адм.-тэр. адзінка у БССР 1924—27. Утвораны 17.7.1924 у Калінінскай акрузе. Цэнтр — мяст.Мілаславічы. 20.8.1924 падзелены на 8 сельсаветаў. З 9.6.1927 у Магілёўскай акрузе. 4.8.1927 скасаваны, тэр. далучана да Клімавіцкага р-на Магілёўскай акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ШЫК, Насік,
горад у Індыі, у вярхоўях р. Гадавары, у штаце Махараштра. Каля 700 тыс.ж. (1998). Трансп. вузел. Авіяцыйная прам-сць. Прадпрыемствы харч. і харчасмакавай прам-сці. Вытв-сцьтэхн. спірту. Друкарні, саматужныя прадпрыемствы. Рэліг.цэнтр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕРУ́НГРЫ,
горад у Рэспубліцы Саха (Якуція), у Расіі. 76,7 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Аэрапорт. ЦэнтрПаўднёва-Якуцкага вугальнага басейна. Здабыча каменнага вугалю. ГРЭС. Рамонтна-мех., электрарамонтны з-ды, домабудаўнічы камбінат. Філіял Якуцкага ун-та. Музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ГА-ПА́ГА (Pago Pago),
горад, адм.цэнтрУсх. Самоа (уладанне ЗША), на в-ве Тутуіла. Каля 4 тыс.ж. (1999). Порт на Ціхім ак.Міжнар. аэрапорт. Рыбакансервавыя прадпрыемствы. Вываз копры і кансерваў тунца. Ваен.-марская база ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЛАБЕ́ННЕ,
вёска ў Гродзенскім р-не, на аўтадарозе Гродна—Сапоцкін Цэнтр Баранавіцкага с/с і калгаса. За 8 км на З ад Гродна. 624 ж., 186 двароў (2000). Клуб, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Касцёл Маці Божай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЦІ,
горад у Грузіі, порт на Чорным м., у вусці р. Рыёні. Засн. ў 1578 як крэпасць. Чыг. станцыя. 50,9 тыс.ж. (1995). Прам-сць: машынабудаўнічая (суднабудаванне, суднарамонт і інш.), харчасмакавая. Цэнтр рыбалоўства. Тэатр. Краязн. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́СНЕНСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1924—31. Утвораны 17.7.1924. Цэнтр — в.Расна (цяпер у Дрыбінскім р-не Магілёўскай вобл.). Уключаў 9 сельсаветаў. 8.7.1931 скасаваны, тэрыторыя перададзена ў Горацкі, Мсціслаўскі і Чавускі р-ны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБАЛЁЎКА,
вёска ў Родненскім с/с Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.Цэнтр птушкафабрыкі «Клімавіцкая». За 25 км на У ад горада і чыг. ст. Клімавічы, 149 км ад Магілёва. 310 ж., 102 двары (2001). Клуб, б-ка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРЫКАМЫ́ШСКАЕ ВО́ЗЕРА, Сарыкамыш,
саланаватае возера ў цэнтр.ч.Сарыкамышскай катлавіны, у Туркменістане і Узбекістане. Пл. 2850 км², аб’ём вады 23,5 км³, глыб. да 40 м. Узнікла ў 1971 у выніку затаплення скіднымі водамі групы Сарыкамышскіх азёр. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ПЕЛЬ,
горад, цэнтр Лепельскага р-на Віцебскай вобл., на беразе Лепельскага воз. За 115 км на ПдЗ ад Віцебска. Канцавая станцыя чыг. Орша—Лепель, аўтадарогамі звязаны з Полацкам, Мінскам, Віцебскам, Оршай, Улай. 19,4 тыс.ж. (1998).
Паводле пісьмовых крыніц, вядомы з 1439 як вёска і маёнтак Стары Л. на востраве Лепельскага воз. У 1558—83 тут пабудаваны Лепельскі замак, побач з ім на востраве ў 1563 засн. «места Лепель». У 1580 «места» мела 300 дамоў, якія размяшчаліся на востраве і на зах. беразе возера (цяпер в. Стары Лепель). У 1586 Л.Сапега засн. за 3 км ад «места» ў в. Белае мястэчка Белы Л., або Новы Л. (пазней Л.), куды быў перанесены гандл.цэнтр, пабудаваны замак, царква і касцёл. Належаў Сапегам. У 1772—76 Л. адм.цэнтр Полацкага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Л. у Рас. імперыі: у 1793—96 цэнтрЛепельскага павета Полацкай, з 1802 — Віцебскай губ. 5.4.1805 мястэчку Л. нададзены статус пав. горада, ён быў ўзяты ў казну, а жыхары пераведзены ў саслоўе мяшчан. 3.7.1812 горад захапілі франц. войскі, спалілі. У 1833 горад моцна пацярпеў ад пажару. 9.9.1852 Л. атрымаў герб «Пагоня» — у чырв. полі сярэбраны коннік. У 1864 у Л. больш за 2 тыс.ж.; 3 царквы, касцёл, капліца, 4 сінагогі, 38 мураваных і 562 драўляныя дамы, гарбарны і піваварны з-ды, 2 цагельні. У 1893 засн. метэастанцыя, у 1902 — настаўніцкая б-ка. У 1897 у Л. 6284 ж. З 1924 цэнтрЛепельскага раёна, у 1935—38 — Лепельскай акругі. З 3.7.1941 да 26.8.1944 акупіраваны ням фашыстамі, якія загубілі ў Л. больш за 1 тыс.чал. Дзейнічалі Лепельскае патрыятычнае падполле, падп. райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ. У кастр. 1943 партызаны злучэння Віцебскай вобл. правялі Лепельскую аперацыю 1943. Горад вызвалены войскамі 3-га Бел. фронту ў ходзе Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944. З 7.3.1963 горад абл. падпарадкавання. У 1959 у Л. 9,7, у 1970—13,1 тыс. ж.
Прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі, дрэваапрацоўчай, харчовай (Лепельскі малочна-кансервавы камбінат) прамысловасці. У горадзе Лепельскі гідрамеліярацыйны тэхнікум, Лепельскі краязнаўчы музей. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, чырвонаармейцаў. Помнікі: Вызвалення, сав. воінам, партызанам і падпольшчыкам. Помнік архітэктуры — касцёл св. Казіміра (2-я пал. 19 ст.).