ВЕРАШЧА́ГІН (Глеб Юр’евіч) (14.4.1889, в. Гасцееўка Тамбоўскай вобл., Расія — 5.2.1944),
савецкі гідрабіёлаг, азёразнавец. Д-ргеагр.н., прафесар. Скончыў Варшаўскі ун-т (1913). З 1914 у Заал. музеі Пецярбургскай АН, з 1925 узначальваў Байкальскую экспедыцыю АНСССР, з 1930 дырэктар Байкальскай лімналагічнай станцыі. Навук.працы па планктоне і прэснаводных ракападобных, ледавіковым рэжыме, дынаміцы і марфалогіі берагоў, гідрабіялогіі Байкала. Аўтар тэорыі марскога паходжання байкальскай фауны і флоры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРЛУ́ЦКІ (Аляксандр Пятровіч) (н. 8.12.1929, ст. Талавая Варонежскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі і нейрахірургіі. Д-рмед.н. (1969). Скончыў Варонежскі мед.ін-т (1953). З 1953 у мед. ін-тах Расіі і Украіны, з 1972 у Віцебскім мед. ін-це. Навук.працы па праблеме сасудзістай паталогіі галаўнога мозга.
Тв.:
Опухоли шишковидной железы. М., 1962;
Артерио-венозные аневризмы и каротидно-кавернозные соустья. Мн., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ШМА (Міхаіл Іванавіч) (н. 19.7.1951, в. Дзяляцічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. фармаколаг. Д-рмед.н. (1991). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1974). З 1977 у Ін-це біяхіміі АН Беларусі. Навук.працы па вывучэнні ролі эндагенных рэчываў (некаторых вітамінаў, амінакіслот і фосфаліпідаў) у рэгуляцыі актыўнасці ферментных сістэм мікрасамальнага акіслення і працэсаў перакіснага акіслення ліпідаў у жывёл і чалавека ў норме і пры інтаксікацыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ГЕЛЬ (Галіна Яўгенаўна) (н. 7.1.1937, г. Клінцы Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны-фізіятэрапеўт. Д-рмед.н. (1983), праф. (1985). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1960). З 1962 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, з 1988 у Мінскім мед. ін-це. Навук.працы па электрадыягностыцы і электратэрапіі, рэабілітацыі хворых на парэзы і паралічы.
Тв.:
Физиотерапия и курортология нервных болезней. Мн., 1984 (разам з А.М.Гурленем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАДЭ́Н ((Bodin) Жан) (1530, г. Анжэ, Францыя — 1596),
французскі мысліцель, сацыёлаг, прававед. Вывучаў права ў Тулузе. У працы «Метад лёгкага вывучэння гісторыі» (1566) разглядаў грамадства як суму кроўна-гасп. саюзаў. У творы «Шэсць кніг пра рэспубліку» (1576), адмаўляючы боскае паходжанне ўлады, абгрунтоўваў ідэю спадчыннай манархіі. Прычынай паліт. пераваротаў лічыў маёмасную няроўнасць. У кн. «Дыялог сямі чалавек» (1593) абараняў дэістычную ідэю прыроднага паходжання рэлігіі.
канадскі фізіёлаг. Праф. (1923). Скончыў Таронта ун-т (1910). З 1921 працаваў у ім жа, з 1930 узначальваў Аддзел мед. даследаванняў. Навук.працы па фізіялогіі стрававання, абмену рэчываў і ўнутр. сакрэцыі. Займаўся пытаннямі патагенезу і лячэння рака, каранарнага трамбозу, сілікозу. Адкрыў і атрымаў у чыстым стане інсулін. Нобелеўская прэмія 1923 (разам з Дж.Маклеадам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАЎ (Павел Аляксандравіч) (28.7.1892, Масква — 17.5.1962),
савецкі батанік. Чл.-кар.АНСССР (1943), праф. (1928). Скончыў Маскоўскі ун-т (1917). У 1920—44 у Сярэдняй Азіі (Ташкент, Памір), з 1944 у Гал.бат. садзе, з 1952 дырэктар Батанічнага ін-та АНСССР. Вывучаў флору Сярэдняй Азіі, анатомію горных раслін. Навук.працы па праблемах антагенезу і формаўтварэння раслін, комплексным бат. вывучэнні бавоўніку і вінаграду, гісторыі эмбрыялогіі раслін.
французскі астраном, фізік і паліт. дзеяч. Чл. Парыжскай АН (1809). Скончыў Політэхн. школу ў Парыжы, дзе ў 1809—31 праф., з 1830 неадменны сакратар Парыжскай АН і дырэктар Парыжскай астр. абсерваторыі. Пасля Лют. рэвалюцыі 1848 у складзе Часовага ўрада. Навук.працы па астраноміі, оптыцы, эл.-магнетызму, метэаралогіі, фіз. геаграфіі. Ініцыятар даследаванняў, якія прывялі да адкрыцця Нептуна, атрымання першых фатаграфій Сонца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РБЕР ((Arber) Агнес) (1879—22.3.1960),
англійскі батанік. Чл. Каралеўскага т-ва (з 1946). Скончыла Лонданскі і Кембрыджскі ун-ты. Навук.працы па гісторыі батанікі 15—17 ст., палеабатаніцы голанасенных і марфалогіі пакрытанасенных. Распрацавала тэорыю філома, паводле якой асн. органам вышэйшых раслін з’яўляецца парастак.
Тв.:
Water plants. Cambrige, 1920;
Monocotyledons. Cambrige, 1925;
The Gramineae. Cambrige, 1934;
Herbals. Cambrige, 1938;
The natural philosophy of plant form. Cambrige, 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕКЮ́ (Аўгуст) (3.5.1771, г. Гродна — 26.7.1824),
бел. ўрач. Д-р філасофіі і медыцыны (1793), праф. (1806). Вучыўся ў Гродне і Кёнігсбергу. З 1797 у Вышэйшай школе Літвы (з 1803 Віленскі ун-т). Адзін з першых у Беларусі і Літве пачаў вакцынацыю супраць воспы. Навук.працы па шпітальнай справе і гігіене дзіцячага ўзросту.
Літ.:
Bieliński J. Uniwersytet Wileński, 1579—1831. T. l—2. Kraków, 1899—1900.