карты, на якіх адлюстраваны рэльеф у выглядзе гарызанталей з расфарбоўкай па вышынных ступенях. Рэльеф паказваецца спосабам умоўных сячэнняў лініямі роўных вышынь (гарызанталямі або ізагіпсамі). Яны праводзяцца праз розныя вышынныя інтэрвалы ў залежнасці ад характару рэльефу, маштабу і прызначэння карты. Найб. пашырана шкала афарбоўкі, дзе выкарыстоўваецца карычневы колер, які згушчаецца з нарастаннем вышыні. Упершыню рэльеф тэр. Беларусі паказаны на гіпсаметрычнай карце Еўрап. Расіі, складзенай рус. Картографам А.А.Ціло ў 1889 у маштабе 1: 2 520 000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІСА́РСКАЯ ДАЛІ́НА,
міжгорная ўпадзіна ў сістэме Гісара-Алая, у Таджыкістане, паміж паўд. ускраінай Гісарскага хр. і паўн. ўскраінамі гор Бабатаг, Каратау і інш.Даўж. каля 115 км, шыр. да 20 км, выш.ад 700 да 1000 м. Арашаецца р. Кафірніган з прытокамі і водамі Вял. Гісарскага канала. Пасевы бавоўніку, кунжуту, пшаніцы. Садоўніцтва. На схілах гор да выш. 1200—2000 м субтрапічныя стэпы, хмызнякі і шыракалістыя лясы, вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі. У Гісарскай даліне — г. Душанбе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛО́БУС (адлац. globus шар),
картаграфічны відарыс на паверхні шара, які захоўвае геам. падабенства контураў і суадносіны плошчы. Вылучаюць геагр. глобусы, якія адлюстроўваюць паверхню Зямлі, нябеснай сферы, Месяца і інш. Глобус геагр. адрозніваюць паводле тэматыкі (агульнагеагр., паліт., тэктанічныя, кліматычныя і інш.), маштабу і прызначэння. Выкарыстоўваюць пераважна як наглядныя навуч. дапаможнікі. Найб. выкарыстоўваюць зямныя глобусы ў маштабах 1:30 млн. — 1:80 млн. Лічыцца, што першы глобус быў зроблены ням. географам і падарожнікам М.Бегаймам (1492).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАГІГІЕ́НА (адгеа... + гігіена),
навуковая дысцыпліна, якая вывучае мед. аспекты глабальных вынікаў дзейнасці чалавека: прамыя ўздзеянні на яго здароўе і апасродкаваныя праз змены балансу экалагічных кампанентаў і экасістэм. Стварае аснову для распрацоўкі мерапрыемстваў па захаванні і паляпшэнні сан. стану навакольнага асяроддзя, прадухіленні негатыўных антрапагенных змен у прыродзе, якія адмоўна ўплываюць на здароўе чалавека (напр., дзеянне забруджвальных рэчываў). Цесна звязана з комплексам экалагічных, мед., геагр і інш.навук. Зрэдку (у вузкім сэнсе) разумеюць як сінонім аховы прыроды (навакольнага асяроддзя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕПАРЫ́Н (адгрэч. hēpar печань),
сульфатаваны мукаполіцукрыд, прыродны інгібітар сістэмы згусання крыві. Выдзелены з печані. Сінтэзуецца тлустымі клеткамі крывяносных сасудаў, печані, сэрца, лёгкіх. Комплексы гепарыну з бялкамі сістэмы згусання крыві (фібрынагенам і інш.) раствараюць агрэгаты нестабілізаванага фібрыну in vitro. Гепарын павышае пранікальнасць сасудаў, устойлівасць арганізма да гіпаксіі, уздзеяння таксінаў і вірусаў, зніжае ўзровень цукру ў крыві, прыгнятае актыўнасць шэрагу ферментаў, расшырае сасуды сэрца і нырак. Атрымліваюць з печані і лёгкіх буйн. раг. жывёлы. Выкарыстоўваюць у медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕТЭРАХРАМАЦІ́Н (адгетэра... + храмацін),
участкі кандэнсаванага храмаціну, які захоўваецца на працягу клетачнага цыкла. Стан гетэрахрамаціну вызначаецца кампактызацыяй ДНК і яе трывалай сувяззю з бялкамі (гістонамі). Інтэнсіўна афарбоўваецца ядз. фарбавальнікамі, уранілацэтатам і ў інтэрфазных ядрах відзён пад светлавым і электронным мікраскопамі як сетка цёмнага рэчыва. Ёсць у цэнтрамеры, целамеры, ядзеркавым арганізатары. Генетычна інертны. Абагачаны сатэлітнай ДНК і ўздзейнічае на актыўнасць генаў у сумежным эўхрамаціне. Гетэрахрамацін лічаць адказным за адгезію (зліпанне) сястрынскіх храматыд, за сінапс храмасом і рэкамбінацыю генаў пры красінговеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІГРАФІ́ТЫ [ад гігра... + ...фіт(ы)],
расліны, якія жывуць ва ўмовах залішняга ўвільгатнення. Да гіграфітаў адносяцца травяністыя расліны вільготных трапічных лясоў, балот (гелафіты), вільготных глеб. Па ўмовах жыцця і асаблівасцях будовы да гіграфітаў вельмі блізкія расліны з паглыбленым у ваду або плаваючым лісцем — гідатафіты, гідрафіты. У адрозненне адксерафітаў у гіграфітах няма прыстасаванняў, якія абмяжоўваюць расходаванне вады. Маюць пераважна тонкія вял. ліставыя пласцінкі са слабаразвітой кутыкулай. Сцёблы доўгія, мех. тканкі амаль не развітыя, каранёвая сістэма слабая, таму нязначны недахоп вады выклікае ў іх завяданне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАДЭНІ́Т (адгідра... + адэн... + ...іт),
сучынае вымя, гнойнае запаленне апакрынных потавых залоз чалавека. Узбуджальнік — залацісты стафілакок, развіваецца ў падпахавых упадзінах, радзей — каля грудных саскоў, палавых органаў, машонкі, задняга праходу. Узнікненню хваробы спрыяюць паніжаны імунітэт, патлівасць, неахайнасць, парушэнне функцыі залоз унутр. сакрэцыі, цукр. дыябет і інш. Прыкметы хваробы: у тоўшчы скуры і падскурнай клятчатцы з’яўляюцца балючыя вузлы (5—15 мм, да 5 см) ружова-чырв. колеру, якія размякчаюцца і ўскрываюцца з гноем. Пасля язвачак застаюцца рубцы. Лячэнне: фізія- і імунатэрапія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭФАЛЯ́ЦЫЯ (аддэ... + лац. folium ліст),
абязлісценне, перадуборачнае выдаленне лісця з раслін з мэтай паскарэння выспявання і аблягчэння ўборкі ўраджаю. Для Д. выкарыстоўваюць хім. рэчывы — дэфаліянты, якія выклікаюць у раслін працэсы, падобныя да прыроднага лістападу: зніжаецца колькасць хларафілу і вады, парушаецца працэс утварэння арган. рэчыва, павялічваецца колькасць прадуктаў распаду бялкоў і інш. злучэнняў, якія перамяшчаюцца з ліставой пласцінкі ў чаранок, што выклікае адасабленне клетак каля асновы ліста і яго ападанне. Выкарыстоўваюць часцей на пасевах бавоўніку, лубіну, тэхн. сартоў вінаграду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗААЗЁРНАЕ,
радовішча даўсанітавых руд у Ельскім і Мазырскім р-нах Гомельскай вобл., за 8 км на Пнадг. Ельск. 2 рудныя паклады прымеркаваны да тоўшчы каалінітавых глін ніжняга карбону. Руды светла- і буравата-шэрыя, бурыя, складаюцца з каалініту, гібсіту, даўсаніту, бяліту; змяшчаюць кварц, кальцый, сідэрыт, гідраслюды. Прагнозныя запасы каля 80—120 млн.т. Залягаюць на глыб. 415—900 м. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,5—6 м. Сыравіна для вытв-сці гліназёму (вокіс алюмінію) і кальцыніраванай соды.