РАГАВО́Й (Павел Пракопавіч) (16.6.1895, в. Навілаўка Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. — 29.12.1985),

бел. вучоны ў галіне глебазнаўства. Акад. АН Беларусі (1953, чл.-кар. 1947), д с.-г. н., праф. (1943). Засл. дз. нав. Беларусі (1949). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1923). З 1923 у Бел. ін-це сельскай і лясной гаспадаркі, з 1925 у БСГА. З 1930 у Бел. лесатэхн. ін-це (заг. кафедры). У 1958—62 у Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі (дырэктар), у 1964—73 у Бел. тэхнал. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні глеб Беларусі, працэсаў глебаўтварэння і іх уплыве на ўрадлівасць, водных рэжымаў глебагрунтоў. Прапанаваў прынцыпы класіфікацыі глеб дзярнова-падзолістай зоны і поймавых глеб. Адзін са складальнікаў глебавай карты Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.

Тв.:

Почвы БССР. Мн., 1952 (у сааўт.);

Поймы рек Днепра, Сожа и Припяти (в пределах БССР) и их хозяйственное использование. Мн., 1957 (разам з І.​П.​Яновічам);

Водный режим почво-грунтов на территории Белоруссии. Мн., 1972.

Літ.:

Библиография научных трудов академика АН БССР П.​П.​Рогового. Мн., 1975.

П.П.Рагавой.

т. 13, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАСІ́ЛЬ (свецкае імя Тамашчык Уладзімір; 15.4.1900, в. Вялікія Азяраны, Беласточчына — 9.6.1970),

бел. рэлігійны і грамадскі дзеяч. Д багаслоўя. Скончыў Пражскі політэхн. Ін-т (1934), Украінскую багаслоўскую акадэмію ў Мюнхене (1948). У 1927 арыштаваны польск. ўладамі за бел. грамадска-паліт. дзейнасць. З 1930 у г. Прага. З 1941 на Беласточчыне. З 1944 у эміграцыі ў Германіі. У 1949 пастрыжаны ў манахі і яму нададзены сан архімандрыта, пасля — епіскапа Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ) за мяжой. З 1951 у ЗША, узначаліў амер. епархію БАПЦ, у 1951—52 — Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Йорку. Браў удзел у выданні час. «Голас царквы».

Л.​У.​Языковіч.

т. 4, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНДРО́СІК (Мікалай Мікалаевіч) (н. 8.1.1945, в. Каменка Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарнай мікрабіялогіі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Д вет. н. (1989). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1970). З 1972 у Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі імя С.​Н.​Вышалескага, з 1994 нач. Гал. ўпраўлення аграрнай адукацыі Мінсельгасхарча Беларусі. Навук. працы па дыягностыцы, спец. прафілактыцы і мерах барацьбы з інфекц. хваробамі жывёл.

Тв.:

Профилактика пневмоний свиней. Мн., 1989;

Справочник по болезням сельскохозяйственных животных. 2 изд. Мн., 1990 (у сааўт.);

Справочник по болезням молодняка животных. Мн., 1995 (разам з М.​В.​Якубоўскім, Я.​А.​Панкаўцом).

т. 1, с. 357

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРТАШЭ́ВІЧ ((Bartoszewicz) Альберт Іосіфавіч) (н. 2.8.1942, в. Раёўшчына Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),

польск. мовазнавец. Д (1972), праф. (1992). Скончыў Вроцлаўскі ун-т (1964). Працаваў у пед. ін-це ў г. Аполе, Пазнанскім і Варшаўскім ун-тах (1964—92), з 1987 дырэктар Варшаўскага філіяла Ін-та рус. мовы імя Пушкіна ў Маскве. З 1993 заг. кафедры ў Вышэйшай пед. школе ў г. Ольштын. Даследуе польск., бел. і рус. мовы, агульнае мовазнаўства. На аснове «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1—5, 1977—84) склаў першы ў бел. мовазнаўстве «Адваротны слоўнік сучаснай беларускай мовы» (т. 1—4, Варшава, 1988—89; з І.​Камендацкай).

А.​С.​Аксамітаў.

т. 2, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАВУ́САЎ (Алег Паўлавіч) (н. 16.11.1945, г. Слуцк),

бел. мастацтвазнавец, дзеяч кінамастацтва. Скончыў БДУ (1966). Заснавальнік і мастацкі кіраўнік майстэрні мультфільмаў кінастудыі «Беларусьфільм» (1975—89), анімацыйных студый (1989—95), віцэ-прэзідэнт кінавідэастудыі «Кадр-2» (з 1995). З 1963 выступае ў друку па праблемах бел. выяўл. мастацтва. Аўтар сцэнарыяў хранікальна-дакумент. і публіцыстычных фільмаў «Прафесар прыгажосці» (1972, з У.​Бойкам), «Загадка Ф.​Скарыны» (1973), «Развітальны вальс» (1977), «Задума» (1979), «Нераскрыты» (1992) і інш. Стваральнік анімацыйных фільмаў: «Казка пра вясёлага клоуна» (1980, рэжысёр), «Несцерка» (1978, аўтар сцэнарыя з В.​Вольскім), аўтар сцэнарыяў і рэжысёр стужак «Песня пра зубра» (1983), «Вельмі стары чалавек» (1989), «Дэкамерон» (1994, і прадзюсер).

Л.​Д.​Фінкельштэйн.

т. 2, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУДЗЕ́ВІЧ (Іван Іванавіч) (н. 25.12.1940, г. Ліда Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне біятэхналогіі с.-г. жывёл. Чл.-кар. ААН Беларусі (1996). Д с.-г. н. (1992), праф. (1996). Скончыў Гродзенскі с.-г. ін-т (1968). З 1972 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па праблемах біятэхналогіі трансплантацыі эмбрыёнаў у малочным і мясным статках, доўгатэрміновым захаванні зародкаў (крыякансерваванне) і стварэнні крыябанка эмбрыёнаў высокакаштоўных генатыпаў буйн. раг. жывёлы.

Тв.:

Состояние естественной резистентности телят, полученных методом трансплантации эмбрионов (у сааўт.) // Науч. основы развития животноводства в Республике Беларусь. Мн., 1993. Вып. 24;

Криоконсервирование эмбрионов купного рогатого скота молочных и мясных пород (у сааўт.) // Тамсама. 1994. Вып. 25.

т. 3, с. 313

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЯКСА́НДРАЎ (Мікалай Мікалаевіч) (11.6.1917, Бранск, Расія — 7.10.1981),

бел. анколаг. Чл.-кар. АМН СССР (1974), д мед. н. (1955), праф. (1962). Герой Сац. Працы (1977). Скончыў Ваен.-мед. акадэмію імя Кірава ў Ленінградзе (1940). З 1950 на кафедры факультэтнай хірургіі гэтай акадэміі. З 1960 дырэктар НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі Мін-ва аховы здароўя Беларусі, адначасова заг. кафедры анкалогіі Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Працы па тэорыі пухлінаўтварэння, біяхіміі, імуналогіі, дыягностыцы і лячэнні злаякасных пухлін, арганізацыі проціракавай барацьбы на Беларусі.

Тв.:

Операционный риск и интенсивная терапия в онкологической клинике. Мн., 1976 (у сааўт.);

Применение гипертермии и гипергликемии при лечении злокачественных опухолей. М., 1980 (у сааўт.).

М.М.Аляксандраў.

т. 1, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЯШКЕ́ВІЧ (Фёдар Васілевіч) (н. 5.5.1936, в. Балотца Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. нейрахірург. Чл.-кар. АН Беларусі (1994). Д мед. н. (1973), праф. (1980). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1959). З 1961 у Бел. НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. З 1973 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па сасудзістай паталогіі галаўнога і спіннога мозга, эпілепсіі, гідрацэфаліі, радыкуліце, пухлінах галаўнога мозга. Распрацаваў мікранейрахірургічную тэхніку для лячэння чэрапна-мазгавых і сасудзістых пашкоджанняў мозга, укараніў методыку скарыстання антыгіпаксантаў.

Тв.:

Травматические субдуральные гематомы. Мн., 1980 (разам з Н.​І.​Рожанцам);

Нейрохирургия: Операции на головном мозге. Мн., 1993 (разам з А.​Ф.​Аляшкевічам).

т. 1, с. 302

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕ́ЛЬСКІ (Яўграф Іосіфавіч) (н. 18.2.1925, Мінск),

бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д тэхн. н. (1974), праф. (1976). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1980). Сын І.А.Бельскага. Скончыў Маскоўскі авіяц. ін-т (1948). З 1953 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы ў галіне матэрыялазнаўства, машынабудавання і ліцейнай вытв-сці, па тэхналогіі вырабу інструменту для мех. і тэрмічнай апрацоўкі металаў. Аўтар вучэбных дапаможнікаў «Асновы апрацоўкі металаў ціскам» (з У.​І.​Казачонкам, 1956), «Новыя матэрыялы ў тэхніцы» (1964) і інш.

Тв.:

Стойкость кузнечных штампов. Мн., 1975;

Штампы для горячего деформирования металлов. М., 1977 (разам з М.​А.​Тылкіным);

Химико-термическая обработка инструментальных материалов. Мн., 1986.

т. 3, с. 92

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́РЫНА (Яўгенія Дзмітрыеўна) (н. 14.7.1923, в. Беразіно Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне селекцыі с.-г. раслін. Д с.-г. н. (1982). Скончыла Ленінградскі с.-г. ін-т (1950). З 1956 у Бел. НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па хім. мутагенезе, метадах палікроса, самаплоднасці, біял. асаблівасцях і эфектыўнасці метадаў гетэрозіснай селекцыі і поліплаідыі грэчкі (аўтар сартоў Юбілейная 2, Чарнаплодная, Аніта Беларуская, сааўтар тэтраплоідных сартоў Іскра і Мінчанка).

Тв.:

Крупяные культуры. Мн., 1968 (разам з А.​Н.​Анохіным);

К вопросу о селекции скороспелых сортов гречихи (разам з Т.​А.​Анохінай) // Пути повышения урожайности полевых культур. Мн., 1981. Вып. 12.

т. 5, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)