарыстання вады на арашэнне, складае 8 м³/с, максімальны зрэдку перавышае 3000 м³/с. На П. — г. Карлсбад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСКУЭХА́НА (Susquehanna),
рака на У ЗША. Даўж. 990 км, пл.бас. 71 тыс.км². Вытокі ў Апалачах, перасякае плато Підмант, дзе ўтварае парогі і вадаспады, упадае ў Чэсапікскі зал. Атл.ак. Веснавое разводдзе, межань у вер.—лістападзе. Ледастаў ад канца снеж. да канца сак. — пач. красавіка. Сярэдні расход вады 1140 м³/с. ГЭС. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫ́ДНЫ РЭЛЬЕ́Ф,
тып рэльефу пустыняў, паўпустыняў, сухіх стэпаў. Фарміруецца пад уплывам арыднага клімату, дзейнасці ветру (дэфляцыя, эолавая акумуляцыя), пустыннага выветрывання, эрозіі часовых вадацёкаў. Для ўзвышаных плато, перадгор’яў характэрны формы арыднай дэнудацыі і эрозіі (педыменты, бедленды і інш.), для нізін і раўнін — розныя тыпы камяністых і пясчаных пустыняў з эолавымі формамі рэльефу (барханы, градавыя пяскі і інш.), засоленымі азёрнымі ўпадзінамі, такырамі.