горад у Японіі, прамысл. прыгарад г.Осака. Каля 500 тыс.ж. (1998). Порт на Пд в-ва Хонсю. Вузел скарасных шашэйных дарог. Прам-сць: металургічная, металаапр., авіяц., тэкст., харчасмакавая (вытв-сць лепшых гатункаў рысавай гарэлкі — сакэ), аптычнае і дакладнае машынабудаванне. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ІТА,
горад у Японіі, на ПнУ в-ва Кюсю. Адм. ц. прэфектуры Оіта. Каля 450 тыс.ж. (1999). Трансп. вузел, марскі порт. Аэрапорт. Прам-сць: нафтахім., хім., тэкст., цэлюлозна-папяровая, цэм., харчовая; сталеліцейны і алюмініевы з-ды. Буйная ЦЭС. Марскі акварыум. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАЛАЧА́НІН»,
беларускае выдавецкае т-ва. Існавала ў 1910 у Вільні. Выдала зборнік гумарыст. вершаў А.Паўловіча «Снапок» (1910) і паэму Т.Шаўчэнкі «Кацярына» (1911) у перакладзе Х.Чарнышэвіча (рэд. перакладу Я.Купала).
Літ.:
Александровіч С.Х. Пуцявінамі роднага слова. Мн., 1971. С. 146.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЯРО́ВАЕ ДРЭ́ВА, брусанетыя папяровая,
шаўкоўніца папяровая (Broussonetia papyrifera),
кветкавая расліна сям. тутавых. Пашырана ваУсх. Азіі і Палінезіі. З кары і лубу вырабляюць вышэйшыя сарты паперы (для грошай, дзярж. актаў і інш.), вопратку (т.зв. тапа, ці капа) і вяроўкі. Дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛКСКІ ПРАЛІ́Ў (англ. Palk Strait),
праліў паміж п-вам Індастан і паўн. краем в-ва Шры-Ланка. Злучае Бенгальскі і Манарскі зал. Індыйскага ак.Даўж. 150 км, найменшая шыр. каля 55 км, глыб. 2—9 м. Названы імем брыт.дзярж. дзеяча Р.Полка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЯЦЫ́ЙНАЯ ТЭМПЕРАТУ́РА,
фізічная велічыня, якая характарызуе цеплавое выпрамяненне цела. Роўная т-ры абсалютна чорнага цела, пры якой яго поўная (ва ўсім інтэрвале частот) энергет.яркасць роўная поўнай энергет. яркасці дадзенага цела. Адзінка Р.т. ў СІ — кельвін. Гл. таксама Стэфана—Больцмана закон выпрамянення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЧНО́ГА РЭГІ́СТРА БЕЛАРУ́СКАЯ ІНСПЕ́КЦЫЯ,
дзяржаўная ўстанова, якая ажыццяўляе класіфікацыю, тэхн. нагляд за суднамі ўнутр. воднага рачнога і мараплавання транспарту, класіфікацыю ўнутр. водных шляхоў паводле ўмоў плавання. Засн. ў 1957. Уваходзіць у склад упраўлення рачнога флоту Мін-ва транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЯ́МСКІ ЗАЛІ́Ў У Паўднёва-Кітайскім м., паміж п-вам Малака і паўд.-ўсх.ч. п-ва Індакітай. Даўж. 720 км, шыр. каля ўвахода 400 км, глыб. да 70 м. Прылівы сутачныя (да 4 м). Упадае р. Менам-Чао-Прая. Порт Бангкок (Тайланд).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБАРДЫНА́ЦЫЯ (ад суб... + лац. ordinatio прывядзенне ў парадак),
сістэма службовага падпарадкавання малодшых старшым, ніжэйшых органаў вышэйшым; у больш шырокім сэнсе — выкананне правіл службовай, у т. л. воінскай, дысцыпліны ва ўзаемаадносінах паміж рознымі па службовым становішчы і званні асобамі. Гл. таксама Табель аб рангах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПА́РСКАЯ СМАЛАКУ́РНАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала з 1871 ва ўрочышчы Супар каля в. Небытаў Рэчыцкага пав. (цяпер в. Небытаў у Хойніцкім р-не Гомельскай вобл.) Мела 4 паравыя катлы. У 1875 працавала 136 рабочых, выраблена 5,6 тыс. вёдраў смалы, 1,2 тыс. пудоў драўнянага вугалю.