від ападкаў атмасферных у выглядзе вельмі дробных (дыяметр менш за 0,5 мм) кропель дажджу. Выпадае з слаістых, слаіста-кучавых воблакаў і туману. Пры адмоўных т-рах І. можа выпадаць у пераахалоджаным стане, замярзаць на паверхні зямлі і ўтвараць галалёдзіцу. Натэр. Беларусі бывае 20—40 сут за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ А́ФРЫКА, Экватарыяльная Афрыка,
прыродная вобласць у Афрыцы, у прыэкватарыяльнай зоне паміж 7—8oпаўн. ш. і 12—30oпаўд. ш. Ахоплівае пераважна тэр.Конга ўпадзіны і пласкагор’яў, што яе акаймоўваюць; наЗ прылягае да Атлантычнага ак. і Гвінейскага зал., наУ мяжуе з Усх.-Афрыканскім пласкагор’ем. Натэр. Ц.А. поўнасцю ці часткова знаходзяцца дзяржавы: Ангола, Габон, Дэмакр. Рэспубліка Конга, Замбія, Камерун, Конга, Цэнтральнаафр. Рэспубліка, Экватарыяльная Гвінея; у яе склад уключаюць таксама астраўную дзяржаву Сан-Таме і Прынсіпі. Выш. 300—500 м у цэнтр.ч. ўпадзіны, 500—1000 мнаПн і З, 1000—1500 м і больш наПдУ.
Рэльеф некаторых ускраінных зон моцна расчлянёны, закрануты маладымі глыбавымі рухамі (узбярэжжа Гвінейскага зал., дзе на лініі тэктанічнага разлому знаходзіцца найвыш. яе пункт — вулкан Камерун (4070 м). Клімат пераважна экватарыяльны, пастаянна вільготны (ападкаў больш за 1500 мм за год, назах. схілах Камеруна да 10000 мм); наПн і Пд — субэкватарыяльны, летневільготны (ападкаў 600—1000 мм за год); на значнай ч. ўзбярэжжа Атлантычнага ак. — трапічны пасатны (ападкаў 200—300 мм за год). Сярэднегадавыя т-ры 25—28 °C. Густая і мнагаводная рачная сетка ў бас.р. Конга (Заір). Рэкі маюць шмат парогаў, вадаспадаў, вял. запасы гідраэнергіі. Азёр мала. Вял. плошчы заняты балотамі. Каля экватара вечназялёныя лясы (гілеі) начырв.-жоўтых латэрытных глебах; наПн і Пд змяняюцца лістападнымі вечназялёнымі лясамі і высакатраўнымі саваннамі начырв. глебах. Па далінах рэк галерэйныя лясы, у вусцях мангравыя зараснікі. Водзяцца малпы, у т. л. шымпанзэ і гарыла, паўмалпы галага, кутасавухія свінні, калючкахвосты, віверы, лятучыя мышы; вял. разнастайнасць птушак, рэптылій, насякомых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЎКАВЫ́СКАЯ ТЫТУНЁВАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала на Беларусі ў 1883—1914 у г. Ваўкавыск. У 1908 мела газава-бензінавы рухавік. Выпускала тытунёвых вырабаў (курыльны тытунь, махорка, папяросы і цыгарэты) да 5,7 тыс. пудоў за год (1910). Працавала ад 25 (1884) да 385 (1900) рабочых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЗНІК (лац. Auriga),
сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка Капэла (α Возніка) 0,1 візуальнай зорнай велічыні, 90 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У сузор’і ёсць падвойныя зоркі, зорныя скопішчы. Натэр. Беларусі відаць увесь год. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДАГАСКА́РСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
цёплае паверхневае цячэнне Індыйскага ак. каля ўсх. і паўд. берагоў в-ва Мадагаскар; галіна Паўд. Пасатнага цячэння. Накіравана наПд і ПдЗ са скорасцю 2—3 км/гадз. Сярэдняя т-ра вады на паверхні за год да 26 °C. Салёнасць вады больш за 35‰. НаПдЗ часткова злучаецца з цёплым цячэннем Ігольнага мыса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛІ́НДЭРС (Flinders),
горны хрыбет наПд Аўстраліі, наПн ад зал. Спенсер. Даўж. каля 400 км. Выш. да 1165 м (г. Сент-Мэры-Пік). Складзены з гліністых сланцаў, кварцытаў і даламітаў. Ападкаў 200—400 мм за год. Схілы ўкрыты маліскрэбам, наПн паўпустынныя хмызнякі і галафіты. Нац. парк Фліндэрс-Рэйнджэс. Названы імем М.Фліндэрса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯНЁЦКІ ЗАЛІ́Ў,
у моры Лапцевых, паміж а-вамі дэльты р. Лена наУ, мацерыком наПд і З, каля берагоў Расійскай Федэрацыі. Даўж. 65 км, шыр. каля 130 км, глыб. да 15 м. Вялікі в-аў Джангылах. Упадаюць р. Алянёк, Алянёцкая пратока р. Лена і інш. Амаль увесь год укрыты лёдам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗАМБІ́КСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
цёплае паверхневае цячэнне ў Мазамбікскім праліве, у зах.ч. Індыйскага ак.; галіна Паўд. Пасатнага цячэння. Накіравана наПд, уздоўж берагоў Афрыкі, дзе пераходзіць у цячэнне Ігольнага Мыса. Скорасць да 2,8 км/гадз (у перыяд з ліст. да крас.). Сярэдняя т-ра вады на паверхні за год да 25 °C.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́НЕР (Brenner),
горны перавал паміж Эцтальскімі і Цылертальскімі Альпамі (Усх. Альпы) на мяжы Аўстрыі і Італіі. Выш. 1371 м. Адзін з найбольш нізкіх і зручных перавальных шляхоў цераз Альпы. Пад Брэнерам у тунэлях праходзяць чыгунка і аўтадарога Бальцана (Італія) — Інсбрук (Аўстрыя). Адкрыты круглы год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́НАЎ Сяргей Рыгоравіч (17.9.1914, Масква — 11.1.2001),
бел. мастак. Засл. дз. маст. Беларусі (1966). Скончыў Маскоўскае маст. вучылішча памяці 1905 г. (1940). Працаваў у галінах станковай і кніжнай графікі. Творы прысвечаны Вял.Айч. вайне [«У партызанскай зямлянцы», 1943; «Прывялі «языка», «Бой у гарнізоне «Рэкта», абодва 1944; «Герой Савецкага Саюза М.П.Шмыроў (Бацька Мінай)», 1948, «Бой з танкамі», «Подзвіг Мікалая Гастэлы», абодва 1975; «Партызанская застава», 1978; серыі «Партызаны Беларусі», 1952; «Народ і партызаны», 1972)], гісторыка-рэв. тэматыцы (серыі «Рэвалюцыйны Мінск», 1957; «Забастоўка гомельскіх рабочых», 1978; лісты «Падзел панскай зямлі. 1939 год», «Вясковая бібліятэка», абодва 1968, і інш.), мірнаму жыццю і працы («На Палескай цаліне», 1954; «Спартыўны Мінск», 1970; серыя партрэтаў рабочых МТЗ; 1976—77). Сярод жывапісных работ: «У пошуках сына» (1945), «Беларускі вакзал. Масква. 41-ы год» (1982), «Прывал пад Быхавам» (1985). Аформіў кнігі П.Броўкі, У.Карпава, Я.Коласа, Я.Купалы, Л.Талстога, М.Танка, А.Якімовіча і інш. Ствараў плакаты.