КНО́БЕЛЬ ((Knöbel) Іаган) (Ян) Фрыдрых (14.6.1724, г. Дрэздэн, Германія — 23.10.1792),
нямецкі архітэктар; прадстаўнік ракако. Працаваў пераважна ў Варшаве і Гродне (1753—65). У 1754—63 узначальваў Каралеўскае буд. ўпраўленне. Аўтар праектаў і кіраўнік буд-ва палацаў Г.Брухла ў Млоцінах (1752—58) і Варшаве (б. палац Асалінскіх; 1754—59) і інш. Дабудоўваў Гродзенскі Новы замак (да 1754; часткова змяніў праект палаца).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОШ, кошык,
плеценая ёмістасць розных памераў для захоўвання і транспарціроўкі сыпкіх і штучных рэчываў, пераважнахарч. прадуктаў. У беларусаў К. рознай формы рабілі з лазы, сасновай, радзей дубовай дранкі, каранёў хваёвых дрэў, ліпавай і бярозавай кары, саломы, рагозу, у цяперашні час і з дроту. К. наз. таксама скрынку ў млыне над жорнамі, у якую засыпалі збожжа для памолу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ШЫКу батаніцы,
простае батрычнае суквецце з пашыранай галоўнай воссю ў выглядзе канічнай ці сподкападобнай пляцоўкі, на якой шчыльна размешчаны дробныя кветкі. Абкружана шматлістай абгорткай. Характэрна для раслін пераважнасям. складана-кветных, некат. парасонавых і званочкавых.
Такая будова суквецця спрыяе апыленню кветак. Для прадухілення самаапылення выпрацаваліся розныя біял. прыстасаванні (напр., паступовае раскрыццё кветак, розны тэрмін развіцця тычынак ці песцікаў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАДА́КХ,
горны хрыбет на Пн ад Вял. Гімалаяў, у басейне р. Інд, у Індыі і Кітаі. Даўж. больш за 600 км. Выш. да 7728 м (г. Гурла-Мандхата). Складзены пераважна з гнейсаў і гранітаў. На выш. 5500—5700 м паверхні выраўноўвання, над якімі ўзвышаюцца зубчастыя грабяні са снежнікамі і ледавікамі. На паўд.-зах. схілах хмызняк, на паўн.-ўсх. ландшафты халодных пустынь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТГА́ЛЬСКАЕ ЎЗВЫ́ШША,
на ПдУ Латвіі, у бас. рэк Даўгава, Дубна, Малта, Рэзекне. Выш. да 289 м (г. Ліелайс-Ліепукалнс). У аснове складзена пераважна з мергеляў і даламітаў дэвону, на паверхні — рыхлыя марэнна-гліністыя старажытнаазёрныя і флювіягляцыяльныя адклады. Рэльеф марэнна-ўзгорысты (камы, стараж. даліны сцёку, азёрныя катлавіны). Больш за 600 азёр (Рушану, Рэзнас, Сівера, Эжа, Дрыдза і інш.). Хваёвыя і мяшаныя лясы. Ільнаводства. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НІНСКАЕ РАДО́ВІШЧА ПЯСКО́Ў.
У Мінскім р-не каля в. Ельніца. Пластавы паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі часу адступання сожскага зледзянення. Пяскі жоўтыя, светла-шэрыя, пераважна дробназярністыя, з праслоямі тонказярністага пяску, палевашпатава-кварцавыя, месцамі слабагліністыя. Разведаныя запасы 9,12 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 6,8—30,4 м, ускрышы (тонказярністыя пяскі, супескі) 0,2—5 м. Пяскі прыдатныя на выраб муровачных раствораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУДЖЭ́ННЕ,
пакрыццё волавам металічных (пераважна стальных і медных) вырабаў і паўфабрыкатаў (стужкі, ліста, дроту) для аховы іх ад карозіі або каб аблегчыць працэс паяння. Робіцца апусканнем прадмета ў расплаўленае волава, у раствор, у якім ёсць волава, або ў электраліт (пры Л. электролізам) з наступным аплаўленнем у масляных ваннах, пячах ці індуктарах. Перад Л. выраб ачышчаюць, а паверхню, якая апрацоўваецца, пратраўліваюць кіслатой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЧА́ЙКА,
рака ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Мядзелка (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 46 км. Пл. вадазбору 258 км². Выцякае з воз.Лучай за 1,5 км на ПнЗ ад в. Гаўрылавічы, цячэ на паўд.-зах.ч. Полацкай нізіны. Даліна пераважна трапецападобная. Пойма двухбаковая, у верхнім і сярэднім цячэнні забалочаная. Рэчышча звілістае, на працягу 16 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́КАЛУ,
вяршыня ў Вял. Гімалаях, на мяжы Непала і Кітая, за 20 км на ПдУ ад г.Джамалунгма. Выш. 8470 м. Складзена пераважна з гранітаў. Ледавікі (даўж. да 15 км). На У ад М. — цясніна р. Арун, якая перасякае Гімалаі. Глыбіня цясніны ад грэбеня да рэчышча ракі да 7300 м (найб. на Зямлі). На М. ўпершыню ўзышлі франц. альпіністы ў 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАРЭ́ЎСКІ (Аляксей Мікалаевіч) (29.3.1863, Смаленская вобл., Расія — 15.10.1942),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Магістр вет.н. (1916), праф. (1920). Скончыў Харкаўскі вет.ін-т (1904). У 1925—29 заг. кафедры ў Віцебскім вет. ін-це. Навук. працы па ўнутр. хваробах свойскай рагатай жывёлы, эпізааталогіі, гельмінталогіі.
Тв.:
Запаленне лёгкіх у рагатай жывёлы. Мн., 1930;
Сухоты свойскае жывёлы: (Пераважна ў быдла). Мн., 1930.