ВАЛУ́ЕЎ (Валянцін Васілевіч) (н. 25.8.1936, г. Горкі Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1990). Скончыў БСГА (1959). З 1959 на Зах. машынна-выпрабавальнай станцыі, з 1965 у Бел. НДІ бульбаводства, з 1994 у Бел. НДІ эканомікі і інфармацыі аграпрамысл. комплексу. Працы па эканоміцы, планаванні і арганізацыі галін сельскай гаспадаркі.

Тв.:

Пути становления и развития белорусского картофелеводства. Мн., 1987;

Самообеспеченность зерном: Реальность и перспектавы. Мн., 1996.

т. 3, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́ГМУТ (Ала Іосіфаўна) (н. 12.5.1929, г. Харкаў),

украінскі мовазнавец. Д філал. н. (1980). Працуе ў галіне ўсх.-слав. і эксперыментальнай фанетыкі, культуры мовы; даследуе інтанацыю спантаннага маўлення, пытанні інтанацыйнай і групавой выразнасці мовы сродкаў масавай інфармацыі. Пад яе кіраўніцтвам зроблена параўнальнае даследаванне інтанацыі бел., рус. і ўкр. моў — «Тыпалогія інтанацыі маўлення» (у сааўт., 1977), апісала бел. прасодыю, разгледзела асаблівасці пабуджальнай інтанацыі і інтанацыі паведамлення ў бел. мове.

Л.​Ц.​Выгонная.

т. 2, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫГО́ННАЯ (Лілія Ціханаўна) (н. 3.9.1942, г. Мары, Туркменія),

бел. мовазнавец. Д філал. н. (1992). У 1964 скончыла БДУ; працуе ў Ін-це мовазнаўства АН Беларусі. Даследуе пытанні бел. фанетыкі і фаналогіі, бел. лексікалогіі. Аўтар манаграфіі «Інтанацыя. Націск. Арфаэпія» (1991), сааўтар прац «Лексіка Палесся ў прасторы і часе» (1971), «Галосныя беларускай мовы» (1975), «Фанетыка слова ў беларускай мове» (1983), «Фанетыка беларускай літаратурнай мовы» (1989), хрэстаматыі «Вусная беларуская мова» (1990).

т. 4, с. 303

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗІЛЬБЕРГЛЕ́ЙТ (Марк Аронавіч) (н. 28.11.1949, Мінск),

бел. хімік. Д хім. н. (1990). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1971). З 1976 у Бел. тэхнал. ун-це. Навук. працы па хіміі і тэхналогіі драўніны, цэлюлозы, лігніну. Распрацаваў тэхналогію атрымання цэлюлозы арганасальвентнымі спосабамі дэлігніфікацыі драўніны.

Тв.:

Применение малоиспользуемых отходов древесины в производстве органоминерального компоста (у сааўт.) // Деревообрабатывающая промышленность. 1995. № З;

Гумификация древесных отходов в процессе их биодеструкции (у сааўт.) // Агрохимия. 1997. № З.

т. 7, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІВЕ́ЙША (Алена Іванаўна) (н. 5.12.1932, хутар Львоўшчына Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1987), праф. (1988). Скончыла Бел. дзярж. ін-т нар. гаспадаркі (1954). З 1967 працуе ў Бел. дзярж. эканам. ун-це. Даследуе праблемы эканомікі кормавытворчасці і агр. рэформы ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомікі. Аўтар навуч. дапаможнікаў па эканоміцы АПК.

Тв.:

Повышение экономической эффективности кормопроизводства. Мн., 1980;

Организация отрасли кормопроизводства. Мн., 1984.

т. 8, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́БУШКІН (Мікалай Іванавіч) (н. 13.12.1946, в. Сярагі Слуцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. эканаміст. Д эканам. н. (1991), праф. (1993). Скончыў Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1967). З 1973 у Бел. эканам. ун-це; з 1997 дырэктар Вышэйшай школы турызму Бел. эканам. ун-та. Даследуе праблемы кіравання прац. працэсамі. Аўтар падручніка для ВНУ па асновах менеджменту.

Тв.:

Управленческий труд в торговле. Мн., 1988 (разам з Г.​А.​Каралёнкам);

Управление процессами труда на предприятиях торговли. Мн., 1993 (разам з Р.​М.​Карсекам).

т. 7, с. 389

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫГРА́Ф (ад ды... + ...граф),

спалучэнне 2 літар, што ўжываецца для абазначэння на пісьме пэўнага гуку. Уласцівы кірыліцы (Д. «оу» абазначаў просты гук «у»). У помніках старабел. мовы 14—17 ст. ужываліся Д. «кг» на месцы «г» (кгузикъ), «іо» — «ё» (ліонъ), «хв» — «ф» (Тимохвѣй), «дж» (дроджи), «дз» (дзедзіч). Сучаснай бел. мове ўласцівы Д. «дз» і «дж». Спалучэннямі з 2 і больш літар перадаюцца ў некат. зах.-еўрап. сістэмах пісьма зычныя гукі, блізкія да ўсх.-слав. «х», «ч», «ш», «щ» (ням. ch, tsch, sch, schtsch; польск. ch, cz, sz, czcz).

М.​Р.​Прыгодзіч.

т. 6, с. 274

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАМІЯ́Н (Лівіў Сцяпанавіч) (13.3.1935, с. Лядавены Рышканскага р-на, Малдова — 20.7.1986),

малдаўскі паэт. У паэт. зб-ках «Прадказанні» (1965), «Карані» (1966; Рэсп. літ. прэмія імя М.​Астроўскага 1966), «Дзеяслоў» (1968), «У хованкі з травой» (1972), паэмах «Наша доля — палёт» (1974), «Гордасць і цярпенне» (1977), «Сэрца і гром» (1981), «Ценявы вянец» (1982) і інш. выявіў сябе як лірык медытатыўнага складу, арганічна звязаны са сваёй эпохай. Эстэтычныя і этычныя прынцыпы Д. ў кнізе публіцыстычных нарысаў і эсэ «Задумлівыя вароты» (1975). На бел. мову творы Д. пераклалі Г.​Бураўкін, Т.​Бондар, Я.​Янішчыц.

Тв.:

Бел. пер. — у кн.: Гронкі радасці. Мн.. 1986;

Рус. пер. — Тяжесть крыльев. М., 1988.

т. 6, с. 34

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́ЛЬЦБЛАТ (Аляксандр Ісакавіч) (12.3.1932, Масква — 1996),

бел. вучоны ў галіне авечкагадоўлі. Д с.-г. н. (1980). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1955). З 1961 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі, з 1983 у Вышэйшай селекцыйнай дзярж. школе (пас. Быкова Маскоўскай вобл.), Навук. працы па пытаннях селекцыі авечак і тэхналогіі танкаруннай авечкагадоўлі, стварэнні шматплоднай паўтанкаруннай пароды авечак з выкарыстаннем парод, якіх гадуюць на Беларусі; па ўдасканаленні сістэмы інтэнсіўнай вытворчасці прадуктаў авечкагадоўлі дастасавальна да ўмоў Беларусі.

Тв.:

Повышение продуктивности овец. Л., 1982 (разам з А.​Д.​Шашам);

Селекционно-генетические основы повышения продуктивности овец. Л., 1988 (разам з А.​І.​Ярохіным, А.​М.​Ульянавым).

т. 5, с. 329

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАХНА́Ч (Уладзімір Іванавіч) (н. 25.7. 1940, в. Камеика Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д тэхн. н. (1996). Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1969). З 1969 у Ін-це тэхн. кібернетыкі (з 1986 нам. дырэктара), з 1996 нам. ген. дырэктара Н.-д. аб’яднання «Кібернетыка» Нац. АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі і практыцы стварэння сістэм аўтаматызаванага праектавання. Распрацаваў метады мадэліравання і аптымізацыі тэхн. сістэм.

Тв.:

Автоматизация проектирования технологических процессов и средств оснащения. Мн., 1997 (у сааўт.);

Метод обобщенных аналитических представлений в упругопластической антиплоской задаче. Мн., 1998 (разам з У.​А.​Ібрагімавым, А.​Л.​Шведам).

М.​П.​Савік.

т. 10, с. 225

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)