Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́РДЗІЯ,
музей-запаведнік у Грузіі, за 70 км на Пд ад г. Баржомі. Створаны ў асноўным у 1156—1205 (у гады праўлення Георгія III і яго дачкі царыцы Тамары) на паўд.-зах. мяжы Грузіі ў цясніне р. Кура як крэпасць і пячорны манастыр. Некалькі соцень жылых, культавых і гасп. пабудоў высечаны ў стромкай туфавай скале, размешчаны ярусамі і злучаны хадамі. На сценах гал. храма фрэскі, сярод якіх «Царыца Тамара і Георгій III» (1180-я г., майстар Георгій), паблізу храма — званіца (13—14 ст.). З 1938 — музей-запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛО́МБ ((Colombe) Мішэль) (каля 1431, Брэтань, Францыя — пасля 1512),
французскі скульптар. Працаваў у Туры і Нанце. Спалучаў традыцыі готыкі і элементы італьян. рэнесансавай пластыкі (пераважна ў арнаменце), што паклала пачатак скульптуры франц. Адраджэння. Аўтар медаля ў гонар уезду Людовіка XII у Тур (каля 1500), надмагілля герцага Францыска II Брэтонскага і Маргарыты дэ Фуа з іх партрэтнымі скульптурамі і 4 статуямі дабрачыннасцей (1502—07, сабор у Нанце), рэльефу «Св.Георгій перамагае дракона» з пейзажным фонам (1508—09). Яму прыпісваюць групу «Палажэнне ў труну» (1496, абацтва г. Салем).
М.Каломб. Святы Георгій перамагае дракона. 1508—09.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАГЕО́РГІЙ (Karađorđe),
Георгій Чорны (сапр.Георгій Петравіч; 14.11.1768, с. Вішавац, Сербія — 25.7.1817), дзеяч сербскага нац.-вызв. руху, заснавальнік дынастыі Карагеоргіевічаў. Удзельнік антытур. паўстання 1787, пасля паражэння якога ўцёк у аўстр. ўладанні; за адмову пайсці з ім забіў бацьку (паводле інш. звестак, айчыма, адсюль мянушка «чорны»). У аўстра-тур. вайну 1788—90 узначальваў сербскі добраахвотніцкі атрад, які ваяваў на баку Аўстрыі. На чале атрада гайдукоў далучыўся да Першага сербскага паўстання 1804—13, выбраны яго кіраўніком. У 1808 прызнаны ўрадавым саветам, а ў 1811 і ўсімі паўстанцамі «вярх. сербскім правадыром» (фактычна князем). Імкнуўся да цэнтралізацыі дзярж. улады, у знешняй палітыцы арыентаваўся на Расію. Пасля разгрому паўстання ў 1813 уцёк у Аўстрыю, у 1814 — у Бесарабію. У 1817 тайна вярнуўся ў Сербію, дзе забіты паводле загаду Мілаша Абрэнавіча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЛЯКО́Ў (Георгій Гаўрылавіч) (31.3. 1925, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 29.9.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). Беларус. Скончыў Вінніцкае ваен.пях. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну з 1943 на Цэнтр. фронце. Кулямётчык радавы М. вызначыўся ў баі ў Брагінскім р-не пры фарсіраванні Дняпра. Загінуў у баі.
савецкі вучоны ў галіне механікі. Акад.АНСССР (1981, чл.-кар. 1966), Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1940). З 1940 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це. Асн. працы па дынаміцы, устойлівасці, кіроўнасці і аэрадынаміцы самалётаў. Ленінская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛО́Ў (Георгій Дзмітрыевіч) (н. 11.1.1922, г. Арысь Чымкенцкай вобл., Казахстан),
бел. вучоны ў галіне земляробства. Д-рс.-г.н. (1971). Скончыў Разанскі с.-г.ін-т (1952). З 1958 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па пытаннях апрацоўкі глеб і тэхналогіі вырошчвання с.-г. культур камбінаванымі машынамі.