ЛЕН (Lehn) Жан Мары П’ер (н. 30.9. 1939, г. Расэм, Францыя),
французскі хімік-арганік. Чл. Парыжскай АН (1985). Скончыў Страсбурскі ун-т (1960), дзе працаваў у 1963—79 (з 1970 праф.). З 1979 у Калеж дэ Франс. Навук. працы па хіміі макрагетэрацыклічных злучэнняў (краўн-эфіраў). Распрацаваў агульныя метады сінтэзу полімакрацыклічных краўн-сістэм, у т. л. металаарган. характару. Нобелеўскаяпрэмія 1987 (разам з Д.Дж.Крэмам, Ч.Педэрсенам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЙНАТ (Minot) Джордж Рычардс (2.12.1885, г. Бостан, штат Масачусетс, ЗША — 25.2.1950),
амерыканскі гематолаг і патафізіёлаг. Чл.Нац.АН ЗША і Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Гарвардскі ун-т (1912), з 1928 праф. гэтага ун-та. Навук. працы па паталаг. фізіялогіі і клініцы анемічных станаў. Распрацаваў метад «пячоначнай тэрапіі» злаякаснага малакроўя, што прывяло да адкрыцця вітаміну B12. Нобелеўскаяпрэмія 1934 (разам з У.Мёрфі і Дж.Уіплам).
амерыканскі фізікахімік. Скончыў Мекс.нац.ун-т і ун-т у г. Фрайбург (Германія, 1968). У 1968—79 у Каліфарнійскім ун-це. З 1989 праф. Масачусецкага тэхнал. ун-та. Навук. працы па хіміі атмасферы. Устанавіў, што атм. азон раскладаецца фрэонамі, якія шырока выкарыстоўваюцца як холадагенты (разам з Ш.Роўландам, 1974). Нобелеўскаяпрэмія 1995 (разам з П.Крутцэнам, Роўландам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЛТМЕН (Altman) Сідні (н. 8.5.1939, г. Манрэаль, Канада),
амерыканскі хімік і біёлаг. Чл.Нац.АН ЗША (1990), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1988). Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1960). З 1971 у Іельскім ун-це (з 1980 праф.). Навук. працы па біяхіміі нуклеінавых кіслот. Адкрыў адначасова з Т.Р.Чэкам рыбазімы — ферментатыўна актыўныя рыбануклеінавыя к-ты (1983). Нобелеўскаяпрэмія 1989 (разам з Чэкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕЛ (Snell) Джордж Дэйвіс (19.12.1903, г. Хейверыл, штат Масачусетс, ЗША — 6.6.1996),
амерыканскі вучоны ў галіне імунагенетыкі. Чл.Нац.АН ЗША (1970), чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1952). Скончыў Дартмут-каледж (1926). З 1926 у Гарвардскім, з 1933 у Вашынгтонскім ун-тах, з 1935 у Джэксанаўскай лабараторыі. Навук. працы па вывучэнні генет. заканамернасцей сумяшчальнасці тканак. Нобелеўскаяпрэмія 1980 (разам з Б.Бенасерафам і Ж.Дасэ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УІ́ЛЬЯМС (Williams) Бэці (Элізабет; н. 22.5.1943, г. Белфаст, Вялікабрытанія),
паўночнаірландская грамадская дзяячка, актывістка руху за мір. У жн. 1976 разам з М.Корыган заснавалі і ўзначальвалі да крас. 1978 жаночы рух «Згуртаванне мірных людзей». Дзеля спынення насілля, тэрору і грамадз. вайны ў Паўн. Ірландыі рух арганізоўваў і праводзіў сумесныя мірныя дэманстрацыі католікаў і пратэстантаў. Нобелеўскаяпрэмія міру 1976 (разам з Корыган). З 1982 У. жыве ў ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ФМАН (Hoffmann) Роалд (н. 18.7.1937, г. Злочаў, Польшча),
амерыканскі фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (з 1972). Скончыў Калумбійскі ун-т (1958). Да 1965 у Гарвардскім, з 1965 у Корнелскім ун-тах (з 1968 праф.). Навук. працы па хім. кінетыцы і вывучэнні механізму хім. рэакцый. Разам з Р.Б.Вудвардам выявіў заканамернасці прадказання рэакцыйнай здольнасці арган. злучэння (правіла Вудварда — Х.; 1965). Нобелеўскаяпрэмія 1981 (з К.Фукуі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАК (Buck) Перл (26.6.1892, г. Хілсбара, штат Зах. Віргінія, ЗША — 6.3.1973),
амерыканская пісьменніца. Чл. Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў (з 1951). Аўтар раманаў пра Кітай: «Усходні вецер, заходні вецер» (1930), «Зямля» (1931, Пулітцэраўская прэмія; бел.пер. 1937), «Сыны» (1932), «Маці» (1934), «Дом, які распадаецца» (1935). Пад псеўд. І.Седж публікавала сац.-бытавыя і «сямейныя» раманы з амер. жыцця: «Партрэт аднаго шлюбу» (1945), «Родзічы» (1949) і інш. Выступала за раўнапраўе неграў, супраць каланіялізму, папярэджвала пра небяспеку атамнай вайны (раман «Загадай раніцы», 1959). Аўтар зб-каў апавяданняў («Далёка і блізка», 1948, і інш.), кн. для дзяцей, мемуараў («Некалькі маіх светаў», 1954). Нобелеўскаяпрэмія 1938.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́САЎ Мікалай Генадзевіч (н. 14.12.1922, г. Усмань Ліпецкай вобл., Расія),
расійскі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай электронікі. Акад. Расійскай АН (1966, чл.-кар. 1962). Замежны чл.АН Беларусі (1995). Двойчы Герой Сац. Працы (1969, 1982). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз.ін-т (МІФІ; 1950). З 1950 у Фіз. ін-це Расійскай АН, у 1973—80 яго дырэктар, адначасова выкладае ў МІФІ. Навук. працы па квантавай электроніцы і яе дастасаваннях. Разам з А.М.Прохаравым вынайшаў першы квантавы генератар (мазер). Выказаў ідэю і распрацаваў метады стварэння паўправадніковых лазераў. Ленінская прэмія 1959. Нобелеўскаяпрэмія 1964.
Тв.:
О квантовой электронике: Ст. и выступления. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Д’ЭСТУРНЕ́ЛЬ ДЭ КАНСТА́Н (d’Estournelles de Constant) Поль (22.11.1852, Шато-дэ-Клермон-Крэан, дэпартамент Сарта, Францыя — 15.5.1924),
французскі дзярж. дзеяч. Барон. Юрыст. З 1876 на дыпламат. службе. З 1895 чл. палаты дэпутатаў, з 1904 — сената. Удзельнік 1-й (1899) і 2-й (1907) Гаагскіх мірных канферэнцый, канферэнцыі Міжпарламенцкага саюза (1921), чл.Міжнар. трацейскага суда ў Гаазе (з 1907). У 1905 заснаваў Асацыяцыю міжнар. прымірэння, пазней узначаліў Аддзяленне Фонду Карнегі ў Еўропе. Аўтар кн. «Французская палітыка ў Тунісе» (1891, прэміяФранц. акадэміі), «Амерыка і яе праблемы» (1913), а таксама кнігі пра Стараж. Грэцыю. Нобелеўскаяпрэмія міру 1909 (разам з А.Беернарам).