горад у Цэнтр. Мексіцы, на Пд Мексіканскага нагор’я, на выш. 1885 м, у штаце Гуанахуата. Засн. ў 1576. 872 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны прамысл.цэнтр.Прам-сць: харчовая (мукамольная, малочная, мясная), тэкст., металаапр., хім. (вытв-сць угнаенняў), цэлюлозна-папяровая, мэблевая, шкляная, буд. матэрыялаў. Гал. цэнтр гарбарна-абутковай прам-сці краіны. Гандл. цэнтр раёна інтэнсіўнай с.-г. вытв-сці. Арх. помнікі каланіяльнага перыяду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЎЭН (Owen) Рычард (20.7.1804, г. Ланкастэр, Вялікабрытанія — 18.12.1892),
англійскі заолаг, анатам і палеантолаг. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1834). Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1839). Скончыў мед. курс у шпіталі Сент-Барталам’ю ў Лондане (1825). Працаваў у Каралеўскім ін-це ў Лондане, у 1856—83 у Брытанскім музеі. Навук. працы па марфалогіі і сістэматыцы выкапнёвых жывёл. Распрацоўваў праблему аналогіі і гамалогіі органаў. У 1863 апісаў птушку юрскага перыядуархеаптэрыкса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРШАДРУКАВА́НЫЯ КНІ́ГІ,
старадрукаваныя кнігі, умоўная назва кніг, выпушчаных у пэўнай краіне на працягу пэўнага перыяду пасля ўзнікнення кнігадрукавання. Найчасцей гэта кнігі, выдадзеныя ў першай друкарні краіны. У Еўропе з’явіліся ў 1440-я г., на Беларусі — у 1-й чвэрці 16 ст. Першыя кнігі, друкаваныя наборнымі літарамі ў перыяд ад 1440 да 1500 уключна, наз.інкунабуламі, а выданні 1-й пал. 16 ст. — палеатыпамі. Гл. таксама ў арт.Выдавецкая справа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНГІНЕ́ЦІ КАЙРО́ЛА (Sanguinetti Coirolo) Хуліо Марыя (н. 6.1.1936, Мантэвідэо),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Уругвая. Скончыў ун-т Рэспублікі (г. Мантэвідэо). Працаваў адвакатам і журналістам. З 1962 чл. уругвайскага парламента ад партыі «Каларада»; з 1981 лідэр, з 1983 ген. сакратар партыі «Каларада». У 1969—71 міністр прам-сці і гандлю, у 1972 — культуры і асветы Уругвая. У 1985—90 першы цывільны прэзідэнт Усх. Рэспублікі Уругвай пасля перыядуваен. рэжыму.
клас зялёных водарасцей. Каля 30 родаў, 300 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных морах ад берагавой зоны да глыб. 70 м (некат трапляюцца ў морах умераных паясоў, напр., каўлерпа). У выкапнёвым стане вядомыя з ардовікскага перыяду.
Слаявіны буйныя (выш. да 0,5 м), няклетачнай будовы (без папярочных перагародак) са шматлікімі ядрамі і дыскападобнымі хларапластамі. Маюць пігменты. Размнажэнне вегетатыўнае, бясполае і палавое. Ужываюцца ў ежу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНКАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА МЕ́ЛУ,
у Крычаўскім р-не Магілёўскай вобл., на правым беразе р. Сож, каля в. Каменка. Пластавы паклад звязаны з адкладамі туронскага яруса верхняга мелавога перыяду. Мел белы і светла-шэры, шчыльны, трэшчынаваты, з рэдкімі ўключэннямі крэменю і праслойкамі мелападобнага мергелю. Разведаныя запасы 119,3 млн.т, перспектыўныя 145 млн.т. Магутнасць карыснай тоўшчы 8,8—55,4 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,7—19,6 м Мел прыдатны на выраб партландцэменту. Радовішча распрацоўваецца ВА «Крычаўцэментнашыфер».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́БЛЕНЦКАЯ ЭМІГРА́ЦЫЯ,
антырэспубліканская паліт. групоўка французаў перыядуФранцузскай рэвалюцыі 1789—99. Знаходзілася пераважна ў г. Кобленц (Германія, адсюль назва). Гуртавалася вакол братоў Людовіка XVI — графа Праванскага і графа д’Артуа. На сродкі манархаў Вялікабрытаніі, Расіі і Швецыі ў Кобленцы фарміраваліся атрады дваран-эмігрантаў, якія склалі т.зв. «армію прынцаў» (на чале з прынцам Кандэ), што ў 1792 удзельнічала ў аўстра-прускім узбр. уварванні ў Францыю. У 1794 франц.рэсп. войскі занялі Кобленц, што паклала канец К.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУА́НДА (Luanda),
горад, сталіца Анголы. Адм. ц. правінцыі Луанда. Засн. ў 1575 партугальцамі. 2081 тыс.ж. (1997). Порт на Атлантычным ак. Вузел аўтадарог. Пачатковы пункт чыгункі ў глыб краіны. Міжнар. аэрапорт. Гал.прамысл. цэнтр краіны (больш за 50% валавой прадукцыі апрацоўчай прам-сці краіны). Прам-сць: нафтаперапр., гумавая, цэм., тэкст., харч., тытунёвая. Ун-т. Музеі: Анголы (прырода) і Дунду (гісторыя і этнаграфія). Арх. помнікі каланіяльнага перыяду (пераважна 17—18 ст.). Паблізу Л. нафтапромыслы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯНЦЭ́ВІЧ (Lencewicz) Станіслаў (19.4.1889, Варшава — 1.9.1944),
польскі географ, геолаг; адзін з арганізатараў Польскага геагр.т-ва (1918). Праф. (1922). Адукацыю атрымаў у г. Нушатэль (Швейцарыя). Арганізатар (у 1917) і кіраўнік (да 1939) геагр. ф-та ў Варшаўскім ун-це. У 1922—39 рэдактар час. «Przegląd geograficzny» («Геаграфічны агляд»). З 1943 выкладаў у падп. Варшаўскім ун-це. Навук. працы па геамарфалогіі, геалогіі чацвярцічнага перыяду, гідраграфіі, картаграфіі, лімналогіі (склаў каталог польскіх азёр). Забіты гітлераўцамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕНК (Penck) Альбрэхт (25.9.1858, г. Лейпцыг, Германія — 7.3.1945),
нямецкі геамарфолаг і географ. У 1885—1906 праф. Венскага ун-та, у 1902—26 праф. і дырэктар Ін-та геаграфіі і акіянаграфіі Берлінскага ун-та. Навук. працы па тэорыі агульнай геамарфалогіі і палеагеаграфіі чацвярцічнага (антрапагенавага) перыяду, даследаванні па геамарфалогіі Альпаў, Пірэнеяў, Канады, Аўстраліі і інш. рэгіёнаў, а таксама гідраграфіі р. Дунай. Адзін з распрацоўшчыкаў геамарфалагічнай класіфікацыі кліматаў і канцэпцыі стараж. зледзянення Альпаў (вылучыў 4 ледавіковыя эпохі).