рускі мітрапаліт з 1354. Учас княжання ў Маскве Івана Іванавіча Краснага і малалецтва кн.Дзмітрыя Іванавіча Данскога фактычна ўзначальваў урад. Падтрымліваў Дзмітрыя ў барацьбе з цвярскімі і суздальска-ніжагародскімі князямі, выступаў супраць намаганняў князёў ВКЛ стварыць асобную мітраполію ў Кіеве. Прыхільнік пагаднення з Залатой Ардой дзеля прадухілення набегаў на Маскоўскае княства. У 1448—49 кананізаваны правасл. царквой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЦЁМЕНКА Сцяпан Елізаравіч (14.8.1913, с. Малінаўка Іванаўскага р-на Адэскай вобл. — 5.5.1977),
удзельнік баёў на Беларусі ў Айч. вайну. Двойчы Герой Сав. Саюза (люты, май 1945). На фронце са жн. 1941. Камандзір батальёна маёр Арцёменка вызначыўся ў 1944 пры вызваленні Укр. і Бел. Палесся, у 1945 учас прарыву абароны ворага на зах. беразе Віслы і пры фарсіраванні р. Одэр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́Н (Kallinos),
старажытнагрэчаскі паэт 1-й пал. 7 ст. да н.э.; заснавальнік элегіі. Нарадзіўся ў г. Эфес (тэр. сучаснай Турцыі). Учас уварвання ў М. Азію кімерыйцаў звярнуўся да жыхароў Эфеса з элегіямі, у якіх заклікаў устаць на абарону горада. Зберагліся 4 фрагменты «Ваяўнічай элегіі» (самы вялікі — 21 верш). Аўтар гімна Зеўсу, вершаў на сюжэты нар. паданняў траянскага міфалагічнага цыкла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАНІЗА́ЦЫЯ (ад грэч. canonizō узаконьваю),
у каталіцтве і праваслаўі акт прылічэння тых ці інш. асоб да святых. Ушаноўванне святых пачалося ў перыяд станаўлення хрысц. культу, пэўны парадак К. ўведзены ў 10 ст. Кананізацыйныя працэсы працягваюцца і ў наш час.УРус.правасл. царкве пытаннямі К. займаецца спец. камісія, прапановы якой разглядаюцца і па іх прымаюцца рашэнні Памесным саборам. Гл. таксама Святыя Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОРЖ, праснак,
у беларусаў даўняе мучное прэснае печыва. На К. звычайна бралі жытнюю муку, крута замешвалі на вадзе або сыроватцы, дадавалі соль, соду. Пяклі на чарэні або на патэльні тоўстым блінам. Спажывалі замест хлеба, а таксама ў пост, на памінках. Часам кавалкі К. залівалі смятанай або тоўчанымі ягадамі. У наш час К. — здобнае, салодкае печыва з пшанічнай мукі на малацэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГУ́ТНАСЦЬ,
фізічная велічыня, што вымяраецца адносінамі работы да прамежку часу, за які яна выконваецца. Сярэдняя М. вызначаецца формулай: N = A/t, дзе A — работа, якая выконваецца за час t. У агульным выпадку N = dA/dt. УСІ М. вымяраецца ў ватах (часам выкарыстоўваюць пазасістэмную адзінку — конскую сілу). М. — найважнейшая энергет. характарыстыка розных сістэм і машын (рухавікоў, генератараў, кампрэсараў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНАЯ ВЭЙ, Тоба Вэй, Юань Вэй,
адна з дынастый, якія кіравалі Паўн. Кітаем учасПаўднёвых і Паўночных дынастый (386—535). Засн. Тоба Гуем — правадыром племя тоба з племяннога саюза сяньбі, які заваяваў Пн Кітая ў канцы 4 ст. Пры П.В. ў Кітаі пашырыўся будызм. У 534—535 дзяржава П.В. распалася на 2 царствы: Усх. Вэй (534—550) і Зах. Вэй (535—557).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУРЦАЛА́ДЗЕ Антон Мікалаевіч (13.11.1839, с. Мерэты Гарыйскага р-на, Грузія — 17.11.1913),
грузінскі пісьменнік. Друкаваўся з 1858. У апавяданнях і аповесці «Прыгода трох» (1889) выступаў супраць сац. несправядлівасці. У рамане «Мацы Хвітыя» (1870) крытыкаваў разлад сярод феадалаў, што прывяло Грузію да паліт. і эканам. заняпаду. Аўтар трагедыі «Вялікі Маўраві, ці Георгій Саакадзе» (1869) і гіст. нарыса «Георгій Саакадзе і яго час». Аўтар літ.крытычных артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАРО́ЖЫЧ,
вобраз стараж. міфалогіі ўсх. славян, божаства зямнога агню, сын Сварога. Яму пакланяліся, да яго звярталіся з малітвай (найчасцей гэта рабілі каля ёўні). Учас сушкі снапоў у ёўні спальвалі неабмалочаны сноп жыта як ахвяру С. Прымхлівыя людзі лічылі, што С. можа адвесці бяду. З пашырэннем хрысціянства імя С. паступова знікла, але сляды культу захоўваліся да канца 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІДЗІ́НСКІ Іосіф Вікенцьевіч (14.1.1918, г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл. — 15.11.1996),
Герой Сав. Саюза (1943). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. УВял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах. фронце. Разведчык яфрэйтар С. вызначыўся ў 1943 учас разведкі абароны праціўніка ў раёне Кіева, калі з групай байцоў выявіў агнявыя кропкі ворага, падарваў яго штабную машыну і здабыў важныя разведданыя для камандавання дывізіі.