працэс змены ў часе стану некаторай прыроднай ці тэхнічнай сістэмы ў адпаведнасці з імавернаснымі заканамернасцямі. Характарыстыкі выпадковага працэсу ў кожны момант часу — выпадковыя велічыні з пэўным размеркаваннем імавернасцей.
Тыповыя прыклады выпадковага працэсу: броўнаўскі рух, турбулентны рух вадкасцей і газаў, распаўсюджванне радыёхваль, рух трансп. патокаў, міграцыі жывёл, змены складу біяцэнозаў і інш. Пры апісанні і аналізе выпадковага працэсу выкарыстоўваюцца метады рашэння дыферэнцыяльных і інтэгра-дыферэнцыяльных ураўненняў (гл.Маркаўскі працэс), метады функцыянальнага аналізу і інш. Пры дапамозе тэорыі выпадковага працэсу вырашаецца большасць задач масавага абслугоўвання тэорыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЖУРНА́Л ПРИКЛАДНО́Й СПЕКТРОСКОПИ́И»,
міжнародны штомесячны навук. часопіс. Выдаецца Нац.АН Беларусі з 1964 у Мінску на рус. мове. З 1965 перавыдаецца ў Нью-Йорку на англ. мове («Journal of Applied Spectroscopy»). Асн.навук. кірункі: фіз. асновы і металы атамнага і малекулярнага спектральнага аналізу; нелінейная оптыка і лазеры; спектраскапія рассейвальнага асяроддзя і цвёрдых цел; спектраскапія газаў і плазмы; спектральная апаратура і метады вымярэнняў; матэм.метады і выкарыстанне ЭВМ у спектраскапіі. Гал. рэдактары: Б.І.Сцяпанаў (1964—87), В.С.Буракоў (з 1988), Г.П.Гурыновіч (з 1992), М.А.Барысевіч (з 1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНФАРМАЦЫ́ЙНЫ АНА́ЛІЗ,
раздзел стэрэахіміі, які вывучае канфармацыі малекул, працэсы іх узаемнага пераходу, а таксама залежнасць фіз. і хім. уласцівасцей ад канфармацыйных характарыстык. Навук. аснова К.а. — хімічнай будовы тэорыя і квантавая хімія. Асн.метады даследаванняў — метад ядз. магнітнага рэзанансу, інфрачырв. спектраскапія, паляраграфія і інш. спектральныя метады. Значны ўклад у развіццё К.а. зрабілі Д.Х.Р.Бартан, А.Баер, У.Прэлаг, Г.Заксе, М.С.Зефіраў. Выкарыстоўваюць для даследавання біяхім. і біяфіз. працэсаў, што абумоўлена залежнасцю ўласцівасцей біяпалімераў ад іх канфармацыйных параметраў, а таксама біял. актыўнасці арган. злучэнняў ад магчымасці ўтвараць у арганізме чалавека і жывёл фізіялагічна актыўныя канфармацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ННІК (Уладзімір Паўлавіч) (6.7.1889, г. Харкаў, Украіна — 9.7.1984),
расійскі фізік. Акад.АНСССР (1939). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Кіеўскі ун-т (1914). З 1926 у Дзярж. аптычным ін-це (Ленінград), адначасова ў 1933—41 праф. Ленінградскага ун-та. Навук. працы па дастасавальнай оптыцы. Распрацаваў метады даследавання якасці відарысаў у аптычных сістэмах, інтэрферэнцыйныя і інш. аптычныя метады кантролю якасці мех. апрацоўкі паверхняў. Стварыў шэраг оптыка-мех. прылад, якія выкарыстоўваюцца ў машынабудаванні, астраноміі і інш.Дзярж. прэміі СССР 1946, 1950. Залаты медаль імя С.І.Вавілава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ВВА (Вадзім Аляксандравіч) (н. 13.7.1941, г. Самара, Расія),
бел. фізік.
Д-р фіз.-матэм.н. (1989). Скончыў БДУ (1963). З 1963 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі (з 1996 заг. лабараторыі). Навук. працы па лазернай фізіцы і оптыцы. Развіў тэорыю дынамічных рэжымаў генерацыі светлавых імпульсаў у розных тыпах лазераў, распрацаваў метады селектыўнага ўзбуджэння малекулярных ваганняў магутнымі лазернымі імпульсамі, прапанаваў аналіт.метады даследавання дынамікі шматузроўневых малекулярных сістэм у магутных эл.магн. палях.
Тв.:
Аналитический метод в динамике квантовых многоуровневых систем — моделей многофотонного возбуждения молекул инфракрасным лазерным излучением (у сааўт.) // Современная оптика и лазерная физика. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦЫЯБІЯЛО́ГІЯ,
галіна навукі, якая выкарыстоўвае метадыэвалюц. біялогіі ў аналізе сац. жыцця. Узнікла ў 2-й пал. 20 ст. пры вывучэнні паводзін жывёл і іх згуртаванняў. Асн. праблемы С. выкладзены амер. энтамолагам Э.Уілсанам у кн. «Сацыябіялогія. Новы сінтэз» (1975). Спрабуе тлумачыць паводзіны індывіда, зыходзячы з яго генет. праграмы.
З-за падабенства ў паводзінах жывёл і чалавека С. праводзіць прамую аналогію паміж імі. Лічаць, што паводзіны чалавека абумоўлены прыродным адборам і запраграмаваны генетычна; спрабуе ўводзіць у грамадскія навукі метадыбіял. навук, якія дазваляюць прадказваць паводзіны людзей; не адмаўляе таксама ролі навакольнага асяроддзя, навучання, культ. традыцый і Генет. схільнасці індывіда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАТЭХНІ́Я (ад геа... + грэч. techne мастацтва, майстэрства, уменне),
прыродазнаўча-тэхнічная дысцыпліна, якая распрацоўвае прынцыпы і метады рацыянальнага ўмяшання ў прыродныя працэсы для наладжвання аптымальнага ўзаемадзеяння паміж грамадствам і прыродай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭНСІТАМЕ́ТРЫЯ (ад лац. densitas шчыльнасць + ...метрыя),
раздзел фатаграфічнай сенсітаметрыі, у якім вывучаюцца і распрацоўваюцца метады вымярэння аптычнай шчыльнасці праяўленых фатагр. матэрыялаў. Асобны раздзел Д. складае вымярэнне колерных палёў у мнагаслойных каляровых фатагр. матэрыялах. Прылады Д.: дэнсітометр і мікрафатометр.
Метады Д. дазваляюць па аптычнай шчыльнасці колькасна ацаніць канчатковы фатагр. эфект (напр., канцэнтрацыю серабра ў пачарненні святлоадчувальнага слоя). Аптычная шчыльнасць павялічваецца з ростам дысперснасці зерняў серабра ў пачарненні; ступень аптычна карыснага выкарыстання серабра тым вышэй, чым большая дысперснасць галоіднага серабра ў зыходным фотаслоі і чым большая была экспазіцыя пры здымцы. Паглынанне святла суправаджаецца яго рассейваннем, таму вынік вымярэння залежыць ад геам. будовы (апертуры) і спектральнага складу пучка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЛАРО́ДНАЯ ТЭРАПІ́Я, аксігенатэрапія,
выкарыстанне кіслароду ў лекавых мэтах; адзін з метадаў фізіятэрапіі. Уваходзіць у склад тэрміновай, амбулаторнай ці стацыянарнай мед. дапамогі. Накіравана на папярэджанне развіцця ці ліквідацыю адмоўных вынікаў гіпаксіі; выкарыстоўваецца як асн. або спадарожны сродак аэразольтэрапіі, баратэрапіі, клімататэрапіі, рэанімацыі і інш., эфектыўная пры лёгачных і сардэчна-сасудзістых хваробах, траўматычным і шокавым стане, гангрэнах, некат. вострых атручэннях, парушэннях дыхання і кіслароднага балансу ў арганізме, вышыннай хваробе, таксікозе цяжарных і інш.Асн.метады К.т.: інгаляцыі кіслародна-паветраных сумесей, штучная вентыляцыя лёгкіх (актыўная ці пасіўная, пры дапамозе кіслародных падушак, спец. кіслародна-дыхальных апаратаў і без іх). Складаныя метады К.т. накіраваны на карэкціроўку абмену рэчываў, стабілізацыю працэсаў дыхання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКАПЧУ́К (Мікалай Раманавіч) (н. 7.2.1948, г. Магілёў),
бел. фізікахімік, стваральнік бел.навук. школы па прагназіраванні ўласцівасцей палімерных матэрыялаў. Д-рхім.н. (1990), праф. (1992). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1971). З 1971 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі. З 1992 у Бел.тэхнал. ун-це (з 1995 заг. кафедры). Навук. працы па хіміі высокамалекулярных злучэнняў, хім. тэхналогіі і тэхналогіі перапрацоўкі палімераў. Распрацаваў асновы новага кірунку ў прагназіраванні ўласцівасцей палімерных матэрыялаў, метады сінтэзу поліамідакіслот. Прапанаваў спосаб атрымання поліімідных супервалокнаў, экспрэс-метады прагназіравання даўгавечнасці гумы і пластмас.
Літ.:
Салдатаў У.С. Хімія высокамалекулярных злучэнняў // Весці Нац.АН Беларусі. Сер. хім.навук. 1998. №4.