двух- або трохколавы трансп. сродак з рухавіком унутр. згарання і педальным ланцуговым прыводам задняга кола. Развівае скорасць да 50 км/гадз. Рухавік звычайна аднацыліндравы двухтактавы (рабочы аб’ём да 50 см³, магутнасць каля 1,5—2 кВт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ДАХО́Д,
вартасць, нанава створаная за пэўны перыяд часу (звычайна год) нац. эканомікай (галіной); частка валавога ўнутранага прадукту, якая застаецца за вылікам матэрыяльных затрат, зрасходаваных на яго вытв-сць. Н.д. адлюстроўвае ўвесь аб’ём чыстай прадукцыі, створанай у краіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУРЭ́КСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
На р.Вахш, у Таджыкістане. Утворана плацінай аднайменнай ГЭС. Запаўненне з 1972. Пл. 98 км², аб’ём 10,5 км³, даўж. 70 км, найб.шыр. 1 км. Сезоннае рэгуляванне сцёку; праектнае ваганне ўзроўню вады да 53 м. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́РХАВА,
вадасховішча ў Брэсцкім р-не, каля в. Орхава. Утворана на р.Зах. Буг у 1988. Пл. 0,56 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 650 м, найб.глыб. 3,8 м, аб’ём вады 1,48 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ССЕ́ЧАНАЯ ПІРАМІ́ДА,
геаметрычнае цела, што адсечана ад піраміды плоскасцю, паралельнай аснове. Аб’ём С.п. роўны
, дзе h — вышыня С.п., S1 і S2 — плошчы яе асноў. Іл.гл. да арт.Піраміда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ССЕ́ЧАНЫ ЦЫЛІ́НДР,
геаметрычнае цела, якое адсякаецца ад цыліндра плоскасцю, не паралельнай аснове. Аб’ём круглага С.ц. роўны
, дзе h1 і h2 — найбольшы і найменшы адрэзкі ўтваральнай цыліндра, r — радыус асновы цыліндра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНТА́ЙСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
На р. Хантайка (бас.р. Енісей), у Краснаярскім краі Расіі. Утворана плацінай аднайм.ГЭС. Запоўнена ў 1970—75. Пл. 1561 км², аб’ём 23,5 км³, даўж. 160 км. найб.шыр. 9 км. Шматгадовае рэгуляванне сцёку, ваганні ўзроўню да 13 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЯСТА́Т (ад крыя... + грэч. statos стаячы, нерухомы),
тэрмастат, у якім падтрымліваецца крыягенная (ніжэй за 120 К) т-ра ад вонкавай крыніцы холаду. Звычайна холадагент — звадкаваныя або ацвярдзелыя газы з нізкімі т-рамі кандэнсацыі. Бываюць геліевага, вадароднага і азотнага ахаладжэння.
Найб. просты лабараторны шкляны К. складаецца з дзвюх Дзьюара пасудзін, з якіх унутраны запоўнены вадкім геліем, вонкавы — вадкім азотам. Найб. надзейныя метал. К., з іх самыя універсальныя — К. з вадкім геліем. У іх рабочы аб’ём абкружаны медным экранам, які мае т-ру вадкага азоту. Паміж геліевым аб’ёмам і кожухам створаны вакуум, які падтрымліваецца адсарбентамі. Пашыраны таксама тэрмарэгулюемыя геліевыя К. Выкарыстоўваюцца для даследавання фіз. уласцівасцей рэчыва, вывучэння звышправоднасці, для ахаладжэння электронных прылад, інш. сродкаў крыягеннай тэхнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУХТАРМІ́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Казахстане, на р. Іртыш. Утворана плацінай аднайменнай ГЭС. Запоўнена ў 1960—67. Пл. (з падпорам воз. Зайсан) 5490 км², аб’ём вады 49,6 км³. Даўж. 425 км, найб.шыр. 35 км. Ваганні ўзроўню да 7 м. Суднаходства. Выкарыстоўваецца для арашэння. Рыбалоўства.