у паўднёвай ч. Краснаярскага краю, часткова ў Кемераўскай і Іркуцкай абласцях Расіі. Выцягнуты ўздоўж Транссібірскай чыг. магістралі прыкладна на 800 км. Пл. 50 тыс.км² У вугляносных адкладах юрскага ўзросту 15 пластоў бурага вугалю. Агульныя запасы да глыб. 600 м — 523 млрд.т. Распрацоўка — 1905. Цеплыня згарання 11,8—15,6 МДж/кг. Прамысл. цэнтры: Краснаярск, Канск, Ачынск, Шарыпава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОКС (ням. Koks ад англ. coke),
цвёрды вугляродзісты астатак, які ўтвараецца пры каксаванні прыродных паліваў (каменнага вугалю, торфу і інш.), а таксама некаторых нафтапрадуктаў (напр., гудронаў). Мае ў сабе 91—99,5% вугляроду. Каменнавугальны К. выкарыстоўваюць як паліва і аднаўляльнік жал. руды ў вытв-сці чыгуну, нафтавы — як матэрыял для вырабу электродаў і каразійнаўстойлівай апаратуры, аднаўляльнік пры атрыманні ферасплаваў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́БЕРЦЫ,
горад у Расіі, раённы цэнтр Маскоўскай вобл. Вядомы з 1621 як в. Ліберыцы, з 1925 горад. 166 тыс.ж. (1997). Чыг. вузел. Прам-сць: машынабуд. і металаапр., лёгкая, харчовая, камбінаты дрэваапрацоўчы і горнаабагачальны фармовачных матэрыялаў, з-ды пластмас і электрамуз. інструментаў. Вытв.-выдавецкі камбінат Ін-та навук. і тэхн. інфармацыі Рас.АН; НДІвугалю, НДІ горнахім. сыравіны і інш. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРКУТА́,
горад у Расійскай Федэрацыі, у Рэспубліцы Комі, за Палярным кругам. Засн. ў 1931. 109,4 тыс.ж. (1994). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Цэнтр здабычы вугалю (гл.Пячорскі вугальны басейн). Металаапрацоўка (рамонт горна-шахтавага абсталявання і буд. тэхнікі, вытв-сцьбуд. металаканструкцый), дрэваапр. (піламатэрыялы, мэбля), харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў (цэмент, вата мінер. і інш.). Пячорскі н.-д. вугальны ін-т. Тэатры драм. і лялек. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГДЫ́НЯ (Gdynia),
горад на Пн Польшчы. Пабудавана ў 1924—36 як адзіны на той час порт Польшчы на Балтыйскім м. 250,6 тыс.ж. (1993). Уваходзіць у агламерацыю Труймяста (Гдыня, Гданьск, Сопат). Марскі порт. Вываз вугалю, увоз руд, збожжа, нафтапрадуктаў. Суднабудаванне, разнастайнае машынабудаванне, харч. (рыбная, тлушчавая, мясная) прам-сць. Рыбалавецкая база. 2 ВНУ, 2 т-ры, 4 музеі (у т. л. ваенна-марскі). НДІ марскога рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНЬША́НЬ,
горы ў Кітаі, на Пнвял. лукавіны р. Хуанхэ. Даўж. 650 км. Выш. за 2187 м. Шэраг кулісападобных глыбавых хрыбтоў са спадзістымі паўн. і стромкімі паўд. схіламі. Складзены пераважна з гранітаў і гнейсаў. Радовішчы каменнага вугалю, жалеза. На верхніх частках паўд. схілаў горныя стэпы, па цяснінах хвойнікі і бярозавыя гаі, па далінах рэк зараснікі лаўралістай таполі. На паўн. схілах участкі мяшаных лясоў, паўпустыні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАГАНДЗІ́НСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН,
у Казахстане, у бас.р. Нура. Пл. каля 3600 км². У тоўшчы вугляносных адкладаў карбону (магутнасць да 5 км) каля 30 рабочых пластоў. Разведаныя запасы вугалю 7,84 млрд.т. Вуглі каменныя і бурыя. Здабыча з 1854, планамернае асваенне з 1930. Цеплыня згарання на рабочае паліва 21 МДж/кг. Здабыча падземным і адкрытым спосабамі. Асн. цэнтры здабычы: гарады Караганда, Сарань, Абай, Шахцінск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАР’Е́Р [франц. carrière ад позналац. quarraria (quadraria) каменяломня],
сукупнасць горных абсталяваных для здабычы вугалю, руд і нярудных карысных выкапняў адкрытым спосабам (гл.Адкрытая распрацоўка радовішчаў). Глыбіня да соцень метраў, плошча да тысяч гектараў. У вугальнай прам-сці наз. разрэзам, у гарнаруднай — рудніком, па здабычы каменю — каменяломняй. Пасля выпрацоўкі радовішчаў К. падлягаюць рэкультывацыі. На тэр. Беларусі ёсць К. па здабычы буд. матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАМАСКО́ЎСК,
горад у Тульскай вобл., у Расіі, каля вытокаў рэк Дон і Шат. Да 1934 наз. Бобрыкі, да 1961 Сталінагорск. 142,9 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Цэнтр вытв-сці мінер. угнаенняў і інш. відаў хім. прам-сці; машынабудаванне, металаапр., дрэваапр., лёгкая, харч.прам-сць. Здабыча бурага вугалю. ГРЭС. Драм.тэатр. Музей гісторыі горада. Арх. помнікі; рэшткі манастыра 17 ст., драўляны Троіцкі сабор (2-я пал. 18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРО́ЛІЗ ДРАЎНІ́НЫ, сухая перагонка драўніны,
тэрмічнае (пры награванні да 450 °C) раскладанне драўніны без доступу паветра. Асн. прадукты П.д. — драўнінная смала, воцатная кіслата, драўняны вугаль. Адзін з першых працэсаў хім. тэхналогіі, вядомы з 12 ст. (смалакурэнне, вуглевыпальванне). У 19 ст. пачалося прамысл. выкарыстанне П.д. пераважна для атрымання воцатнай к-ты.
Пры П.д. адбываецца тэрмадэструкцыя геміцэлюлоз (пры 200—260 °C), цэлюлозы (240—350 °C), лігніну (250—400 °C). Выхад прадуктаў залежыць ад скорасці награвання і канчатковай т-ры працэсу, а таксама пароды і вільготнасці драўніны. З 1 м³ драўніны атрымліваюць (у сярэднім) 140—180 кг драўнянага вугалю, 280—400 кг вадкага дыстыляту, з якога вылучаюць драўнінную смалу і воцатную к-ту, і 80—100 кг газападобных прадуктаў (некандэнсавальных гаручых газаў; цеплата згарання 3—15 МДж/м³). Асн. стадыі тэхнал. схемы П.д.: раздрабненне сыравіны на кавалкі, высушванне драўніны (да вільготнасці не вышэй за 15%), піроліз, ахаладжэнне вугалю і яго стабілізацыя, кандэнсаванне пары лятучых прадуктаў. Звычайна П.д. ажыццяўляюць у верт. апаратах (рэтортах) бесперапыннага дзеяння з унутр. цыркуляцыяй газападобнага цепланосьбіта. Гл. таксама Лесахімічная прамысловасць.