орган выканаўчай улады Расійскай Федэрацыі, які ажыццяўляе дзярж. палітыку ў галіне касм. дзейнасці, эксперым. авіяцыі, мадэрнізацыі і развіцця авіяц. прам-сці. Створана 25.5.1999; правапераемнік Галоўкосмасу СССР (Гал. ўпраўленне па стварэнні і выкарыстанні касм. тэхнікі для нар. гаспадаркі і навук. даследаванняў СССР; існавала з 6.10.1985). Асн. кірункі дзейнасці: развіццё касм. сродкаў сувязі, вяшчання і рэтрансляцыі (касм. сістэмы «Экспрэс-К», «Ямал», «Ганец»), фундаментальныя касм. даследаванні (праекты «Спектр», «Каронас», «Інтэрбол», «Фобас-грунт»), пілатуемыя палёты (разгортванне рас. сегмента Міжнар.касм. станцыі), стварэнне і мадэрнізацыя ракет-носьбітаў «Русь», «Адзінства», «Ангара», «Пратон», «Саюз-2», «Зеніт», «Цыклон», узаемадзеянне з авіякасм. ведамствамі інш. краін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСО́НСКІ БОЙ 1942у Вялікую Айчынную вайну,
бой Расонскай партыз. брыгады імя Сталіна па разгроме гарнізона ням. фашыстаў (больш за 300 гітлераўцаў) у г.п.Расоны Віцебскай вобл. 19 вер. Летам 1942 партызаны перарэзалі ўсе камунікацыі, што вялі ў Расоны, і пачалі блакаду гарнізона. Да сярэдзіны верасня разграмілі навакольныя апорныя пункты ворага ў вёсках Клясціцы, Сакалішча, Сівошына і інш. У ноч на 19 вер. артабстрэлам умацаванняў гарнізона партызаны вымусілі гітлераўцаў са стратамі ў жывой сіле і ўзбраенні пакінуць Расоны. У гонар гэтага бою ў Расонах пастаўлены помнік.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТА́Н ((Rostand) Эдмон) (1.4.1868, г. Марсель, Францыя — 2.12.1918),
французскі драматург і паэт-неарамантык. Чл.Франц. акадэміі (з 1901). Па адукацыі юрыст. Дэбютаваў як драматург у канцы 1880-х г. Вядомасць прынеслі камедыя «Рамантыкі» (паст. 1894), драмы «Прынцэса Мара» (паст. 1895), «Самарыцянка» (паст. 1897). Найб. вядомая яго п’еса «Сірано дэ Бержэрак» (паст. 1897), у якой стварыў рамант. вобраз паэта-вальнадумца, гуманіста, абаронца свабоды і незалежнасці чалавечай асобы. Аўтар гіст. драмы «Арляня» (паст. 1900), сатыр. п’есы «Шантэклер» (паст. 1910), зб-каў вершаў «Палёт «Марсельезы» (выд. 1919), «Песня ў гонар крылаў» (выд. 1922) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТАРО́ПША (Silybum),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. 2 віды. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы, Паўн. Афрыцы. На Беларусі 1 від — Р. плямістая, або вострастракатая (S. marianum). Трапляецца каля жылля, на агародах, па краях дарог і палёў.
Р. плямістая — калючы адналетнік выш. 60—150 см, з верацёнападобным коранем і прамым, рабрыстым, лямцава-апушаным сцяблом. Лісце буйное, скурыстае, з вял. белымі плямамі і жоўтымі калючкамі, ніжняе — чаранковае, эліпсападобнае, верхняе — сядзячае, ланцэтнае, перыста-лопасцевае. Кветкі дробныя, трубчастыя, лілова-малінавыя, у адзіночных кошыках. Плод — сямянка. Маладое лісце і чаранкі ўжываюцца як салата, у насенні да 30% алею, прыдатнага ў ежу. Лек., дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗЕНФЕЛЬД (Усер Давідавіч) (н. 24.5.1934, г. Адэса, Украіна),
бел. філосаф і культуролаг. Д-рфілас.н. (1988), праф. (1990). Скончыў Адэскі пед.ін-т (1955). З 1965 у Гродзенскім ун-це (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па гісторыі філасофіі і культуралогіі, тэорыі і гісторыі культуры, праблемах этнаканфесіянальных і сацыякульт. працэсаў у сучасным грамадстве.
Тв.:
Н.Г.Чернышевский: Становление и эволюция мировоззрения. Мн., 1972;
История мировой культуры: В 4 ч. Ч. 1—2. Гродно, 1996—98 (у сааўт.);
Белорусы и поляки: Диалог народов и культур, X—XX ст. Гродно;
Белосток, 2000 (у сааўт.);
Проблемы воссоединения Западной Беларуси с БССР: История и современность. Мн., 2000 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗНІЧНЫЯ ЦЭ́НЫ,
грашовае выражэнне кошту тавараў (паслуг), якія непасрэдна рэалізуюцца насельніцтву ў малых, адзінкавых колькасцях для асабістага спажывання. Паводле эканам. прыроды характару фарміравання падзяляюцца на дзярж., камісійныя і свабодныя. Дзяржаўныя Р.ц. вызначаюцца дзярж. органамі цэнаўтварэння. КамісійныяР.ц. дзейнічаюць пры продажы с.-г. прадукцыі калгасаў, саўгасаў, сельскага насельніцтва і фарміруюцца ў залежнасці ад закупачнай цаны, якая вызначаецца па пагадненні абодвух бакоў, трансп. і інш. расходаў. Свабодныя Р.ц. фарміруюцца пад уплывам адпускной цаны прадпрыемства-вытворцы ці імпарцёра, аплачанай аптовай надбаўкі, гандлёвай надбаўкі, якая самастойна вызначаецца гандл. прадпрыемствам, улічваюцца выдаткі абарачэння, выплата падаткаў і інш. расходы, неабходны прыбытак. Ваганні Р.ц. цесна звязаны з попытам і прапановамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБА́НАЎ (Анатоль Уладзіміравіч) (н. 17.2.1958, Мінск),
бел. сацыёлаг. Д-р сацыялагічных н. (1994), канд.філас.н. (1988). Скончыў БДУ (1981). З 1988 у Ін-це філасофіі і права, з 1993 у Ін-це сацыялогіі Нац.АН Беларусі. Адначасова з 1999 нам. дырэктара Мінскага НДІсац.-эканам. і паліт. праблем. Навук. працы па праблемах сац. развіцця, сац. экалогіі, сацыялогіі, палітыкі, культуры і адукацыі, сац.-псіхал. механізмах масавых паводзін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБА́НАЎ (Уладзімір Сяргеевіч) (5.9.1938, г. Слуцк Мінскай вобл. — 5.12.1990),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1976). Сын С.Ф.Рубанава. Скончыў БДУ (1960). З 1961 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па оптыцы і лазернай фізіцы. Прапанаваў і даследаваў некалькі новых тыпаў лазерных гіраскопаў і акселерометраў. Прадказаў і даказаў (разам з Л.М.Арловым) існаванне з’явы палярызацыйнай і палярызацыйна-частотнай неўзаемнасці. Даследаваў уплыў палярызацыі святла на асаблівасці ўзнікнення жывой матэрыі ў Сусвеце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РУБО́Н»
(«Rubon»),
альманах памяркоўна-кансерватыўнага кірунку. Выдаваўся ў 1842—49 у Вільні на польскай мове. Распаўсюджваўся пераважна на Віцебшчыне (Рубон — стараж. назва р.Зах. Дзвіна). Рэдактар-выдавец К.Буйніцкі. Асвятляў культ. жыццё Наддзвіння і паказваў мінулае краю. Змяшчаў матэрыялы пабел. этнаграфіі, фальклоры і гісторыі Беларусі. Надрукаваў творы Я.Баршчэўскага, Т.Лады-Заблоцкага, Г.Марцінкевіча, В.Рэута, братоў Ю., К. і В. Гжымалоўскіх, А.Плятэра, Я.Ходзькі, І.Храпавіцкага, Я.Чачота і інш. ураджэнцаў і жыхароў Беларусі, бел.нар. песні. Адыграў пэўную ролю ў ажыўленні культ. руху і згуртаванні літ. сіл рэгіёна. Арыентаваўся на маёмную шляхту і мясц. інтэлігенцыю. Выйшла 10 тамоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБРУ́К, Рубруквіс (Rubrouck, Roebroeck, Ruysbroeck, Rubruquis) Вілем (паміж 1215 і 1220—1293), фламандскі падарожнік, манах. У 1253—55 узначальваў дыпламат. місію, накіраваную франц. каралём Людовікам IX у Манголію. З Францыі цераз Палесціну, Канстанцінопаль, Крым, данскія стэпы, нізоўе р. Волга, каля Аральскага м. і воз. Балхаш місія прыбыла ў г. Каракарум у 1254. Зваротны шлях прайшоў уздоўж зах. ўзбярэжжа Каспійскага м., цераз Армянскае нагор’е і Усх. Таўр. У справаздачы Р. пра падарожжа шмат каштоўных звестак па гісторыі, этнаграфіі і геаграфіі гэтых тэрыторый, адзначана, што Каспійскае м. на самай справе з’яўляецца возерам. Гэта было самае значнае да М.Пола падарожжа еўрапейца ў Цэнтр. Азію.