МІЖНАРО́ДНЫ ВАЛЮ́ТНЫ ФОНД (МВФ; International Monetary Fund),
спецыялізаваная ўстанова ААН, засн. ў 1947 паводле рашэнняў канферэнцыі ў Брэтан-Вудсе (ЗША, 1944). Рэспубліка Беларусь з’яўляецца чл. МВФ з 1992. Мэты МВФ: садзейнічаць міжнар. супрацоўніцтву ў валютна-фін. галіне і развіццю сусв.гандлю, рэгуляваць валютныя адносіны краін-удзельніц. Фонд прадастаўляе кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя крэдыты, яго актывы ствараюцца пераважна за кошт узносаў (квот) дзяржаў-удзельніц. Праўленне МВФ знаходзіцца ў Вашынгтоне (аддзяленне — у Парыжы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕ́ДОМОСТИ» пятроўскія,
першая руская друкаваная газета. Засн. паводле ўказа Пятра I. Выдавалася з 16.12.1702 (па інш. звестках з 2.1.1703) да 1917 спачатку ў Маскве (да 1711), потым папераменна ў Пецярбургу і Маскве. Мяняла назвы: «Ведомости», «Ведомости московские», «Ведомости о военных и иных делах...» і інш. Выходзіла неперыядычна. Друкавала звесткі пра поспехі прам-сці, асветы і гандлю, паведамленні пра перамогі арміі і флоту, замежную інфармацыю. З 1728 выходзіла пад назвай «Санкт-Петербургские ведомости».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСТ-І́НДСКАЯ КАМПА́НІЯГаландская
(галанд. West Indische Compagnie),
гандлёвая кампанія ў 1621—1791. Мела манапольнае права на гандаль і каланізацыю ў Амерыцы і Зах. Афрыцы (атрымала ад Генеральных штатаў). Служыла прыкрыццём для вядзення ваен.-пірацкіх і кантрабандных аперацый на акіянскіх камунікацыях, а таксама гандлю рабамі. Захапіла значную ч. Бразіліі, усх. ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі, дзе быў заснаваны Новы Амстэрдам (пазней Нью-Йорк), шэраг астравоў Вест-Індыі. Пазней яе выцеснілі з Бразіліі партугальцы, з Паўн, Амерыкі — англічане.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́ВЕР ((Hoover) Герберт Кларк) (10.8.1874, г. Уэст-Бранч, штат Аява, ЗША — 20.10.1964),
дзяржаўны і паліт. дзеяч ЗША. У час 1-й сусв. вайны арганізатар харч. дапамогі для Бельгіі і Францыі. У 1917—19 узначальваў Федэральную харч. адміністрацыю, у 1919—23 — Амерыканскую адміністрацыю дапамогі. У 1921—28 міністр гандлю. У 1929—33 прэзідэнт ЗША (ад Рэсп. партыі). Садзейнічаў аднаўленню ваенна-прамысл. патэнцыялу Германіі. Пасля 2-й сусв. вайны кіраваў арганізацыяй амер. дапамогі многім краінам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖО́РДЖТАЎН (Georgetown),
Пінанг, горад у Малайзіі, на в-ве Пінанг каля зах. берага п-ва Малака. Адм. ц. штата Пінанг. Засн. ў 1786 брытанскай Ост-Індскай кампаніяй. 219,4 тыс.ж., з прыгарадамі каля 400 тыс.ж. (1993). Марскі порт, звязаны з мацерыком мостам і паромамі. Міжнар. аэрапорт. Гандл.цэнтр.Прам-сць: волаваплавільная, каўчукавая і гумавая, эл.-тэхн., тэкст., швейная, харчасмакавая, электронная, машынабудаўнічая. Зона свабоднага гандлю. Курорт. Арх. помнікі 18 і 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́ЛАРТ, Голарт (Goulart) Жаао (Жуан; 1.3.1918, г. Сан-Боржа, Бразілія — 1976), бразільскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. Адзін з кіраўнікоў (з 1954 старшыня) Браз. трабальісцкай партыі, падтрымліваў палітыку Ж.Варгаса. Дэп.Заканад. асамблеі штата Рыу-Гранды-ду-Сул (1946—50) і Нац. кангрэса (з 1950). Міністр працы, прам-сці і гандлю (1953—54). У 1955—60 і ў 1961 віцэ-прэзідэнт, у 1961—64 прэзідэнт Бразіліі. Адхілены ад улады ў выніку ваен. перавароту 1964, эмігрыраваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ЛЬДЫІ (ад ням. Gilde карпарацыя),
у перыяд. ранняга сярэдневякоўя ў Еўропе розныя аб’яднанні (эканам., паліт., рэліг., пазней купецкія) для абароны інтарэсаў сваіх членаў. У Англіі і інш. краінах Еўропы гільдыямі называліся таксама аб’яднанні гар. рамеснікаў — цэхі. У Зах. Еўропе раннія гільдыі згадваюцца ў крыніцах 7—8 ст. У канцы 11 — пач. 12 ст. ў сувязі з развіццём гандлю ў Англіі, Германіі, Фландрыі, Францыі ўзніклі купецкія гільдыі, якія ствараліся з мэтай абароны купцоў і тавараў у дарозе, узаемадапамогі, атрымання гандл. Прывілеяў, манапалізацыі гандлю. На Беларусі т.зв. купецкія сотні вядомы з 12 ст. ў Полацку і Віцебску. У 17—18 ст. купецкія арг-цыі ў рамесна-гандл. цэнтрах ВКЛ, у т. л. ў Полацку, Віцебску, Магілёве, Мінску, Пінску, Слуцку, называліся брацтвамі. Сход выбіраў 3 старшын — адм. і судовы орган брацтва. Рашэнні старшын і сходу зацвярджала гарадская рада. Пасля далучэння да Рас. імперыі (канец 18 ст.) на Беларусь пашыралася дзеянне рэгламенту Гал. магістрата, які абавязваў ствараць гільдыі ва ўсіх гарадах. У залежнасці ад велічыні капіталу купецтва падзялялася на тры гільдыі. Гільдзейскае купецтва мела шэраг прывілеяў. У 1863 трэцяя гільдыя скасавана. З развіццём капіталізму роля гільдыі паменшала, але падзел купецтва на гільдыі існаваў да 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКАШО́Ў (Канстанцін Ігнатавіч) (7.1. 1907, в. Гарадзец Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 23.5.1987),
бел. геолаг і геахімік. Акад.АН Беларусі (1953), д-р геолага-мінералагічных н. (1937), праф. (1938). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыў Ленінградскі ун-т (1931). З 1931 заг. кафедры, дэкан ф-та, з 1938 рэктар Ленінградскага ун-та. З 1939 у Наркамаце замежнага гандлюСССР. З 1944 заг. кафедры Ін-та знешняга гандлюСССР, з 1949 заг. кафедры Маскоўскага ун-та. З 1953 рэктар БДУ. У 1956—69 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі, адначасова ў 1963—70 заг. лабараторыі, у 1971—77 дырэктар Ін-та геахіміі і геафізікі АН Беларусі. Навук. працы па грунтазнаўстве, фіз. і эканам. геаграфіі, чацвярцічнай геалогіі і геахіміі. Распрацаваў занальную геахім. класіфікацыю кары выветрывання. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Основы литологии и геохимии коры выветривания Мн., 1958;
Очерки по геохимии гипергенеза. Кн. 1—2. Мн., 1963;
Образование и миграция нефти. Мн., 1974 (разам з А.В.Кудзельскім);
Научные основы охраны окружающей среды. Мн., 1980 (разам з В.К.Лукашовым);
Эколого-геохимическое изучение биосферы... Мн., 1989 (разам з І.К.Вадкоўскай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКІ ЗАВО́Д ГАНДЛЁВАГА МАШЫНАБУДАВА́ННЯ.
Створаны ў г. Баранавічы ў 1946 як рамонтна-мех.з-д, з 1963 з-дгандл. машынабудавання. З 1976 галаўное прадпрыемства ВА «Беларусьгандальмаш». У 1983—86 расшыраны. Спецыялізуецца на выпуску тэхнал. абсталявання для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання. Асн. прадукцыя (1995): гандл. абсталяванне (у т. л. модулі), машыны для перапрацоўкі мяса, гародніны і цеста, мясарубкі, бульбачысткі, медагонкі, працірачныя і інш. машыны, лініі па вырабе каўбас, шафы і вітрыны халадзільныя, тавары нар. ўжытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГАНІЗА́ЦЫЯ ЭКАНАМІ́ЧНАГА СУПРАЦО́ЎНІЦТВА І РАЗВІЦЦЯ́ (Organization for Ekonomic Cooperation and Development; АЭСР),
міждзяржаўная арг-цыя. Створана ў 1961 у Парыжы. Уваходзяць 18 еўрап. краін, а таксама ЗША, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя, Японія, Турцыя (1994). Асн. мэты арг-цыі — імкненне да эканам. росту, павышэння ўзроўню жыцця і занятасці насельніцтва, падтрыманне фін. стабільнасці праз лібералізацыю міжнар.гандлю і руху капіталу, праз каардынацыю эканам. дапамогі менш развітым краінам. Кожная краіна-ўдзельніца прадстаўлена пастаяннай дэлегацыяй у Савеце АЭСР. Штаб-кватэра ў Парыжы.