МО́ХАЦКАЯ БІ́ТВА 1687 Адбылася 12 жн. на Пдадг. Мохач (Венгрыя) у час вайны дзяржаў «Свяшчэннай лігі» супраць Турцыі 1683—99 паміж тур. арміяй візіра Сулеймана-пашы (80 тыс.чал.) і аўстр.-герм. і венг. войскамі на чале з аўстр. военачальнікам Карлам Леапольдам Латарынгскім (60 тыс.чал.). Адбіўшы націск тур. арміі, войскі лігі перайшлі ў наступленне і перамаглі. М.б. прадвызначыла зыход вайны. Турэцкае панаванне на значнай частцы Венгрыі заменена аўстр. акупацыяй Трансільваніі і ўмацаваннем улады Габсбургаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́ЎСКАЯ ПРАВІ́НЦЫЯ,
адм.-тэр. адзінка ў Магілёўскай губ. ў 1772—76. Цэнтр — г.Мсціслаў. Паводле ўказа ад 22.7.1773 падзялялася на Мілаславіцкі, Мсціслаўскі і Чэрыкаўскі пав.Пл. каля 790 тыс.дзес., 22 мястэчкі (каля 12 тыс.чал.), 153 сялы, 1182 вёскі (каля 146,6 тыс.чал.). На тэр. правінцыі былі 33 староствы, буйнейшыя з іх — Крычаўскае (2091 дым, 20,7 тыс.чал., 249 922 дзес. зямлі) і Хіславіцкае (301 дым, 2,9 тыс.чал., 11 371 дзес. зямлі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЛЕ́Н ((Moulin) Жан) (20.6.1899, г. Безье, Францыя — 8.7.1943),
герой франц. Супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну. У 1940 прэфект дэпартамента Эр і Луар, адхілены ад пасады ўрадам «Вішы». З 1941 чл. руху «Змагарная Францыя», прадстаўнік яго кіруючага органа Франц.нац.к-та (ФНК) у паўд. зоне краіны (са студз. 1942), ген. прадстаўнік ФНК па ўсёй Францыі (з лют. 1943). Заснавальнік і першы старшыня (з 27.5.1943) Нац. савета Супраціўлення. 21.6.1943 схоплены гестапаўцамі і закатаваны. У г. Шартр — помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРА́ТАВА (Кіра Георгіеўна) (н. 5.11.1934, г. Сарокі, Малдова),
расійскі кінарэжысёр. Скончыла Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1962). Яе рэжысёрская стылістыка эвалюцыяніравала ад тонкага лірызму ранніх фільмаў да ўсё больш жорсткай манеры, заснаванай на іранічнай адхіленасці і гратэскнай дэфармацыі: «Кароткія сустрэчы» (1968), «Доўгія провады» (1971, выйшаў на экран у 1987), «Калі пазнаеш белы свет» (1980), «Сярод шэрых камянёў» (1983), «Перамена долі» (1988), «Астэнічны сіндром» (1990), «Чуллівы міліцыянер» (1991), «Захапленні» (1994), «Тры гісторыі» (1996), «Ліст у Амерыку» (1999) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУХАМЕ́ДА БАША́РА МАЎЗАЛЕ́Й,
помнік сярэдневяковага дойлідства ў Таджыкістане. Знаходзіцца ў горным с. Мазары-Шэрыф за 35 км на ПдУадг. Пенджыкент. Пабудаваны, верагодна, у 11—12 ст. Цагляны маўзалей-мячэць квадратны ў плане, з нішамі на восях і вуглавымі камерамі. Складаецца з купальнай малітоўнай залы (разны гліняны міхраб, 11 ст.) з парталам (1342—43), аздобленым разной паліванай і непаліванай тэракотай, маёлікай, 2 купальных пахавальняў (паўн.-ўсх. — 11—12 ст.), мае склеп, надмагіллі з разной паліванай тэракотай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ХНА,
возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула, за 12 км на ПнУадг. Лепель. Пл. 0,58 км², даўж. каля 2 км, найб.шыр. 620 м, найб.глыб. 20 м, даўж. берагавой лініі каля 8 км. Пл. вадазбору 8,28 км². Схілы катлавіны выш. 15—20 м, пад хваёвым лесам. Берагі нізкія, пясчаныя або тарфяністыя, параслі водна-балотнай расліннасцю. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно выслана сапрапелем. Злучана пратокамі з азёрамі Воласна і Уклейна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЭ́НДЛІК,
у беларусаў спосаб сушкі снапоў жыта і пшаніцы на полі. Звычайна М. ставілі з 10 снапоў: да вертыкальна пастаўленага снапа пад нахілам прыстаўлялі 4 снапы, потым — яшчэ 4 у прамежкі, апошнім — дзесятым — накрывалі М. Сцёблы з калоссем гэтага снапа заломвалі каля перавясла, каб атрымалася «веер-шапка». Яна засцерагала астатнія снапы ад дажджу і мацавала М. У добрае надвор’е «шапку» здымалі, каб зерне ў снапах хутчэй прасохла. У некат. рэгіёнах М. называлі бабкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАБА́Т»,
газета, орган выканкома Савета рабочых, сял., батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў Аршанскага пав. Выдавалася з сак. 1918 да мая 1920 у Оршы на рус. мове. Да кастр. 1918 наз. «Известия Совета рабочих, крестьянских, батрацких и красноармейских депутатов Оршанского уезда». Змяшчала дэкрэты, пастановы і інш.афіц. матэрыялы сав. ўрада і мясц. органаў улады. У рубрыках «Рабочае жыццё», «Жыццё вёскі», «Па павеце», «З жыцця чырвонаармейцаў», «Старонка юнага пралетарыя» і інш. шырока асвятляла мясц. жыццё. Апошні вядомы нумар 107 ад 23.5.1920.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГА́ЙСКІ ШЛЯХ,
адзін з асн. шляхоў набегаў качэўнікаў на рас. землі. Назва вядома з пач. 16 ст., калі феадалы Нагайскай Арды карысталіся ім для перагону жывёлы на рас. рынкі. Пачынаўся ад нізоўяў Волгі і меў 2 напрамкі (зах. — уздоўж Дона да месца каля сучаснага г. Варонеж, усх. — праз міжрэчча Хапра і Суры), якія зыходзіліся каля Разані. Для прадухілення нападаў праз Н.ш. рас. ўрад рабіў засечныя лініі, засноўваў крэпасці: у 1586 Варонеж, у 1630-я г. Тамбоў, Казлоў і Ломаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГАЛАВА́ТКА (Jurinea),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 300 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі 2 віды Н.: васільковая (J. cyanoides) і павуціністая (J. arachnoidea). Трапляюцца ў хваёвых лясах, на пясчаных схілах.
Шматгадовыя травяністыя расліны ці паўкусты з падоўжаным або ўкарочаным сцяблом. Лісце ад цэласнага да перыстарассечанага. Кветкі часта з залозкамі, трубчастыя, ружовыя ці фіялетавыя ў кошыках. Лісцікі абгорткі шматлікія, чарапічна размешчаныя, голыя ці павуціністыя. Плод — сямянка з чубком.