МО́ГІЛЕЎ (Міхаіл Веньямінавіч) (1.6.1898, г. Звянігародка Чаркаскай вобл., Украіна — 14.3.1967),

бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д мед. н. (1939), праф. (1946). Скончыў Кіеўскі мед. ін-т (1924). З 1961 у Гродзенскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па аварыяльным інкрэце і яго ўзаемаадносінах з ганадатропнымі гармонамі цяжарных.

Тв.:

Эстрогенный инкрет яичника и гонадотропные гормоны беременных. Л., 1939;

Гигиена женщины. 2 изд. Благовещенск, 1961.

т. 10, с. 510

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕ́ДЗЬВЕДЗЬ (Міхаіл Канстанцінавіч) (н. 28.8.1941, г. Пінск Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Д мед. н. (1980), праф. (1989). Брат Г.К.Недзьведзя. Скончыў Мінскі мед. ін-т (1965), з 1968 працуе ў ім. Навук. працы па паталаг. анатоміі прыроджаных парушэнняў ц. н. с., павольных і вірусных нейраінфекцый чалавека.

Тв.:

Врожденные пороки центральной нервной системы. Мн. 1990;

Патологическая анатомия и физиология. Мн., 1997 (у сааўт.).

т. 11, с. 268

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАПЛА́ЎСКАЯ (Таццяна Віктараўна) (н. 11.2.1949, г. Адэса, Украіна),

бел. мовазнавец. Д філал. н. (1996). Скончыла Мінскі ін-т замежных моў (1971), з 1976 працуе ў ім (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па фанетыцы, камунікатыўнай і функцыянальнай лінгвістыцы: «Параўнальная тыпалогія англійскай і беларускай моў» (1983, з В.​А.​Няхай), «Сегментная фанетыка і прасодыя вуснага маўлення» (1993), «Маўленчы рытм у сінхраніі і дыяхраніі» (1995) і інш.

т. 12, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕЛІКА́Н (Венцаслаў Венцаслававіч) (11.9.1790, г. Слонім Гродзенскай вобл. — 21.6.1873),

расійскі і бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д медыцыны (1816). Скончыў Пецярб. медыка-хірург. акадэмію (1813). З 1817 праф., з 1826 рэктар Віленскага ун-та. У 1831—37 інспектар Мін-ва ўнутр. спраў у Пецярбургу. У 1851—64 прэзідэнт Пецярб. медыка-хірург. акадэміі, у 1865—70 старшыня дзярж. мед. савета. Навук. працы па лячэнні анеўрызмаў.

т. 12, с. 262

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІ́НКУС (Саламон Шыманавіч) (28.8.1908, г. Адэса, Украіна — 1.7.1971),

бел. вучоны ў галіне ўнутранай медыцыны. Д мед. н. (1968), праф. (1969). Скончыў Адэскі мед. ін-т (1933). З 1961 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1963 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях згусальнай і процізгусальнай сістэм крыві пры сардэчна-сасудзістых хваробах.

Тв.:

Тромботест при гипертонической болезни и атеросклерозе // Врачебное дело. 1967. № 3;

Тромбоэластография в кардиологии. Мн., 1972.

т. 12, с. 363

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАЙПО́ЛЬСКІ (Аляксандр Фёдаравіч) (1834—6.3.1907),

бел. вучоны ў галіне гігіены; арганізатар аховы здароўя на Беларусі. Д медыцыны (1873). Скончыў Кіеўскі ун-т (1859). Працаваў урачом у Харкаўскай губ., у мед. дэпартаменце МУС. У 1876—1904 інспектар Гродзенскай урачэбнай управы. Стварыў у Гродзенскай губ. сістэму сельскіх мед. устаноў. Удзельнік ліквідацыі небяспечных эпідэмій. Ініцыятар склікання і старшыня з’ездаў урачоў Гродзенскай губ. (1892, 1893).

Ф.​І.​Ігнатовіч.

т. 13, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РА́СКІН (Віктар Ільіч) (н. 30.1.1933, в. Ачоса Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне біяфізікі. Д біял. н. (1985). Скончыў БДУ (1965). У 1969—90 у Ін-це фотабіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях фотабіялогіі раслін.

Тв.:

Фотовосстановление протохлорофиллида. Мн., 1981.

Раскідвальнік: а — арганічных угнаенняў (1 — падкатная цялежка, 2 — самазвальная секцыя, 3 — асноўная секцыя, 4 — раскідвальнік); б — жыжкараспырсквальнік (I — помпы, 2 — трубаправод, 3 — цыстэрна, 4 — рукавы).

т. 13, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЫ́ДЛІЦКІ ((Židlicky) Вацлаў) (н. 16.4.1931, в. Купічаў Валынскай вобл., Украіна),

чэшскі літаратуразнавец і перакладчык. Д філалогіі (1967). Ганаровы д БДУ (1996). Скончыў Карлаў ун-т у Празе (1955), з 1976 праф. гэтага ун-та. Даследуе гісторыю бел. і ўкр. л-р, іх сувязі з чэш. л-рай. Аўтар прац «Украінская і беларуская літаратура ў чэшскіх перакладах» (1956), «Малы слоўнік савецкіх пісьменнікаў. Ч. 2. Украінскія і беларускія пісьменнікі» (1959, 2-е выд. 1966), «Даследаванні па гісторыі чэшска-беларускай супольнасці» (1960), «Кароткі нарыс гісторыі беларускай літаратуры» (1972); сааўтар «Слоўніка пісьменнікаў. Савецкі Саюз» (т. 1—2, 1978, арт. пра бел. і ўкр. пісьменнікаў), «Нарысаў па гісторыі літаратур народаў СССР» (1982, з Р.​Паралекам) і інш. На чэш. мову пераклаў кнігі А.​Адамовіча, В.​Быкава, Я.​Брыля, У.​Караткевіча, А.​Карпюка, У.​Калесніка, І.​Пташнікава, І.​Шамякіна, асобныя творы Ц.​Гартнага, К.​Чорнага і інш. Укладальнік «Анталогіі сучаснай беларускай паэзіі», аднатомнікаў Я.​Купалы, М.​Танка і інш.

Літ.:

Гардзіцкі А. Размова з Вацлавам Жыдліцкім // Далягляды. Мн., 1980.

А.​В.​Мальдзіс.

т. 6, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБЭЦЭДА́РСКІ (Абецадарскі) Лаўрэнцій Сямёнавіч

(12.7.1916, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 6.7.1975),

бел. гісторык. Д гіст. н., праф. (1966). Чл.-кар. АПН СССР (1968). Скончыў БДУ (1946), працаваў там выкладчыкам, заг. кафедры гісторыі СССР (1950—58), гісторыі БССР (з 1958). Вывучаў рус.-бел. адносіны ў 2-й пал. 16—17 ст., нац.-вызв. і антыфеад. барацьбу нар. мас Беларусі ў 17 ст. Пачатковы перыяд гісторыі Беларусі разглядаў як агульны этап гісторыі старажытнай Русі, асобныя факты і падзеі ацэньваў з вульгарна-сацыялагічных пазіцый. Сабраў вялікі матэрыял пра перасяленне беларусаў у Маскву і Замаскварэцкі край у 2-й пал. 17 ст., якое не заўсёды абгрунтавана лічыў добраахвотным. Звярнуў увагу на значны бел. элемент у развіцці культуры Масквы ў 2-й пал. 17 ст. Прыхільнік унітарнай канцэпцыі аб’яднання ўсходнеславянскіх народаў вакол Масквы і Маскоўскай дзяржавы. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1—2, 1954—61; т. 1—5, 1972—75).

Тв.:

Белорусы в Москве XVII в.: Из истории рус.-бел. связей. Мн., 1957;

Белоруссия и Россия: Очерки рус.-бел. связей второй половины XVI—XVII в. Мн., 1978.

Л.С.Абэцэдарскі.

т. 1, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

О́РСА (Аляксандр) (24.7.1896, в. Нягневічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. —2.11.1959),

грамадскі дзеяч бел. эміграцыі, педагог. Д прыродазнаўчых н. (1929). Скончыў гар. вучылішча (1913) і настаўніцкія курсы (1915) у Навагрудку, сярэднюю школу пры Укр. пед. ін-це (1923) і прыродазнаўчы ф-т Карлава ун-та (1928) у Празе. У 1-ю сусв. вайну на Зах. фронце, афіцэр. З 1918 настаўнічаў у пач. школе в. Гараб’евічы і ў Навагрудку: бел. гімназіі (1929—34), польск. пач. школе (1934—39), сярэдняй школе (1939), пед. вучылішчы (1940—41). У час вайны супрацоўнічаў з акупац. ўладамі, з 1941 школьны інспектар Навагрудскай акругі. З 1944 у Германіі: настаўнік і дырэктар Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы (1945-49). З 1949 у Нью-Йорку (ЗША). Адзін з заснавальнікаў і сяброў Беларуска-амерыканскага задзіночання, стваральнік у Нью-Йорку першай парафіі Бел. аўтакефальнай правасл. царквы, ініцыятар стварэння і заснавальнік Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку, арганізатар першых бел. школ у Нью-Йорку. Уваходзіў ва ўрад БНР у эміграцыі (міністр асветы). Рэдагаваў падручнікі для сярэдніх эмігранцкіх бел. школ.

А.​С.​Ляднёва.

т. 11, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)