ЭСКІШЭХІ́Р (Eskişehir),

горад на З Турцыі. Адм. ц. іля Эскішэхір. 367 тыс. ж. (1985). Трансп. вузел і гандл.-прамысл. цэнтр. Прам-сць: ваен., харчасмакавая, тэкст., цэментавая, дрэваапрацоўчая; трансп. машынабудаванне. У р-не Э. здабыча хромавай руды.

т. 18, кн. 1, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЛЭ́КБЕРН (Blackburn),

горад на З Вялікабрытаніі, на ПнЗ ад Манчэстэра, на канале Ліверпул—Лідс. 136 тыс. ж. (1989). Тэкст. машынабудаванне; эл.-тэхн., радыёэлектронная, тэкст., швейная, харч. прам-сць. Музей тэкст. прам-сці. Маст. галерэя. Сабор (1-я пал. 19 ст.).

т. 3, с. 197

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУДЖРАНВА́ЛА,

горад на ПнУ Пакістана. Каля 700 тыс. ж. (1994). Трансп. вузел і гандл. цэнтр. Прам-сць: машынабудаванне (пераважна электратэхн.) і металаапрацоўка, баваўняная, гарбарна-абутковая; мукамольная, алейныя і рысаачышчальныя прадпрыемствы. Рамёствы (ганчарнае, маст. вырабы з слановай косці, бронзы і медзі).

т. 5, с. 520

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЭ́ХАВА-ЗУ́ЕВА,

горад у Расіі, цэнтр раёна ў Маскоўскай вобласці. На рацэ Клязьма. Вядомы з канца 17 стагоддзя. 133,7 тысяч жыхароў (1994). Чыгуначны вузел. Цэнтр тэкстыльнай прамысловасці. Машынабудаванне і металаапрацоўка (вагоны, прыладабудаванне і інш.), хімічная (пластмасы) прамысловасць; вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

т. 2, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯ́ЗЬМА,

горад у Расіі, у Смаленскай вобл. Вядомы з 1239. Нас. 60,3 тыс. ж. (1994). Чыг. вузел. Машынабудаванне, лёгкая, харч. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. Гіст.-краязнаўчы музей. Царква Адзігітрыі, Троіцкі сабор (16 ст.) і інш. арх. помнікі 17—19 ст.

т. 4, с. 341

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГА́МІЛЬТАН (Hamilton),

горад на крайнім Пд Канады, у правінцыі Антарыо. Засн. ў 1813. 599,8 тыс. ж. (з прыгарадамі, 1991). Порт на зах. беразе воз. Антарыо. Чыг. вузел. Буйны цэнтр чорнай металургіі. Прам-сць: цяжкае машынабудаванне, эл.-тэхн., металаапр., хім., харчовая. Ун-т.

т. 5, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́НІНСК-КУЗНЕ́ЦКІ,

горад, раённы цэнтр у Кемераўскай вобл. Расіі, на р. Іня. Да 1922 пасёлак Кальчугіна, да 1925 Леніна, з 1925 горад. 118 тыс. ж. (1997). Чыг. станцыя. Цэнтр вугальнай прам-сці Кузбаса. Прам-сць: машынабудаванне, лёгкая, харч., коксахім., буд. матэрыялаў. Краязнаўчы музей.

т. 9, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕ́ЖЫН,

горад, цэнтр раёна ў Чарнігаўскай вобл. (Украіна), на р. Асцёр (прыток р. Дзясна). Вядомы з 1147, 83 тыс. ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: машынабудаванне, хім., харч., лёгкая. Пед. ін-т. Тэатр. Краязнаўчы музей. Арх. помнікі 17—19 ст.

т. 11, с. 269

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІСІНО́МІЯ,

горад у Японіі, прамысл. прыгарад г. Осака. Каля 500 тыс. ж. (1998). Порт на Пд в-ва Хонсю. Вузел скарасных шашэйных дарог. Прам-сць: металургічная, металаапр., авіяц., тэкст., харчасмакавая (вытв-сць лепшых гатункаў рысавай гарэлкі — сакэ), аптычнае і дакладнае машынабудаванне. Ун-т.

т. 11, с. 350

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭ́КЛІНГХА́ЎЗЕН (Reçklinghausen),

горад у Германіі, у зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія, у міжрэччы рэк Эмшэр і Ліпе Каля 130 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Эмшэр і канале Рэйн—Герне. Прам-сць: кам.-вуг., коксахім., тэкст., швейная, горнае машынабудаванне.

т. 13, с. 570

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)