БАТЫ́Р, бахадур (цюрк.-манг.),

ганаровае званне ў цюркаў і манголаў, якое давалася за воінскія подзвігі. З батыраў фарміравалася феад. знаць. Тэрмін «батыр» з’явіўся не пазней як у 6 ст., шырока распаўсюджаны ў фальклоры і побыце цюрк. народаў.

т. 2, с. 353

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯЛІ́КАЕ КАМА́РЫНА, Камарын,

возера ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., у пойме Дняпра, з 1 км на У ад г. Рагачоў. Пл. 0,28 км², даўж. 2,4 км, найб. шыр. 100 м. Старычнае. Злучана ручаём з Дняпром.

т. 4, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІВА́НЬСКІ ЦУКРО́ВЫ ЗАВО́Д.

Дзейнічаў у 1838—81 у маёнтку Івань (цяпер вёска ў Слуцкім р-не Мінскай вобл.). Цукар выраблялі з буракоў. У 1868 працавала 105 чал. У 1877 дзейнічалі паравы рухавік, 2 гідраўлічныя прэсы, цёрка.

т. 7, с. 156

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІНДУ́РКА,

рака ў Гродзенскім р-не, левы прыток р. Свіслач (бас. р. Нёман). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 85 км². Пачынаецца каля в. Старая Дубавая на схілах Гродзенскага ўзв., на працягу 3,8 км каналізаваная. Створана сажалка.

т. 7, с. 237

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫ́НКАЎСКАЯ ПАПЯРО́ВАЯ ФА́БРЫКА.

Дзейнічала ў 1864—79 у маёнтку Крынкі Аршанскага пав. (цяпер в. Крынкі ў Лёзненскім р-не Віцебскай вобл.). У 1864 працавала 90 чал., выраблена паперы на 29,2 тыс. руб.; у 1879—201 чал.

т. 8, с. 518

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛА́СТЫ ў жывёл,

відазмененыя пяціпальцыя канечнасці, якія выконваюць плавальную функцыю Уласцівыя жывёлам, што вярнуліся да воднага спосабу жыцця: паўзунам (напр., марскім чарапахам), птушкам (напр., пінгвінам), млекакормячым (ластаногім, кітападобным, сірэнам). Л. ўсіх жывёл (акрамя ластаногіх) не маюць пазногцяў.

т. 9, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІСА́,

рака ў Глускім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Пціч (бас. р. Прыпяць). Даўж. 23,8 км. Пл. вадазбору 214 км². Пачынаецца каля в. Фартуны Бабруйскага р-на. Асн. прыток — р. Чаромуха (злева). Рэчышча каналізаванае.

т. 9, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛАТО́ЎКА, Малатоўня,

рака ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Сож (бас. р. Дняпро). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 107 км². Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Мышкіна. Цячэ па Горацка-Мсціслаўскай раўніне.

т. 10, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАШО́ЎКА, Мешаўка,

ручай у Касцюковіцкім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Беседзь (бас. р. Дняпро). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 132 км². Пачынаецца на паўд. ускраіне в. Раёк. Рэчышча каналізаванае на працягу больш як 4 км.

т. 10, с. 236

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУРАВІ́ШЧЫНА, Муравішчынскі канал,

ручай у Слуцкім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Вял. Сліва (бас. р. Прыпяць). Даўж. 21,3 км. Пачынаецца за 2,5 км на У ад в. Амговічы. Прыток — ручай Сліўка (злева). Рэчышча каналізаванае.

т. 11, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)