ФРАНК (Franck) Джэймс (26.8.1882, г. Гамбург, Германія — 21.5.1964),
нямецкі і амерыканскі фізік і біяхімік. Чл.Нац.АНЗША (1944), Лонданскага каралеўскага т-ва (1964). Замежны чл.-кар.АНСССР (1927). Скончыў Гайдэльбергскі (1902) і Берлінскі (1906) ун-ты, дзе і працаваў. З 1918 у Ін-це фіз. хіміі ў Берліне, з 1920 у Гётынгенскім ун-це (праф., дырэктар Фіз. ін-та). З 1935 у ЗША, з 1938 праф. Чыкагскага ун-та. Навук. працы па атамнай фізіцы, малекулярнай спектраскапіі і фотасінтэзе. Сумесна з Г.Л.Герцам ажыццявіў эксперыменты па ўзбуджэнні і іанізацыі атамаў пары ртуці пры сутыкненні з электронамі (гл.Франка—Герца дослед). Развіў спектральны метад даследавання хім. сувязей, даследаваў фотахім. працэсы ў малекуле хларафілу. Аўтар прац «Фотасінтэз у раслінах» (1949). Удзельнік распрацоўкі атамнай бомбы, у 1945 выступіў супраць яе ваен. выкарыстання. Нобелеўская прэмія 1925 (з Герцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУ (Chu) Стывен (н. 28.2.1948, г. Сент-Луіс, штат Місуры, ЗША),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АНЗША (1993), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1992). Скончыў Рочэстэрскі (1970) і Каліфарнійскі (1976, г. Берклі) ун-ты. З 1978 у фірме «Бел лаборатарыс», з 1987 праф. Станфардскага ун-та. Навук. працы па эксперым. атамнай фізіцы, лазернай фізіцы, квантавай электроніцы, фізіцы палімераў, біяфізіцы. Эксперыментальна даказаў парушэнне цотнасці ў атамных пераходах, чым пацвердзіў адзіную тэорыю электраслабага ўзаемадзеяння (1978). Распрацаваў метады адначасовай візуалізацыі і маніпуліравання адзінкавымі біямалекуламі (1991). Прапанаваў механізм лазернага ахаладжэння атамаў ніжэй за тэарэтычны доплераўскі ліміт (1998, незалежна ад К.Н.Каэна-Тануджы). Нобелеўская прэмія па фізіцы 1997 (з У.Д.Філіпсам і Каэнам-Тануджы).
Тв.:
Рус.пер. — Лазерный захват нейтральных частиц // В мире науки. 1992. № 4;
Управление нейтральными частицами // Успехи физ. наук. 1999. Т. 169, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОН (Kohn) Вальтэр (н. 9.3.1923, Вена),
амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1963), Нац.АНЗША (1969). Замежны чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1998). Скончыў ун-т Таронта (1946) і Гарвардскі ун-т (1948). З 1950 праф.Тэхнал. ін-та Карнегі (г. Пітсбург), з 1960 Каліфарнійскага ун-та (г. Сан-Дыега), з 1979 Каліфарнійскага ун-та (г. Санта-Барбара; у 1979—84 дырэктар Ін-та тэарэт. фізікі). Навук. працы па электроннай структуры рэчыва. Прапанаваў метад функцыянала шчыльнасці, які шырока выкарыстоўваецца для разлікаў электроннай зоннай структуры цвёрдых цел і вадкасцей (1964). Нобелеўская прэмія 1998 (з Дж.Э.Поплам; гл. Дадатак). Нац.навук. медаль ЗША (1988). Залаты медаль Н.Бора ЮНЕСКА (1998).
Тв.:
Рус.пер. — Электронная структура вещества — волновые функции и функционалы плотности // Успехи физ. наук. 2002. Т. 172, №3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАК-КІ́НАН (MacKinnon) Родэрык (н. 1956, г. Барлінгтан, штат Масачусетс, ЗША),
амерыканскі біяфізік і нейрабіёлаг. Чл.Нац.АНЗША (2000). Скончыў ун-ты Брэндыс у г. Вальтхэм (1978), Тафтс у г. Бостан (1982). З 1989 у Гарвардскім ун-це. З 1996 праф. Ракфелераўскага ун-та ў Нью-Йорку, адначасова з 1997 у Мед. ін-це імя Г.Х’ю. Навук. працы па малекулярнай нейрабіялогіі і біяфізіцы. У 1998 метадам рэнтгенаўскай крышталяграфіі з высокай дакладнасцю вызначыў прасторавую структуру і механізм дзеяння каліевага іоннага канала — бялку, які адказвае за транспарт іону калію праз мембрану клеткі, рэгулюе яе эл. патэнцыял і забяспечвае генерацыю нерв. імпульсаў. Нобелеўская прэмія 2003 (з П.Эграм).
Тв.:
The structure of the potassium channel: Molecular basis of K+ conduktion and selectivity (у сааўт.) // Science. 1998. Vol. 280, № 5360.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АМЕ́РЫКАН ТЭ́ЛЕФОН ЭНД ТЭ́ЛЕГРАФ КО́МПАНІ»
(American Telephone and Telegraph Company; АТТ),
найбуйнейшая электронная і электратэхнічная манаполія ЗША па вытв-сці слабаточнага абсталявання. Засн. ў 1885. Выпускае абсталяванне сувязі, ЭВМ і інш. электронную тэхніку. Абслугоўвае амер. і міжнар. лініі далёкай тэлеф. і тэлетайпнай сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НАХАЙМ (Anaheim),
горад на ПдЗЗША, штат Каліфорнія. Засн. ў 1858 ням. перасяленцамі. 266,4 тыс.ж. (1994); з г. Санта-Ана і прыгарадамі больш за 2 млн.Трансп. вузел. Радыёэлектронная, хім., харч.прам-сць. Кліматычны курорт на беразе Ціхага акіяна. Вядомы цэнтр «Дыснейленд».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВА ВО́СТРАЎ, Сітка,
востраў у архіпелагу Аляксандра (ЗША, штат Аляска). Пл. 4,2 тыс.км². Выш. да 1432 м. Вільготныя хваёвыя лясы. Рыбалоўства, лесанарыхтоўкі. Асн. населены пункт і порт — Сітка. Названы ў гонар А.А.Баранава — першага гал. правіцеля рус. паселішчаў у Амерыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЭ-ПРЭЗІДЭ́НТ,
1) у некаторых дзяржавах (ЗША, краіны Лацінскай Амерыкі і інш.) намеснік кіраўніка дзяржавы. Выбіраецца звычайна разам з прэзідэнтам, у выпадку смерці, адстаўкі, імпічменту дзеючага прэзідэнта выконвае яго функцыі да новых выбараў.
2) Нам. прэзідэнта ў розных нац. і міжнар. арг-цыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГЛ (ад англ. eagle арол),
залатая манета ЗША вартасцю ў 10 долараў. Эмітавалася ў 1795—1804 і 1838—1933. У 1854—89 выпускаліся манеты ў 20 долараў (double eagle — двайны арол), у 1796—1929 у 21/2 долара (quarter eagle — чацвярны арол).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПІТО́ЛІЙ (Capitol),
будынак у сталіцы ЗША Вашынгтоне, у якім праходзяць пасяджэнні кангрэса. Пабудаваны ў 1793—1865 у стылі класіцызму. У англа-амер. вайну 1812—14 спалены англічанамі (1814). К. наз. таксама будынкі ў сталіцах амер. штатаў, дзе праходзяць сесіі мясц. заканадаўчых сходаў.