Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Іваноў А. А. (камісар партыз. атрада) 8/181
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Іваноў І. Р. (камандзір партыз. атрада) 8/142
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ Іван Кузьміч (13.8.1909, в. Ганявічы Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 8.5.1982),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Віцебскай вобл.Герой Сав. Саюза (1944). Засл. работнік культуры БССР (1980). Скончыў Вышэйшую камуніст.с.-г. школу (Мінск, 1934), Рэсп.парт. школу пры ЦККП(б)Б (1948). З 1941 адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў Асвейскага патрыятычнага падполля. У крас. 1942 арганізаваў і ўзначаліў партыз. атрад, у ліп. 1942 — студз. 1944 камандзір Асвейскай партыз. брыгады, адначасова ў чэрв. 1942 — снеж. 1943 1-ы сакратар падп. Асвейскага райкома КП(б)Б. Ў 1944—63 на парт. і прафс. рабоце. Аўтар кнігі «Вайна ў краі азёр» (2-е выд., 1973).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПУ́СТА Піліп Піліпавіч (25.12.1907, с. Жоўтае Пяціхацкага р-на Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 6.1.1973),
адзін з кіраўнікоў парт. руху ў Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Ген.-маёр (1943). З 1931 у Чырв. Арміі. Удзельнік паходу Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь у вер. 1939, сав.-фінл. вайны 1939—40. З чэрв. 1941 на фронце, камандзір палка. У партызанах з сак. 1942: нач. штаба, камісар атрада, з мая 1942 камандзір партыз. брыгады імя Варашылава, са снеж. 1942 — партыз. злучэння Слуцкай зоны. У сак.—ліп. 1943 чл. Слуцкага падп. міжрайкома КП(б)Б, са жн. 1943 нач. штаба Беластоцкага партыз. злучэння, адначасова ў ліст. 1943 — ліп. 1944 чл. Беластоцкага падп. абкома КП(б)Б. Пасля вайны ў Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХАМІ́РАЎ Уладзімір Андрэевіч (11.7.1921, в. Запруддзе Уладзімірскай вобл., Расія — 6.6.1976),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Харкаўскае ваен.мед. вучылішча (1941), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1945). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. У баі пад Нясвіжам цяжка паранены, трапіў у палон. Уцёк з лагера смерці, стварыў і ўзначаліў у Чэрвеньскім р-не партыз. групу, якая перарасла ў атрад; з сак. 1943 камандзір 12-й кавалерыйскай партыз. брыгады імя Сталіна Мінскай вобл. Удзельнік вайны з Японіяй 1945. Пасля вайны на парт. рабоце. Яго імем названа вуліца ў г.п. Чырвоная Слабада Салігорскага р-на Мінскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТАБЫ́ ПАРТЫЗА́НСКАГА РУ́ХУ (ШПР),
спецыяльныя органы кіравання партыз. рухам на акупіраванай тэр.СССР у Вял.Айч. вайну. Былі створаны рэсп., краявыя і абл. ШПР, пры Стаўцы Вярх. галоўнакамандуючага — Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР, з 30.5.1942), які ўзначаліў 1-ы сакратар ЦККП(б)Б П.К.Панамарэнка. ШПР пры ваен. саветах шэрагу франтоў 28.9.1942 перафарміраваны ў прадстаўніцтва ЦШПР на тых жа франтах (акрамя Ленінградскага фронту і Укр. ШПР). Існаваў таксама Польскі штаб партыз. руху, нач. штаба якога ў 1944—45 быў В.С.Прытыцкі. Сваю дзейнасць штабы згортвалі па меры вызвалення акупіраванай тэр. ад праціўніка і выхаду партыз. фарміраванняў у сав. тыл. Укр. ШПР дзейнічаў да канца 1944 (расфарміраваны 1.1.1945). Гл. таксама Беларускі штаб партызанскага руху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́ЧАК Алег Сяргеевіч (18.9.1921, г. Бабровіца Чарнігаўскай вобл., Украіна — 7.5.1944),
удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Буйнакскае пях. вучылішча (1941). У 1941 пам. камандзіра ўзвода атрада «Смерць фашызму», з сак. 1942 камісар, з чэрв. 1943 камандзір партыз. атрада «Трэція», які дзейнічаў на тэр. Вілейскай, Віцебскай, Мінскай абл. і Літвы. Загінуў пры выкананні баявога задання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНКІНО́ВІЧ Лявон Нічыпаравіч (1907, в. Кашына Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 27.9.1943),
адзін з кіраўнікоў падполля і партыз. руху ў Віцебскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. З 1926 на сав. і адм. рабоце. З 1941 чл., потым кіраўнік Аршанскага парт. цэнтра, у 1942—43 камісар партыз. атрада, 2-і сакратар Аршанскага падп. РК КП(б)Б. Загінуў пры выкананні баявога задання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІЯ «ВАРО́ТЫ», Суражскія «вароты»,
40-кіламетровы пралом у лініі фронту на стыку груп ням. армій «Поўнач» і «Цэнтр» паміж Веліжам (Смаленская вобл.) і Усвятамі (Пскоўская вобл.) у Вял.Айч. вайну. Утварыліся ў выніку наступлення 4-й ударнай арміі Калінінскага фронту і дзейнічалі з 10.2 да 28.9.1942. Подступы да іх утрымлівалі часці 4-й ударнай арміі, 1-я і 2-я Бел.партыз. брыгады. Праз «вароты» партызаны трымалі сувязь з камандаваннем 4-й ударнай арміі, у тыл ворага накіроўваліся партыз. групы, зброя. З акупіраванай тэр. выходзілі партыз. атрады на перафарміраванне, добраахвотнікі ў Чырв. Армію, насельніцтва. У памяць аб Віцебскіх «варотах» у в. Заполле Віцебскага р-на пастаўлены помнік.
І.П.Хаўратовіч.
Помнік у гонар Віцебскіх «варот» у в. Заполле Віцебскага раёна.