КАРО́БУШКІНА Таццяна Мікалаеўна (н. 20.7.1934, в. Кубышка Нялідаўскага р-на Цвярской вобл., Расія),
бел. археолаг. Канд.гіст.н. (1977). Скончыла БДУ (1958). З 1958 у Ін-це гісторыі Нац.АН Беларусі. Даследуе земляробства на Беларусі ў перыяд ранняга феадалізму, гісторыю насельніцтва 10—13 ст.тэр.Бел. Пабужжа. Асн. працы: «Земляробства на тэрыторыі Беларусі ў X—XIII стст.» (1979), «Археалогія Беларусі: Бібліягр. паказ. (1932—1975)» (1988), «Курганы Беларускага Пабужжа, X—XIII стст.» (1993). Адзін з аўтараў «Гісторыі Мінска» (1967), «Нарысаў па археалогіі Беларусі» (ч. 2, 1972), «Беларускай археалогіі» (1987).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́ЛІК Альбіна Сямёнаўна (н. 16.7.1947, с. Малы Істок Сысерцкага р-на Екацярынбургскай вобл., Расія),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1997). Скончыла БДУ (1971). З 1971 у Ін-це прыкладной фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі цвёрдага цела, уласцівасцях электрапераносу, электроннай структуры металаў і сплаваў. Распрацавала тэорыю і мадэлі для разліку ўкладу структурных дэфектаў рознай размернасці ў электрасупраціўленне і тэрмаэлектрарухальную сілу металаў, тэорыю тэрмаэл. і п’езатэрмаэл. эфектаў у сплавах.
Тв.:
Структурная зависимость термоэлектрических свойств и неразрушающий контроль. Мн., 1990 (разам з А.А.Лухвічам, У.І.Шарандам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́ЎКІН Валянцін Сяргеевіч (н. 10.11.1936, г. Новасібірск, Расія),
бел. вучоны ў галіне фтызіятрыі. Д-рмед.н. (1979), праф. (1982). Скончыў Крымскі мед.ін-т (1960). З 1969 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1983 заг. кафедры). Навук. працы па дыферэнцыяльнай дыягностыцы і лячэнні туберкулёзу і інш. хвароб бронха-лёгачнай сістэмы, туберкулёзе лёгкіх і цукровым дыябеце.
Тв.:
Туберкулёз лёгких у больных сахарным диабетом. Мн., 1985;
Краткий справочник по симптоматике болезней системы дыхания. 2 изд. Мн., 1987. Лечение болезней бронхов и легких: Справ Мн., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПА́ЦКІ ЗАПАВЕ́ДНІК,
у Закарпацкай вобл., Украіна. Засн. ў 1968 для аховы прыродных комплексаў высакагор’я Усх. Карпат. Пл. 19,9 тыс.га. Вылучаюць 3 участкі: Чарнагорскі, Вугальска-Шырокалужанскі, Даліну нарцысаў. На тэр. К.з. г. Гаверла (2061 м). Характэрны яловыя і мяшаныя букава-піхтава-яловыя лясы, карэнныя букавыя (найбуйнейшыя па плошчы лясы ў Цэнтр. Еўропе). На вяршынях лугі — паланіны. Шматлікія віды жывёл утвараюць мясц. формы: карпацкія высакародны алень, казуля, вавёрка; з птушак — глушэц, даўгахвостая няясыць, цецярук, рабчык і інш. Частка К.з. ўваходзіць у склад Карпацкага прыроднага парку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПО́ВІЧ Святаслаў Яўгенавіч (н. 15.3.1949, в. Глоўсевічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне дакладнай механікі. Д-ртэхн.н., праф. (1997). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1971). З 1977 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па аналітычнай механіцы. Распрацаваў тэарэт. асновы канструявання прэцызійнага абсталявання вытв-сці электроннай тэхнікі, прынцыпы аналізу і сінтэзу праграмных рухаў шматкаардынатных сістэм з негаланомнымі сувязямі.
Тв.:
Mechanika teoretyczna i podstawy teorii mechanizmów i robotów. T. 1—3. Białystok, 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РСТАВЫЯ ВО́ДЫ,
падземныя воды ў трэшчынах, порах, каналах і інш. карставых поласцях у карбанатных або галагенных пародах. Адрозніваюцца ад інш. падземных вод тым, што расшыраюць свае шляхі руху за кошт растварэння парод. Фарміраванне К.в. адбываецца ў выніку інфільтрацыі атм. вод і паглынання паверхневых вадатокаў. У падземнай цыркуляцыі К.в. вылучаюць 3 зоны: пранікнення вады з паверхні па каналах і трэшчынах, вагання ўзроўню з перыядычным запаўненнем поласцей, пастаяннага насычэння вадой. К.в. ўтвараюць крыніцы з вял., але пераменным дэбітам, падземныя рэкі і азёры невял. памераў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́ЦКАЯ Людміла Сяргееўна (н. 24.5.1935, г. Маршанск Тамбоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне металапалімерных сістэм.Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1991). Скончыла Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1958). З 1964 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі. Навук. працы па разбурэнні і прагназаванні працэсаў старэння палімераў і палімерных кампазітаў пры ўзаемадзеянні іх з навакольным асяроддзем. Даследавала механізм утварэння дэфектаў пад уздзеяннем ультрафіялетавага выпрамянення; распрацавала метады прагназавання даўгавечнасці і спосабы стабілізацыі ўласцівасцей палімерных кампазітаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСАЧО́Ў Іван Міхайлавіч (н. 13.1.1948, в. Шаўцова Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аўтаматычнага кіравання. Д-ртэхн.н. (1991). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае вучылішча ППА (1973), дзе і працаваў з 1989. У 1993 у Ваеннай акадэміі Беларусі. Навук. працы па тэорыі аўтаматычнага кіравання, тэорыі дынамічных сістэм з выпадкова зменнай структурай, сістэм аўтаматызаванага праектавання, тэорыі выпрабаванняў і ацэньвання эфектыўнасці ўзбраення войск ППА, зенітных ракетных комплексаў і сістэм.
Тв.:
Аналитическое моделирование стохастических систем. Мн., 1993 (разам з М.Г.Ерашэнкавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТАЛО́М (Cynoglossum),
род кветкавых раслін сям. бурачнікавых. Каля 60 відаў. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных паясах, у гарах Паўн. паўшар’я. На Беларусі К. лекавы (C. officinale). Нар. назвы сабачы язык, шалянец. Трапляецца на засмечаных мясцінах, ярах, па берагах рэк.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны выш. 35—100 см з цёмным тоўстым верацёнападобным коранем, 2—3 баразнаватымі густааблісцелымі сцёбламі, непрыемным пахам. Лісце суцэльнакрайняе, апушанае. Кветкі паніклыя, бура-чырв., у мяцёлчатым суквецці. Плод — 4-арэшак з кручкаватымі шыпамі. Ядавітыя, лек., меданосныя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТЭ́НКА Анатоль Іванавіч (н. 27.1.1940, хутар Мацвееў Краснаармейскага р-на Краснадарскага краю, Расія),
бел. ваенны дзеяч, дыпламат.Ген.-палк. (1989). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1970) і Генштаба (1981). Служыў у групе сав. войск у Германіі, Бел. (1970—79) і Далёкаўсх. ваен. акругах. З 1987 1-ы нам. камандуючага, з 1989 каманд. войскамі Бел.ваен. акругі. З 1992 1-ы нам. міністра, у ліп. 1994 — чэрв. 1995 міністр абароны Рэспублікі Беларусь. З 1996 аташэ па пытаннях абароны, ваенны і ваенна-паветр. аташэ пры пасольстве Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія.