МАКРА́НКА,
рака ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Дняпро. Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 161 км². Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Клятное. Асн. прыток — р. Забава (злева). Рэчышча каналізаванае.
т. 9, с. 541
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́СТУНІЦА,
вёска ў Віцебскім р-не, на беразе аднайм. возера. Цэнтр Заронаўскага с/с і саўгаса. За 15 км на ПнЗ ад Віцебска. 379 ж., 165 двароў (2000). Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі.
т. 12, с. 330
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕТАРО́ЎСКІ ЛЕСАПІ́ЛЬНА-ГО́НТАВЫ ЗАВО́Д.
Дзейнічаў у в. Плетарова Дзісенскага пав. (цяпер у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл.) у 1898—1910. Выпускаў гонту, клёпкі, дошкі, шпалы. Меў паравую машыну, паравы рухавік. У 1900 працавала 60 чал.
т. 12, с. 424
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯ́ЦКІ ПА́ТАЧНЫ ЗАВО́Д Дзейнічаў у 1887—1914 у маёнтку Свяцк Аўгустоўскага пав. (цяпер вёска ў Гродзенскім р-не). Вырабляў вінаградны цукар, бульбяную патаку, глюкозу. Меў паравую машыну і паравы кацёл; у 1913 працавала 55 рабочых.
т. 14, с. 283
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́РАЖСКАЯ ПАПЯРО́ВА-КАРДО́ННАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў 1890—1925 у г. Сураж Віцебскага пав. (цяпер гарадскі пасёлак у Віцебскім р-не). Выпускала белы, буры, жоўты кардон, абгортачную паперу і драўняную масу. Працавала больш за 50 рабочых.
т. 15, с. 278
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЗУ́, апсу,
паводле шумера-акадскай міфалогіі, сусветны акіян падземных прэсных водаў, які абкружае зямлю, а таксама патаемнае месца, схаванае недзе ў яго глыбіні, куды нават багі не могуць зазірнуць і дзе захоўваюцца таямнічыя сілы, што кіруюць светам.
т. 1, с. 22
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГО́ГІКА (ад грэч. agoge адвод, аднясенне),
у музычным выкананні невялікія, часам не пазначаныя ў нотным тэксце адхіленні ад тэмпу і метра. У вак. музыцы садзейнічае гнуткасці, выразнасці выканання, падкрэслівае матыўнае чляненне, гарманічную структуру твора, сэнсавы змест.
т. 1, с. 79
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАМО́ВА,
вёска ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета. Чыг. ст. на лініі Віцебск—Даўгаўпілс. За 33 км на ПнЗ ад Полацка, 138 км ад Віцебска. 42 ж., 28 двароў (1994). Аддз. сувязі.
т. 1, с. 91
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕТЫ́НІ Восіп Іванавіч (1790—1861),
бел. архітэктар. Вучыўся архітэктуры ў Польшчы і Італіі. У 1827—42 працаваў віцебскім губернскім архітэктарам. Выканаў праекты перабудовы бальніцы (1838, пабудавана ў 1820) і Віцебскага дваранскага дэпутацкага сходу (1842, не ажыццёўлены).
т. 3, с. 131
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ТРАП (Bottrop),
горад на З ФРГ, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія, у Рурскім прамысл. р-не. Гар. правы з 1919. 119,7 тыс. ж. (1994). Порт на канале Рэйн-Герне. Кам.-вуг., коксахім. і хім. прам-сць, машынабудаванне.
т. 3, с. 223
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)