ДЗІРА́К (Dirac) Поль Адрыен Марыс (8.8.1902, г. Брысталь, Вялікабрытанія — 20.10.1984),
англійскі фізік-тэарэтык, адзін са стваральнікаў квантавай механікі і квантавай тэорыі поля. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1930), замежны чл.АНСССР (1931). Скончыў Брыстольскі (1921) і Кембрыджскі (1926) ун-ты. У 1932—69 праф. Кембрыджскага ун-та, з 1971 праф. ун-та штата Фларыда (ЗША). Навук. працы па квантавай механіцы, квантавай электрадынаміцы, квантавай тэорыі поля, тэорыі электрычных часціц і тэорыі гравітацыі. Распрацаваў матэм. апарат квантавай механікі — тэорыю пераўтварэнняў, прапанаваў метад другаснага квантавання (1926—27). Незалежна ад Э.Фермі ў 1926 распрацаваў статыстыку часціц з паўцэлым спінам (гл.Фермі—Дзірака статыстыка), разамз В.Гайзенбергам адкрыў абменнае ўзаемадзеянне (1928). Развіў рэлятывісцкую тэорыю руху электрона (гл.Дзірака ўраўненне) і прадказаў існаванне пазітрона (1928). Выказаў гіпотэзы аб існаванні элементарнага магн. зараду (1931) і антырэчыва (1933). Нобелеўская прэмія 1933 (разамз Э.Шродынгерам).
Тв.:
Рус.пер. — Лекции по квантовой теории поля. М., 1971;
Общая теория относительности. М., 1978;
Принципы квантовой механики. М., 1979.
Літ.:
Поль Дирак и физика XX века: Сб. науч. тр.М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАУ́ХІН Рэм Іванавіч (19.11.1930, г. Гусь-Хрустальны Уладзімірскай вобл., Расія — 6.1.1988),
расійскі і беларускі вучоны ў галіне эксперым. фізікі, механікі і газадынамікі. Чл.-кар.АНСССР (1968). Акад.АН Беларусі (1977), д-рфіз.-матэм.н. (1964), праф. (1965). Скончыў Маскоўскі ун-т (1953). З 1959 у Сібірскім аддз.АНСССР (у 1971—76 дырэктар Ін-та тэарэт. і прыкладной механікі). У 1976—87 дырэктар Ін-та цепла- і масаабмену АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы гарэння і выбуху, лазераў і нізкатэмпературнай плазмы, высокатэмпературнай газадынаміцы. Выявіў заканамернасці фізікі ўдарных хваль і кінетыкі рэлаксацыйных працэсаў, ускладненых іанізацыйнымі з’явамі, хім. рэакцыямі і фазавымі пераўтварэннямі. Распрацаваў асновы інтэнсіфікацыі і аптымізацыі цеплаэнергаабменных працэсаў у праточных лазерных сістэмах. Даследаваў лазерныя сістэмы з селектыўным цеплавым узбуджэннем. Ленінская прэмія 1965.
Тв.:
Ударные волны и детонация в газах. М., 1963;
Макроскопические и молекулярные процессы в газовых лазерах. М., 1981 (разамз У.М.Карнюшыным);
Газодинамические лазеры на смешении. Мн., 1984 (разамз М.А.Фаміным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРАПА́НАЎ Сцяпан Гардзеевіч (7.11.1910, в. Бацвінава Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 11.6.1999),
бел. вучоны ў галіне агульнага земляробства і меліярацыі, дзярж. дзеяч Беларусі. Акад.АН Беларусі (1961, чл.-кар. 1950), д-рс.-г.н. (1961), прафесар (1962). Акад. УАСГНІЛ (1972). Акад. Аграрнай АН Беларусі (1992). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў Бел.с.-г.ін-т (1936). У 1948—50 і 1952—59 дырэктар Бел.НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі. З 1959 акад.-сакратар Акадэміі с.-г. навук Беларусі. З 1961 міністр сельскай гаспадаркі Беларусі. У 1972—76 акад.-сакратар Зах. аддзялення УАСГНІЛ. Навук. працы па праблемах агульнага земляробства, меліярацыі і рацыянальным выкарыстанні тарфяна-балотных глеб, аховы навакольнага асяроддзя, таксама па пытаннях лугаводства, глебазнаўства і аграхіміі.
Тв.:
Осушение и сельскохозяйственное освоение болот в Белоруссии. 2 изд. М., 1955 (разамз А.Ф.Печкуровым, Б.Б.Бельскім);
Освоение и использование торфяно-болотных почв. Мн., 1961;
Мелиорация земель и охрана окружающей среды. Мн., 1982 (разамз У.П.Карлоўскім, У.С.Бразгуновым);
Земельная реформа и ее последствия. Мн., 1995.
Літ.:
Библиография научных трудов академика С.Г.Скоропанова. Мн., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПУ́ЦКІ Фёдар Мікалаевіч (н. 10.1.1930, в. Селівонаўка Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. хімік. Акад.Нац.АН Беларусі (1994; чл.-кар. 1989), д-рхім.н. (1984), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1976). Скончыў БДУ (1954), дзе і працаваў з 1956 (у 1964—65 у Дзярж. к-це СМБССР па каардынацыі н.-д. работы). З 1973 нам., з 1977 першы нам. міністра вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі БССР. З 1989 прарэктар, з 1990 рэктар БДУ. З 1996 у НДІ фіз.хім. праблем пры БДУ. Навук. працы па структурнай і хім. мадыфікацыі цэлюлозы і яе вытворных. Распрацаваў фіз.-хім. асновы атрымання матэрыялаў тэхн. прызначэння на аснове вытворных цэлюлозы (аксіды металаў, высокатэмпературныя звышправаднікі); тэхналогію вытв-сці лек. прэпаратаў пралангаванага дзеяння, лакафарбавых матэрыялаў з адходаў нафтаперапрацоўкі; метады атрымання сумесных раствораў цэлюлозы зсінт. палімерамі і ўмовы іх перапрацоўкі ў валокны і плёнкі.
Тв.:
Лекарственные препараты на основе производных целлюлозы. Мн., 1989 (разамз Т.Л.Юркштовіч);
Катионный олигомер пиперилена: синтез, свойства и применение. Мн., 1997 (разамз В.П.Мардыкіным).
Літ.:
Ф.Н.Капуцкий // Вестн. БГУ. Сер. 2. Химия. Биология. География. 1995. № 1.
актрыса цырка, дрэсіроўшчыца львоў; першая ў СССР жанчына-дрэсіроўшчыца драпежнікаў. Нар.арт.СССР (1969). Герой Сац. Працы (1979). Вучылася ў Харкаўскай гандлёва-прамысл. школе (1926—28). У цырку з 1929. Артыстычную дзейнасць пачала ў паветр. атракцыёне «Палёт на санках з-пад купала цырка» (разамз А.Буслаевым). У 1946—76 працавала з драпежнікамі. Аўтар кнігі «На арэне і вакол яе» (1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬМА́ГРА (Almagro) Дыега дэ (1472? — 8.7.1538),
адзін з кіраўнікоў ісп. канкістадораў, якія заваявалі Паўд. Амерыку. З 1514 у Панаме. У 1524—26 разамз Ф.Пісара арганізаваў 2 экспедыцыі ўздоўж зах. ўзбярэжжа Паўд. Амерыкі. Удзельнік заваявання Перу (1533), у 1535—36 узначаліў паход у Чылі. У 1537 авалодаў стараж. сталіцай дзяржавы інкаўг. Куска ў Перу. У выніку канфлікту з Пісара трапіў у палон. Забіты па загадзе Пісара.
бельгійскі дзярж. дзеяч. Юрыст. Чл. парламента з 1873. У 1884—94 прэм’ер-міністр і міністр фінансаў. Чл. Міжпарламенцкага саюза (з 1896). Старшыня Міжпарламенцкага савета (з 1899). Старшыня 1-й камісіі па скарачэнні ўзбраенняў на Гаагскай мірнай канферэнцыі 1899, чл.Міжнар. трацейскага суда ў Гаазе. Нобелеўская прэмія міру 1909 (разамз П. д’Эстурнелем дэ Канстанам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́МПЕЛ (галанд. wimpel),
1) раздвоены на канцы, доўгі і вузкі сцяг, які паднімаецца на ваен. суднах у плаванні. Разамз кармавым сцягам з’яўляецца адзнакай дзярж. прыналежнасці карабля.
2) Футляр з доўгай яркай стужкай, які выкарыстоўваюць для скідвання з самалётаў ці верталётаў данясенняў, карэспандэнцыі і інш. 3) Спец. знак (палотнішча з эмблемай або малюнкам, замацаванае на дрэўку), які ўручаюць на сустрэчах, спаборніцтвах і інш. мерапрыемствах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЁЛЕР (Köhler) Георг (н. 17.4.1946, г. Мюнхен, Германія),
нямецкі імунолаг. Скончыў Фрайбургскі ун-т (1971). З 1971 у імуналагічным ін-це (г. Базель, Швейцарыя), з 1974 у лабараторыі малекулярнай біялогіі Кембрыджскага ун-та (Вялікабрытанія). З 1985 дырэктар ін-та імунабіялогіі М.Планка (г. Фрайбург). Навук. працы па даследаваннях выпрацоўкі антыцел. Распрацаваў біятэхналогію атрымання монакланальных антыцел, што сакрэтызуюцца клетачнымі гібрыдамі. Нобелеўская прэмія 1984 (разамз Н.К.Ерне, С.Мільштэйнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ВА,
даўні від бел.нар. мэблі. Масіўная доўгая шырокая дошка, замацаваная на калодках ці ножках. У хаце звычайна былі 2 нерухомыя Л. ўздоўж сцен, якія сыходзіліся на покуці. Л. маглі мець спінку (з адной дошкі ці наборную), часам упрыгожаную разьбой. З канца 19 ст. Л. саступіла месца рухомай мэблі (канапам, крэслам і інш.) і часта выкарыстоўвалася разамз ёй. У наш час амаль выйшла з ужытку.