рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім р-нах Магілёўскай вобл., левы прыток р. Жадунька (бас.р. Дняпро). Даўж. 41 км. Пл. вадазбору 136 км². Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Сакалоўка Клімавіцкага р-на. Цячэ на ПдУ Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна выразная, шыр. да 2 км, парэзаная лагчынамі. Пойма ў верхнім і ніжнім цячэнні чаргуецца па берагах, у сярэднім двухбаковая, асушаная, лугавая. Рэчышча каналізаванае на працягу 26 км, у верхнім цячэнні слабазвілістае. Шыр. ракі ў межань да 10 м. Прымае сцёк з сеткі меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КРУТУ́ХА»,
бел.нар. танец, разнавіднасць полькі. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. У працэсе танца 2 юнакі і 2 дзяўчыны бяруцца накрыж за рукі ці кладуць іх адзін аднаму на плечы і ідуць па крузе, падскокваючы, прытупваючы і прыпяваючы. Сцэн. варыянт «К.» ўвайшоў у рэпертуар харэаграфічнага ансамбля «Харошкі». У працы «Люд беларускі» М.Федароўскага змешчаны запісы мелодыі танца «Круцёлка» і прыпеўка да яго, зробленыя ў канцы 19 ст. на Гродзеншчыне, аднак з-за адсутнасці харэаграфічнага апісання нельга меркаваць, ці быў ён ідэнтычны «К.».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВАНО́САЎ Міхаіл Пятровіч (н. 1.5.1929, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 11.11.1994),
бел. спартсмен і трэнер па лёгкай атлетыцы (кіданне молата). Засл. майстар спорту СССР (1954). Засл. трэнер Беларусі (1965), засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі (1971). Канд.пед.навук. Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1953) і працаваў у ім (заг. кафедры, з 1976 прарэктар). Сярэбраны прызёр XVI Алімп. гульняў (1956, г. Мельбурн, Аўстралія). Чэмпіён Еўропы (1954, Берн), сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1958, Стакгольм). Чэмпіён СССР (1952, 1954—58). Рэкардсмен свету (6 рэкордаў), СССР (11 рэкордаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВА́ЎНІК (Achillea),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 100 відаў (паінш. даных каля 200). Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі 7 дзікарослых (найб. вядомы лек. К. звычайны A. millefolium); нар. назвы крывавец, серпарэзнік, грудная трава, рудамётка) і каля 10 інтрадукаваных відаў. Трапляецца на палях, лугах, абапал дарог, у лесе.
Шматгадовыя травяністыя прамастойныя расліны з паўзучым карэнішчам выш. 20—125 см. Лісце перыстарассечанае або суцэльнае. Кветкі ў дробных кошыках, сабраныя ў шчыткападобныя суквецці. Плод — сямянка. Лек., меданосныя і дэкар. расліны. Некат. віды ядавітыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́ЎЧЫК Аляксандра Аляксандраўна (н. 24.2.1928, Мінск),
бел. вучоны ў галіне патафізіялогіі. Д-рмед.н. (1973), праф. (1976). Засл. дз. н. Беларусі (1991). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1954) і працуе ў ім (у 1975—96 заг. кафедры). Навук. працы па дваістай прыродзе хваробы, канцэрагенезе, патагенезе партальнай гіпертэнзіі, дыфузных пашкоджаннях печані, метадах іх карэкцыі.
Тв.:
Портальная гипертензия. Мн., 1979;
Центральные механизмы нейрогуморальной регуляции функций в норме и патологии. Мн., 1985 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭМ, Крам (Cram) Дональд Джэймс (н. 22.4.1919, г. Чэстэр, штат Вермонт, ЗША), амерыканскі хімік-арганік. Чл.Нац.АН ЗША (1960) і Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1967). Скончыў ун-т штата Небраска (1942) і Гарвардскі ун-т (1947). З 1947 у Каліфарнійскім ун-це (г. Лос-Анджэлес; з 1956 праф.). Навук. працы па стэрэахіміі і хіміі макрагетэрацыклічных злучэнняў (краўн-эфіраў). Даследаваў структуру карбаніёнаў і механізм многіх хім. рэакцый, у якіх яны з’яўляюцца прамежкавымі прадуктамі. Сфармуляваў правіла стэрэахім. накіраванасці рэакцый (правіла К.; 1952). Нобелеўская прэмія 1987 (разам з Ж.М.Ленам, Ч.Педэрсенам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭМЕНЕЗДАБЫЎНЫ́Я ША́ХТЫ,
выпрацоўкі ў тоўшчы вапняковых або мелавых адкладаў, у якіх першабытныя людзі ў неаліце і бронзавым веку здабывалі крэмень — асн. сыравіну для вырабу прылад працы. К.ш. — пераважна вертыкальныя калодзежы дыяметрам 1,5 м, глыбінёй 2,5—3 м, асобныя да 5 м і больш. Па ходзе залягання крамянёвых канкрэцый ад калодзежа адыходзілі падбоі даўжынёй 1—2 м. Суседнія выпрацоўкі часам злучаліся пралазамі-штрэкамі. У Беларусі вядомы ў сярэднім цячэнні р. Рось каля г.п. Краснасельскі (гл.Краснасельскі археалагічны комплекс) і в. Карпаўцы Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў Уладзімір Пятровіч (н. 29.10.1944, Масква),
бел. вучоны ў галіне аўтам. кіравання. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1992). Брат А.П.Кузняцова. Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1966). З 1966 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1996 у Ін-це кіравання. Навук. працы паматэм. метадах тэорыі аўтам. кіравання, робататэхніцы, тэорыі нестацыянарных дыскрэтных сістэм, устойлівасці сістэм з нявызначанымі параметрамі. Распрацаваў сістэмы стабілізацыі скорасці і частаты, кіравання прамысл. робатамі, пазіцыйныя эл.-мех. сістэмы, эл.-прыводы.
Тв.:
Динамика нестационарных дискретных систем. М., 1980 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў Юрый Аляксеевіч (19.4.1903, г. Нікольск Валагодскай вобл., Расія — 16.5.1982),
расійскі геолаг, адзін з заснавальнікаў вучэння аб магматычных фармацыях. Брат В.А.Кузняцова. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1958). Скончыў Томскі ун-т (1924). З 1958 у Ін-це геалогіі і геафізікі Сібірскага аддзялення АНСССР. Навук. працы па геалогіі і петраграфіі Зах. і Усх. Сібіры. Дзярж. прэмія СССР 1983.
Тв.:
Магматизм и связь с ним полезных ископаемых. М., 1955 (у сааўт.);
Главные типы магматических формаций. М., 1964;
Основные типы магмоконтролирующих структур и магматические формации // Геология и геофизика. 1970. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЮКО́ВІЧ Пётр Маркавіч (н. 24.2.1924, в. Павязынь Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1969), праф. (1970). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1950). З 1958 у НДІ туберкулёзу (з 1970 нам. дырэктара), з 1974 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па праблеме хірург. лячэння туберкулёзу, неспецыфічных захворванняў лёгкіх. Распрацаваў шэраг аперацый на лёгкіх, плеўры і бронхах.
Тв.:
Применение механического шва при хирургическом лечении туберкулеза легких. Мн., 1964;
Хирургическое лечение больных распространенными формами туберкулеза легких. Мн., 1973.