КА́РТРАЙТ ((Cartwright) Эдмунд) (24.4.1743, Манхэм, каля Лінкальна, Вялікабрытанія —30.10.1823),
англійскі вынаходнік, стваральнік механічнага (з кажным прыводам) ткацкага станка. Скончыў Оксфардскі ун-т (1764). Быў вясковым святаром. У 1785 атрымаў патэнт на ткацкі станок, які ўдасканаліў у 1786. Пабудаваў фабрыку на 20 станкоў, у 1789 устанавіў на ёй паравую машыну для прывядзення станкоў у дзеянне. Пасля ўдасканаленняў інш. вынаходнікамі станкі К. пачалі шырока выкарыстоўвацца ў ткацкай прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАВІ́ЦЫ (Katowice),
горад на Пд Польшчы, цэнтр Верхнесілезскай агламерацыі (аб’ядноўвае каля 20 гарадоў). Вядомы з 1598. 369 тыс.ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Каменнавугальныя шахты; чорная і каляровая металургія; разнастайнае машынабудаванне, харч., фарфора-фаянсавая, паліграф.прам-сць. Ун-т, мед., эканам., фіз. выхавання, муз. акадэміі. Вышэйшая духоўная семінарыя. Філіял Польскай АН. Філармонія. Тэатры. Паблізу, на г.Св. Ганны — помнік сілезскім паўстанцам 1919—21.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ТВЕ-НКА́НА (Kitwe-Nkana),
горад у Замбіі. Засн. ў 1935. 349 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр здабычы і выплаўкі медзі і кобальту. Прам-сць; маш.-буд. (вытв-сць горнага абсталявання, зборка аўтамабіляў з імпартаваных вузлоў і дэталей), металаапр., хім., папяровая, шкляная, харч., керамічная, эл.-тэхн., паліграф., мэблевая, тэкст., швейная, дрэваапр., буд. матэрыялаў. Тэхналагічны ін-т. Каледж прыкладнога мастацтва і гандлю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРАВІ́ШНЯ (Laurocerasus),
род кветкавых раслін сям. ружавых. Каля 25 відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Еўразіі і Амерыкі. Культывуецца Л. лекавая (L. officinalis).
Вечназялёныя дрэвы і кусты. Лісце цэльнае, часцей скурыстае. Кветкі белыя, дробныя, духмяныя, у вузкіх гронках. Плод — сакаўная касцянка, у некат. відаў — ядомая. Насенне ядавітае (мае сінільную к-ту). Драўніна выкарыстоўваецца ў дрэваапрацоўчай прам-сці. Дэкар., лек. і пладовыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯСНА́Я, ДРЭВААПРАЦО́ЎЧАЯ І ЦЭЛЮЛО́ЗНА-ПАПЯРО́ВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
сукупнасць галін прам-сці па нарыхтоўцы драўніны, яе апрацоўцы і перапрацоўцы. Уключае лесанарыхтоўчую прамысловасць, дрэваапрацоўчую прамысловасць, мэблевую прамысловасць, лесахімічную прамысловасць, цэлюлозна-папяровую прамысловасць. Выпускае дзелавую драўніну, піламатэрыялы, мэблю, клееную фанеру, драўнянастружкавыя і драўнянавалакністыя пліты, паперу, кардон, запалкі, каніфоль, шкіпінар і інш. На Беларусі (1999) больш за 1200 прадпрыемстваў і вытв-сцей, на якіх занята больш за 100 тыс. чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛА́КА (Malacca),
горад і порт у Малайзіі, на паўд.-зах. узбярэжжы п-ва Малака. Адм. ц. штата Малака. Засн. ў 1402. Каля 120 тыс.ж. (1997), пераважна кітайцы. Трансп. вузел. Аэрапорт. Цэнтр с.-г. раёна (пераважае каўчукаводства). Прам-сць: буд. матэрыялаў, тэкст., алейная, гумавая, машынабудаўнічая. ЦЭС. Культ. і гіст.цэнтр.Дзярж. музей. Арх. помнікі калан. перыяду (17—18 ст.). Кіт. могілкі з пахаваннямі часоў дынастыі Мін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАР-ДЭЛЬ-ПЛА́ТА (Mar del Plata),
горад на У Аргенціны. Засн. ў 1874. Каля 450 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Атлантычным ак. Прыморскі кліматычны курорт, адзін з найб. у Паўд. Амерыцы. Прам-сць: харч. (у т. л. рыбакансервавая), папяровая і абутковая. Рыбалоўства. Ун-т. Цэнтр турызму. Ваенна-марская база. Міжнар. шахматныя турніры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТА́НСАС (Matanzas),
горад на Пн Кубы, у бухце Матансас Атлантычнага ак.Адм. ц. правінцыі Матансас. Засн. ў 1693. 120 тыс.ж. (1991). Трансп. вузел, порт (вываз цукру). Гандл. цэнтр с.-г. раёна (цукр. трыснёг, хенекен, садавіна і інш.). Прам-сць: тэкст., гарбарна-абутковая, маш.-буд., хім. (вытв-сць сернай кіслаты, угнаенняў, штучнага валакна), харчасмакавая, вытв-сць тытуню, буд. матэрыялаў. Каля М. карставыя пячоры Бельямар. Археал. музей. Турызм.
Існавала ў 1905—13 у Мінску як прыватная ўстанова. Падпарадкоўвалася Мін-ву гандлю і прам-сці. Навучанне платнае. Тэрмін навучання — 7 гадоў. Вывучаліся: Закон Божы, рус., франц., ням. мовы, арыфметыка, алгебра, геаметрыя, трыганаметрыя, фізіка, заалогія, батаніка, мінералогія, анатомія і фізіялогія, прыродазнаўства, геаграфія, гісторыя, хімія, таваразнаўства, камерц. арыфметыка і геаграфія, бухгалтэрыя, паліт. эканомія, законазнаўства, маляванне, рукадзелле. Закрыта ў 1913.