цар дзяржавы Селеўкідаў (223—187), праўнук Селеўка I. У 212—205 падпарадкаваў парфян і Бактрыю, у 203 адваяваў у Егіпта Палесціну. Пацярпеўшы паражэнне ад Рыма ў Сірыйскай вайне 192—188, заключыў мір, т.зв. Апамейскі дагавор 188, пасля якога Селеўкідскае царства стала другараднай дзяржавай. Забіты ў Элімаідзе ў час рабавання яго войскамі храма бога Бэла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРДЫНА́РАЦ (ад ням. Ordonnanz веставы),
у рускай арміі — ваеннаслужачы афіцэр, унтэр-афіцэр, радавы, прызначаны ў распараджэнне камандуючага (камандзіра) або штаба для выканання іх даручэнняў. Ардынарцы вылучаліся таксама ў распараджэнне ганаровых асоб, якія прыбылі ў войскі, і ў ганаровыя варты. У канцы 19 ст. пры пяхотных палках былі каманды конных ардынарцаў. УСав. Арміі ардынарцы (звычайна з радавых) вылучаліся ў распараджэнне страявых камандзіраў толькі ў ваен.час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́ВАДАК,
птушаняты або дзіцяняты адной кладкі ці аднаго прыплоду, якія жывуць пэўны час з бацькамі. Пасля набыцця імі здольнасцей да самаст. існавання вывадак звычайна распадаецца. Памеры залежаць ад патэнцыяльнай пладавітасці віду: у вывадку птушак бывае да 25 птушанят (шэрая курапатка), у звяроў — да 20 дзіцянят; на іх істотна ўплываюць кліматычныя, кармавыя і інш. ўмовы. Часам (напр., у дзікіх гусей) некалькі вывадкаў аб’ядноўваюцца ў адзін (аб’яднаны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМАРО́ЎСКІ Алесь Адамавіч (н. 1.3.1947, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1970). З 1973 працаваў уЛіт. музеі Я.Коласа, уРэсп. праўленні аматараў кнігі, на Бел. тэлебачанні. З 1990 учас. «Маладосць».
Друкуецца з 1961. Аўтар кніг «Пачатак» (1975), «Зямля маіх надзей» (1988), аповесцей для дзяцей «Адкрытая тайна» (1979), «Заварожаны мяч» (1989). Творам характэрны лірызм, публіцыстычнасць, грамадз. пафас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕМБЛ (Kemble) Джон Філіп (1.2.1757, г. Прэскат, Вялікабрытанія — 26.2.1823),
англійскі акцёр і драматург. Выступаў у Лондане ў т-рах «Друры-Лейн», «Ковент-Гардэн» (некаторы час яго ўзначальваў), кіраваў т-рам у Дубліне. Акцёр класіцысцкага кірунку, майстар маналога. Сярод ролей: Гамлет, Атэла, Брут («Гамлет», «Атэла», «Юлій Цэзар» У.Шэкспіра), Марла («Яна прыніжаецца, каб перамагчы» О.Голдсміта) і інш. Аўтар трагедыі «Велізарый», фарса «Жанчына-афіцэр» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНА́ГУА (Managua),
возера ў Цэнтр. Амерыцы, на тэр. Нікарагуа. Пл. 1489 км². Глыб. да 80 м. Размешчана ў катлавіне тэктанічнага паходжання. Мае перыядычны сток на ПдУ, увоз. Нікарагуа, з якім у мінулым, магчыма, мела адзіны басейн. Азёры падзяліліся ў выніку вулканічнай дзейнасці, перыядычна (учас дажджоў) злучаюцца праз р. Тыпітапа. Суднаходства. На паўд.-ўсх. беразе г. Манагуа — сталіца Нікарагуа, на паўн.-зах. — вулкан Маматомба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОТАПЯХО́ТА, матарызаваная пяхота,
сучасная назва пяхоты ва ўзбр. сілах ФРГ, Бельгіі, Нідэрландаў і інш.; у ЗША, Францыі і інш. — механізаваныя войскі, у краінах СНД — мотастралковыя войскі, якія ўваходзяць у склад сухапутных войск. Мотапяхотныя (матарызаваныя) злучэнні адрозніваюцца ад звычайных пяхотных высокай ступенню матарызацыі. Упершыню асобныя матарызаваныя падраздзяленні з’явіліся ў час 1-й сусв. вайны; значнае пашырэнне атрымалі ў 2-ю сусв. вайну. Гл. таксама Пяхота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫР,
старадаўні малочны прадукт. На Беларусі С. найперш называюць выраб, сфармаваны са свежай тварожнай масы. Кіслае малако ставяць у печ ці ў гарачую ваду, каб стварожылася. Потым выліваюць успец. палатняны мяшочак — клінок, падвешваюць, каб сцякла сыроватка, соляць, дадаюць смятаны, перамешваюць і зноў кладуць у клінок паміж дошчачкамі пад камень або пад прэс. С. спажываюць свежым; падсушаны можа захоўвацца доўгі час.Гл. таксама Сыраробства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАХІКАРДЫ́Я (ад грэч. tachys хуткі + kardia сэрца),
павелічэнне частаты сардэчных скарачэнняў больш як 90 за 1 міну спакоі (у нованароджаных норма 120—140). Адрозніваюць фізіял. (ад перанапружання ў часфіз. працы, ад спякоты і інш.) і паталаг. Т. (захворванні сэрца, інш. органаў, ліхаманка, анемія), пастаянную і прыступападобную. Пры выражанай Т. адзначаецца слабасць, галавакружэнне, боль у вобласці сэрца. Лячэнне тэрапеўт., хірург. і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТКАЧЭ́НКА Міхаіл Мікалаевіч (май 1922, г.п. Бешанковічы Віцебскай вобл. — 9.3.1948),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Новасібірскую ваен.
авіяшколу лётчыкаў (1942). УЧырв. Арміі з 1940. На фронце з 1942, удзельнік баёў на Паўн. Каўказе, Украіне, у Крыме, Румыніі, Венгрыі. Камандзір звяна штурмавікоў лейт. Т. да пач. 1944 зрабіў 103 баявыя вылеты, за час вайны — 150, удзельнічаў у 7 паветр. баях, збіў самалёт праціўніка.