расліны, якія маюць ненармальна малыя памеры параўнальна з характэрнымі для пэўнага віду. Карлікавасць выклікаецца рознымі прычынамі: неспрыяльнымі глебава-кліматычнымі фактарамі (тундра, высакагор’е), недастатковым жыўленнем, недахопам вільгаці, прышчэпліваннем пладовых дрэў на нізкарослыя прышчэпы, вырошчваннем сеянцаў у кошыках з ушчыльненай глебай. У флоры Беларусі ёсць віды, якім у прыродных умовах уласцівы невял. (у параўнанні з роднаснымі відамі) памеры (бяроза карлікавая, брызгліна карлікавая і інш.). Вырошчваюць К.р. (хвоі, клёны, елкі і інш.) як дэкар., для бардзюраў, альпінарыяў, выкарыстоўваюць у пладаводстве. Культура К.р. пашырана ў Японіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РСТАВЫЯ ВО́ДЫ,
падземныя воды ў трэшчынах, порах, каналах і інш. карставых поласцях у карбанатных або галагенных пародах. Адрозніваюцца ад інш. падземных вод тым, што расшыраюць свае шляхі руху за кошт растварэння парод. Фарміраванне К.в. адбываецца ў выніку інфільтрацыі атм. вод і паглынання паверхневых вадатокаў. У падземнай цыркуляцыі К.в. вылучаюць 3 зоны: пранікнення вады з паверхні па каналах і трэшчынах, вагання ўзроўню з перыядычным запаўненнем поласцей, пастаяннага насычэння вадой. К.в. ўтвараюць крыніцы звял., але пераменным дэбітам, падземныя рэкі і азёры невял. памераў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСАЧО́Ў (Іван Міхайлавіч) (н. 13.1.1948, в. Шаўцова Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аўтаматычнага кіравання. Д-ртэхн.н. (1991). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае вучылішча ППА (1973), дзе і працаваў з 1989. У 1993 у Ваеннай акадэміі Беларусі. Навук. працы па тэорыі аўтаматычнага кіравання, тэорыі дынамічных сістэм з выпадкова зменнай структурай, сістэм аўтаматызаванага праектавання, тэорыі выпрабаванняў і ацэньвання эфектыўнасці ўзбраення войск ППА, зенітных ракетных комплексаў і сістэм.
Тв.:
Аналитическое моделирование стохастических систем. Мн., 1993 (разам з М.Г.Ерашэнкавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТРО́Ў (Ярміл Іванавіч) (1755, с. Сінягор’е Кіраўскай вобл., Расія — 20.12.1796),
рускі паэт і перакладчык. Вучыўся ў Вяцкай семінарыі, з 1775 — у Славяна-грэка-лац. акадэміі, скончыў Маскоўскі ун-т (1779). З 1782 служыў у Маскве. Друкаваць вершы пачаў у 1773. Пад уплывам М.В.Ламаносава пісаў оды ў духу класіцызму. Перакладаў паэму «Тактыка» Вальтэра, раман «Метамарфозы» («Залаты асёл»; 1780—81) Апулея, «Песні Асіяна» (1792, зфранц.), упершыню шасцістопным ямбам «Іліяду» Гамера (песні 1—6, 1787; песні 7—9, выд. 1811). Асобныя творы К. на бел. мову перакладаў Э.Валасевіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТЫЛАЗА́ЎРЫ (Cotylosauria),
падклас вымерлых найб.стараж. і прымітыўных паўзуноў. 2 атр., 4 падатр., каля 10 сям., 80 родаў, больш за 100 відаў. Вядомы з сярэдзіны карбону да трыясу (440—230 млн. гадоў назад). Былі пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы, Антарктыдзе, Афрыцы.
Даўж. ад 20 см да 3,5 м. Цела прысадзістае, галава невял., хвост кароткі. Чэрап з суцэльнай покрыўкай, зубы паднябенныя, шыя кароткая (звычайна з 2 пазванкоў), канечнасці кароткія, масіўныя. Большасць насякомаедныя, былі расліннаедныя і драпежныя. Па рэштках К. вызначаюць узрост выкапнёвых адкладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВЕ́ТКАВЫ ПЫЛО́К,
сукупнасць пылковых зерняў (пылінак), якія ўтвараюцца ў гнёздах пыльніка (мікраспарангіях) і служаць для палавога ўзнаўлення. Складаецца з асобных пылінак, што могуць заставацца ў мацярынскай абалонцы. Яны злучаны ў тэтрады і больш буйныя групы па 8, 12, 16, 32. Спосабы злучэнняў К.п. ў розных сямействаў адрозніваюцца і з’яўляюцца сістэм. адзнакай. У ветраапыляльных раслін К.п. сухі, з гладкай паверхняй, са спец. прыстасаваннямі для пераносу ветрам, у энтамафільных — буйны, клейкі, з яркім колерам і пахам для прываблівання насякомых. Назапашваецца пчоламі ў выглядзе пяргі і інш. насякомымі для кармлення лічынак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНДЫ́Р, кзыл-курай,
турка (Trachomitum),
род кветкавых раслін сям. кутравых. 6 відаў. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, ва ўмеранай зоне Азіі.
Шматгадовыя травы ці паўкусты з прамастойным разгалінаваным сцяблом выш. да 1,5 м, у якім да 20—27% лубу. Лісце з кароткім чаранком, падоўжана- ці авальна-ланцэтнае. Кветкі дробныя, белыя, ружовыя або чырвона-фіялетавыя, сабраныя ў рыхлыя гронкі на верхавінках сцёблаў. Плод — лістоўкападобны, даўж. 8—20 см. Валокны з лубу К. насычаны дубільнымі рэчывамі і смоламі, устойлівымі да загнівання, прыдатныя для вырабу рыбалоўных сетак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЛЬЧЭ́ЎСКІ (Аляксандр Уладзіміравіч) (н. 17.8.1955, г. Горкі Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне генетыкі, селекцыі і біятэхналогіі раслін. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1996), д-рбіял.н. (1994), праф. (1995). Скончыў БСГА (1977) і працуе ў ёй (з 1988 заг. кафедры). Навук. працы па генетыцы колькасных адзнак і гетэрозісу, узаемадзеянні генатыпу і асяроддзя, выкарыстанні метадаў біятэхналогіі ў селекцыі і насенняводстве.
Тв.:
Биометрия в генетике и селекции растений. М., 1992 (разам з А.У.Сміраевым, С.П.Мартынавым);
Экологическая селекция растений. Мн., 1997 (разам з Л.У.Хатылёвай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРГІ́ЗСКІ ХРЫБЕ́Т, Кіргізскі Алатау,
горны хрыбет на Пн Цянь-Шаня, у Кыргызстане і Казахстане.
Даўж. 375 км. Цягнецца ад г. Джамбул да Баамскай цясніны р. Чу. Выш. да 4875 м (пік Зах. Аламедзін). Пераважае высакагорны рэльеф. Паўн. схіл больш спадзісты і доўгі, чым паўд., абмяжоўвае зПд Чуйскую даліну. Складзены з асадкавых і метамарфічных парод, парфірытаў, гранітаў. Радовішчы поліметал. руд, мінер. крыніцы. На схілах да выш. 2500 м — стэпы, лясы (елка, арча), вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі. Звыш. 3700 м — ледавікі (агульная пл. 223 км²).