Засн. ў 1505 у Ашмянахвял.кн.ВКЛ і каралём польскім Аляксандрам. Будынкі амаль на працягу ўсяго часу існавання былі драўляныя. У інвентары касцёла 1585 сярод кніг упамінаецца вельмі рэдкі антыфанар (літургічная кніга для спеваў антыфонам) на пергаменце. У 1659 збудаванні кляштара разбураны. У 1822 пабудаваны мураваны зальны касцёл. У 1832 кляштар закрыты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ЙНІКАЎ (Сяргей Пятровіч) (4.2.1909, в. Зацішша Магілёўскага р-на — 1.2.1984),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Маскоўскую школу ВПС (1930). У Вял.Айч. вайну са жн. 1941 на фронце. Штурман авіяцыі далёкага дзеяння маёр Алейнікаў зрабіў 240 вылетаў на разведку і бамбардзіроўку аб’ектаў праціўніка, удзельнічаў у баях пад Масквой, Сталінградам, Арлом, Ленінградам, на Беларусі, у Германіі. Да 1947 у ВПС.
французскі лётчык, удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Засл. лётчык Францыі. У 2-ю сусв. вайну змагаўся ў радах дэголеўскіх сіл «Змагарная Францыя». З 1943 у СССР у складзе авіяпалка «Нармандыя—Нёман» 1-й паветр. арміі. Зрабіў 193 баявыя вылеты, збіў 23 самалёты ворага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ДАМ ((Adam) Роберт) (3.7.1728, г. Керколды, Вялікабрытанія — 3.3.1792),
англ. архітэктар, прадстаўнік класіцызму. Разам з братам Джэймсам праектаваў рацыянальныя па планіроўцы сядзібныя дамы (Кенвуд-хаўс у Лондане, 1767—69), грамадскія будынкі (ун-т у Эдынбургу, 1789—91), гар. кварталы (Адэльфі ў Лондане, 1768—72) і інш. Выкарыстоўваў строгія класічныя формы, вытанчаны дэкор, надаваў вял. значэнне афармленню інтэр’ера, мэблі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙЛ-РО́ЯЛ (Isle Royale),
нацыянальны парк у ЗША, штат Мічыган. Засн. ў 1931. Знаходзіцца на воз. Верхняе (самае вял. прэснаводнае возера свету). Пл. каля 216 тыс.га, у т. л. 54 тыс.га сушы (в-аў Айл-Роял). Захоўваюцца першабытныя хвойныя і цвердалістыя лясы; бабры, разнастайная іхтыяфауна (46 відаў рыб) і арнітафауна (197 відаў птушак). Біясферны рэзерват.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАРА́ЙРСКАЯ БІ́ТВА 451,
адбылася паміж паўстаўшымі армянамі на чале з палкаводцам Варданам Маміканянам і арміяй Сасанідскага Ірана (спрабаваў навязаць сваю рэлігію) 26 мая на Аварайрскім полі (Цэнтр. Арменія). Абодва бакі панеслі вял. страты, у бітве загінуў Маміканян. Перамога іранцаў, армія якіх была ўтрая большая, не была канчатковая — барацьба працягвалася, пакуль Іран не прызнаў права армян на хрысціянскае веравызнанне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЕ́РЧАНКА (Мікалай Іванавіч) (18.12.1922, в. Майсеенкі Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 4.7.1960),
Герой Сав. Саюза (1946). У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах., Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім, 3-м і 4-м Укр., 1-м Бел. франтах. Камандзір гарматы ст. сяржант Аверчанка вызначыўся пры фарсіраванні рэк Одэр і Шпрэе ў баях за Берлін 14—27.4.1945.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЯР’Я́НАЎ (Мікалай Піліпавіч) (1912, в. Негаўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 5.10.1942),
герой Вял.Айч. вайны. З чэрв. 1941 на Зах., Данскім франтах. 5.10.1942 у баі каля хутара Хаванскі Серафімовіцкага р-на Сталінградскай вобл. першы падабраўся да дзота праціўніка і закідаў яго гранатамі. Пры блакіраванні другога дзота ў рашаючы момант бою закрыў амбразуру сваім целам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЕ́Р ((Auber) Даніэль Франсуа Эспры) (29.1.1782, г. Кан — 12.5.1871),
французскі кампазітар. Чл. Ін-та Францыі (1829). Вучыўся ў Л.Керубіні. З 1842 дырэктар Парыжскай кансерваторыі, з 1857 узначальваў і імператарскую капэлу. Стварыў новы тып камічнай оперы з авантурна-прыгодніцкім сюжэтам, імклівым дзеяннем: «Фра-Д’ябала» (1830), «Бронзавы конь» (1835), «Чорнае даміно» (1837) і інш. Адзін з заснавальнікаў жанру вял. оперы [«Нямая з Портычы» («Фенела»), 1828].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́НТАЎТ (Вітольд Міхайлавіч) (7.3.1922, в. Слабадшчына Мінскага р-на — 25.10.1987),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941, механік-вадзіцель танка. Удзельнік баёў на Калінінскім напрамку, пад Ржэвам, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Польшчы, Румыніі, баёў у Германіі. Старшына Гінтаўт вызначыўся ў студз. 1944 ў баі пад Вінніцай (Украіна). З 1947 на гасп. рабоце.