рака ў Чавускім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Раста (бас.р.Дняпро). Даўж. 24 км. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, пл. 64 км². Пачынаецца за 1,4 км на ПнУ ад в. Халмы, вусце за 1 км на З ад в. Вайнілы. Рэчышча на працягу 9,6 км (ад в. Благавічы да вусця) каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛЬДЭРЫ (галанд. polder),
асушаныя і апрацаваныя ўчасткі маршаў, ахаваныя дамбамі ад затаплення марскімі водамі. Узровень грунтавых вод у П. рэгулюецца дрэнажнымі сістэмамі, пераважна з машынным адпампоўваннем вады. Пашыраны ў Нідэрландах (каля 40% тэрыторыі), Германіі, Даніі, ЗША і інш. П. ствараюцца таксама на поймах рэк, якія працяглы час заліваюцца вадой (напр., каля рэк Прыпяць, Зах. Буг, Дняпро).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАСКУРНІ́,
вёска ў Акцябрскім с/с Жлобінскага р-на Гомельскай вобл., на правым беразе р.Дняпро, каля аўтадарогі Жлобін—Стрэшын. Цэнтр калгаса. За 13 км на Пд ад горада і чыг. ст. Жлобін, 106 км ад г. Гомель. 569 ж., 226 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКУТУ́Н, Рэкут, Рокут,
ручай у Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р.Дняпро. Даўж. 20 км. Вадазбор раўнінны (пл. 112 км²). Пачынаецца за 2 км на У ад в. Ямнае, вусце за 1 км на З ад в. Свержань. Рэчышча на працягу 14 км (200 м ніжэй аўтадарогі Ямнае — Карма да аўтадарогі Рагачоў — Доўск) каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЖА́ЎКА, Беліца,
рака ў Чавускім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Будлянка (бас.р.Дняпро). Даўж. 20,4 км. Вадазбор (пл. 108 км²) у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Смолка, вусце на паўд.-ўсх. ускраіне в. Сутокі. Рэчышча на працягу 18 км (акрамя невялікіх участкаў у вытоку і каля вусця) каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ВА,
рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас.р.Дняпро). Даўж. 29 км. Вадазбор на Пн Цэнтральнабярэзінскай раўніны (пл. 245 км²). Пачынаецца за 5 км на З ад р.п. Зялёны Бор Смалявіцкага р-на, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Навасёлкі Барысаўскага р-на. Рэчышча на трох участках каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНЯ-МАРЫМО́НАВА,
вёска ў Гомельскім р-не, каля р.Дняпро, на аўтадарозе Гомель—в. Гарадок. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 60 км на ПдЗ ад Гомеля. 763 ж., 291 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля вёскі гарадзішча мілаградскай і ранняга этапу зарубінецкай культур ранняга жал. веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́ЖНІНСКІ РОЎ,
геалагічнае агаленне ў яры на левым беразе р.Дняпро, за 1 км на Пн ад г. Шклоў Магілёўскай вобл.; помнік прыроды рэсп. значэння (з 1991). Лінза арганагенных і гумусаваных адкладаў шклоўскага міжледавікоўя падсцілаецца марэнай і лімнагляцыяльнымі адкладамі дняпроўскага зледзянення і перакрываецца лімнагляцыяльнымі, флювіягляцыяльнымі і марэннымі ўтварэннямі сожскага зледзянення. Даўж. яра каля 700 м, глыб. ў вусці 30 м. Магутнасць міжледавіковых адкладаў (торф, гіція, суглінак і супесак) да 13 м, даўж. каля 100 м. Міжледавіковыя адклады багатыя выкапнёвымі рэшткамі — пылок і споры 220 відаў раслін, плады і насенне 195 відаў і форм раслін, астракоды 16 відаў, насякомыя 109 відаў. У азёрна-балотнай тоўшчы міжледавіковых адкладаў адлюстраваны працяглы геал. летапіс канца дняпроўскага зледзянення, усяго шклоўскага міжледавікоўя і пачатку сожскага зледзянення. Знаходка каля вусця яра за 60 м ад міжледавіковай лінзы гляцыякупала сведчыць аб парушэннях парод карэннага берага р.Дняпро ў час актыўнай дзейнасці дняпроўскага ледавіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЙКО́Ў (Мікалай Сафронавіч) (крас. 1915, в. Покаць Чачэрскага р-на Гомельскай вобласці — ?),
Герой Сав. Саюза (1943). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Радавы Байкоў вызначыўся ў 1943 пры вызваленні Камарынскага р-на (Гомельская вобл.): у ліку першых пераправіўся цераз Дняпро, пры ўтрыманні захопленага плацдарма паранены працягваў з групай байцоў адбіваць контратакі праціўніка, чым садзейнічаў поспеху пераправы. Прапаў без вестак 3.10.1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫБ (Кузьма Пятровіч) (1911, в. Сінск Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. — 29.9.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). З чэрв. 1943 на Зах. і Паўд.-Зах. франтах. Камандзір стралк. ўзвода мал. лейтэнант Грыб вызначыўся ў 1943 у баі каля в. Куцавалаўка Кіраваградскай вобл. (Украіна): адзін з першых фарсіраваў Дняпро, уварваўся ў сяло, на захопленым плацдарме паранены адбіваў контратакі ворага, пакуль не загінуў.