КНЯЖАБО́Р’ЕЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Ельскім р-не Гомельскай вобл., паміж вёскамі Княжабор’е і Дабрынь. Створана на р. Млынок ў 1978. Пл. 1,4 км², даўж. 2,5 км, найб.шыр. 610 м, найб.глыб. 4,3 м, аб’ём вады 2,29 млн.м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 2,1 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 4,42 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАПІ́ВЕНКА вадасховішча ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл., каля вёсак Барадуліна і Браздзечына. Створана на р. Крапівенка ў 1986. Пл. 1,08 км², даўж. 5,5 км, найб.шыр. 300 м, найб.глыб. 12,5 м, аб’ём вады 3,3 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 8 м. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ШНЕЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Мазырскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Лешня. Створана ў 1978 на р. Буклёўка (правы прыток р. Прыпяць). Пл. 0,64 км², даўж. 2,1 км, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 5,5 м, аб’ём вады 1,8 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 4,2 м. Выкарыстоўваецца для арашэння, рыбагадоўлі і рэкрэацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НІЧЫ,
вадасховішча ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Мінічы. Створана на р. Шчара ў 1985. Пл. 5,4 км², даўж. 7 км, найб.шыр. 1 км, найб.глыб. 5 м, аб’ём вады 7,5 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 2 м. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння г. Баранавічы, рыбагадоўлі, адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЛУЖСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Краснапольскім р-не Магілёўскай вобл., паміж вёскамі Горы і Дуброўка. Створана на р. Палуж у 1986. Пл. 1,5 км², даўж. 7,9 км, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 7 м, аб’ём вады 2,8 млн.м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 1,3 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНЯ,
вадасховішча ў Слуцкім р-не Мінскай вобл., каля р. Рудня. Створана на р. Случ у 1981. Пл. 3,8 км², даўж. 2,6 км, найб.шыр. 1,7 км, найб.глыб. 5,7 м, аб’ём вады 14,1 млн.м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 2,5 м. Выкарыстоўваецца для акумуляцыі сцёку ў час веснавога разводдзя, арашэння зямель, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́ДНАЕ,
вадасховішча ў Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл., каля в. Свіднае. Створана ў 1986. Пл. 2,2 км², даўж. 2,8 км, найб.шыр. 2 км, найб.глыб. 4,6 м, аб’ём вады 5,7 млн.м³. Наліўное, вада падаецца з р. Убарць. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 2,5 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІБРА́ЦЫЯ (ад лац. vibratio ваганне, дрыжанне),
механічныя ваганні пругкіх цел, механізмаў і збудаванняў. Характарызуецца частатой (звычайна вібрацыяй лічаць ваганні частатой больш за 1 Гц) і амплітудай. Падзяляецца на карысную і шкодную. Выяўляецца і запісваецца вібрашчупамі, частатамерамі, вібрографамі, сейсмографамі, асцылографамі ў выглядзе графіка — вібраграмы.
Карысная вібрацыя ўзбуджаецца вібратарамі. Выкарыстоўваецца ў многіх тэхнал. аперацыях (гл.Вібрацыйная тэхніка), медыцыне (гл.Вібратэрапія) і інш. Шкодная вібрацыя ўзнікае пры руху транспарту, рабоце машын, механізмаў і інструментаў. Яна асабліва небяспечная пры рэзанансе (калі па частаце супадае з уласнымі ваганнямі канструкцыі, напр.флатэр у самалёта). Шкодная вібрацыя паскарае знос машын, зніжае трываласць матэрыялаў. Яна памяншаецца вібраізаляцыяй і дэмпфіраваннем (правільнай падвескай або ўстаноўкай прылад і машын, выкарыстаннем амартызатараў з пругкіх матэрыялаў, спружынных і дынамічных гасільнікаў, іншых паглынальнікаў энергіі вібрацыі). Згубна дзейнічае на здароўе чалавека (гл.Вібрацыйная хвароба).
Літ.:
Вибрации в технике: Справ. Т. 4. М., 1981;
Быховский И.И. Основы теории вибрационной техники. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́МПУЛЬСНАЯ МАДУЛЯ́ЦЫЯ від мадуляцыі ваганняў, у выніку якой нясучыя ваганні (гарманічныя ці паслядоўнасць імпульсаў) набываюць выгляд кароткачасовых радыёімпульсаў або паслядоўнасці відэаімпульсаў (гл.Відэасігнал, Імпульс электрычны). Ажыццяўляецца з дапамогай імпульсных мадулятараў. Выкарыстоўваецца ў аптычнай, гідра- і радыёлакацыі, аптычнай сувязі, радыёсувязі, тэлеметрыі, тэлекіраванні і інш.
Пры І.м. перададзены сігнал можа змяняць розныя параметры зыходнай паслядоўнасці імпульсаў: амплітуду (амплітудна-імпульсная мадуляцыя), зрушэнне імпульсаў у часе без змены іх працягласці (фазава-імпульсная), працягласць імпульсаў (шыротна-імпульсная). Пры імпульсна-кодавай мадуляцыі розным відам перададзенага сігналу адпавядаюць розныя кодавыя групы імпульсаў. У гідра- і радыёлакацыйных прыладах выпрамяняюцца пакеты (акустычныя ці радыёімпульсы) высокачастотных ваганняў канечнай працягласці з агінальнай, якая мае форму відэаімпульсу. Магчыма камбінаванае выкарыстанне І.м. розных відаў.
Літ.:
Фролкин В.Т., Попов Л.Н. Импульсные и цифровые устройства. М., 1992;
Баскаков С.И. Радиотехнические цепи и сигналы. 2 изд. М., 1988.
В.І.Вараб’ёў.
Да арт.Імпульсная мадуляцыя: а — зыходны перадавальны сігнал; б — нясучыя імпульсныя відэаваганні; в — відэасігнал з амплітудна-імпульснай мадуляцыяй; г — гарманічныя нясучыя ваганні; д — радыёімпульсы з амплітудна-імпульснай мадуляцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭЦЭ́СІЯ (ад лац. praecessio рух наперад),
1) рух восі ўласнага вярчэння цвёрдага цела, пры якім яна апісвае кругавую канічную паверхню.
Складаецца з уласнага вярчэння цела з вуглавой скорасцю Ω вакол восі OZ (O — нерухомы пункт) і вярчэння вакол восі OZ1 з вуглавой скорасцю
(ψ — вугал П.; гл.Эйлеравы вуглы). Адначасова могуць адбывацца нутацыйныя ваганні цела, пры якіх мяняецца вугал нутацыі θ (гл.Нутацыя). Калі ў час руху велічыні θ, Ω, ω пастаянныя, то П. наз. рэгулярнай; пры гэтым вось ΟΖ апісвае вакол восі ΟΖ1 прамы кругавы конус.
2) П. ў астраноміі — павольны рух восі вярчэння Зямлі па кругавым конусе, вось якога перпендыкулярная да плоскасці зямной арбіты, з перыядам поўнага абароту ≈ 26 000 г. З’ява П. Зямлі адкрыта Гіпархам і растлумачана І.Ньютанам. Яна абумоўлівае павольнае зрушэнне пунктаў веснавога і асенняга раўнадзенстваў, перамяшчэнне полюсаў свету паміж зоркамі, змену экватарыяльных і экліптычных каардынат нябесных цел. Адначасова з П. адбываюцца нутацыйныя ваганні зямной восі. Гл. таксама Гіраскоп.