розная будова сегментаў у пэўных частках цела членістых жывёл. Напр., пярэднія метамеры цела ў насякомых, што зліліся ў адзіны комплекс галавагрудзі, нясуць асн. органы пачуццяў і сківічны апарат, атаксама галаўны мозг; наступныя метамеры ўтвараюць комплексы — грудзі (з хадзільнымі канечнасцямі і крыламі) і брушка (з савакупляльным апаратам, яйцакладам, джалам і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОМАГЕНА́Т,
аднародная суспензія здробненай да субклетачных элементаў біял. тканкі. Атрымліваюць шляхам неабарачальнай дэзінтэграцыі яе структуры звычайна з дапамогай спец. прыстасавання — гомагенізатара. Шляхам дыферэнцыяльнага цэнтрыфугавання і інш. метадаў з гомагенату выдзяляюць субклетачныя мікраскапічныя структуры (арганелы) і некат. макрамалекулы (бялкі, нуклеінавыя к-ты, ліпіды і інш.). Гомагенат выкарыстоўваюць таксама для вывучэння біяхім. рэакцый па-за арганізмам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРОМ,
гукавая з’ява ў атмасферы, якая суправаджае разрад маланкі. Выклікаецца ваганнямі паветра ў выніку хуткага награвання і расшырэння ўздоўж маланкі (узрыўная хваля). Звычайна чутны на адлегласці не больш як 15—20 км. Раскаты грому тлумачацца тым, што маланка мае вял. даўжыню і гук ад розных яе ўчасткаў даходзіць да назіральніка неадначасова, атаксама адбіццём гуку ад воблакаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́НАЎ Аляксандр Уладзіміравіч (н. 17.10.1959, Мінск),
бел. жывапісец. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1978). У жывапісных творах распрацоўвае сюррэалістычны кірунак вобразна-выяўл. трактоўкі: «Рэквіем» (1993), «Імгненне вечнасці», «Натура, якая сыходзіць» (абедзве 1995) і інш. Сярод работ у плакаце: серыі экалагічная (1988) і палітычная (1989), «Быццё» (1990). Працуе таксама ў тэхніцы графічнага дызайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНО́Сзаведама лжывы,
наўмыснае хлуслівае паведамленне органам улады пра злачынства, якое нібыта ўчынена або падрыхтоўваецца. Паводле крымін. заканадаўства Рэспублікі Беларусь адно са злачынстваў супраць правасуддзя. Абцяжваючымі адказнасць вінаватага ў Д. акалічнасцямі з’яўляюцца абвінавачанне ім абылганага ў асабліва небяспечным дзярж. або інш. цяжкім злачынстве ці спалучанае са штучным стварэннем доказаў абвінавачвання, атаксама Д., зроблены з карыслівай мэтай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКТЭРЫЁЛІЗ (ад бактэрыі + ...ліз),
разбурэнне абалонкі бактэрый і выхад іх цытаплазмы ў вонкавае асяроддзе. Можа выклікацца фіз. і хім. агентамі, бактэрыяфагамі, антыцеламі (бактэрыялізінамі), некаторымі ферментамі (напр., лізацымам). Адрозніваюць бактэрыёліз неспецыфічны (ад уздзеяння на бактэрыі фіз. і хім. фактараў) і спецыфічны (выклікаецца імуннымі целамі ў спалучэнні з кампліментам, атаксама праз заражэнне бактэрыі мікраарганізмам — паразітам і фагам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСЕЛЬБА́НТ (ням. Achselband),
ніцяны плецены шнур (пазалочаны, пасярэбраны або каляровы) з метал. наканечнікамі. Прышпільваецца звычайна да правага (радзей левага) пляча пад пагонам (эпалетам). У арміях многіх замежных краін — прыналежнасць формы адзення ад’ютантаў, афіцэраў генштаба, жандараў і інш., атаксама асабовага складу некаторых часцей. Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь — прыналежнасць параднай формы адзення ганаровай варты, удзельнікаў ваен. парадаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́ФЕМА (ад грэч. anathēma пракляцце),
царкоўнае пракляцце; найвышэйшая кара ў хрысціянстве, звязвалася з адлучэннем ад царквы асоб, якія адвяргаюць ці скажаюць асновы веравучэння і не выказваюць жадання пакаяцца ў гэтым. Устаноўлена з часу Халкідонскага ўсяленскага сабора (451). Абвяшчаецца на царк. саборах, атаксама ў храмах падчас богаслужэння (напр., у канцы 1-га тыдня Вялікага посту ў правасл. царкве).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПРО́ШЫ (франц. approches),
у ваеннай справе — глыбокія, вузкія зігзагападобныя равы, размешчаныя паміж траншэямі. Ствараліся пры атацы крэпасцяў і ўмацаваных пазіцый для збліжэння з праціўнікам, атаксама для сувязі паміж траншэямі. Упершыню выкарыстаны англічанамі пры аблозе Руана (1418), французамі пры аблозе Мялюна (1420). З пач. 20 ст. тэрмін не ўжываецца, у сучаснай фартыфікацыі заменены на хады зносін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРБАРЫЦЫ́ДЫ [ад лац. arbor дрэва + ...цыд(ы)],
хімічныя рэчывы, якія знішчаюць дрэвавую расліннасць і хмызнякі. Арбарыцыдамі з’яўляюцца эфіры і солі паліхлорзмяшчальных фенаксівоцатнай і амінапікалінавай кіслот. Выкарыстоўваюць арбарыцыды для знішчэння дрэвавай расліннасці на пашах, сенажацях (апырскваюць парасткі, глебу, свежыя пні ці наносяць на кару дрэў), атаксама для хім. падсушвання дрэў на корані. Таксічныя для жывёл і чалавека рэчывы.