навукова-даследчая ўстанова па вывучэнні асобных пытанняў геафізікі. Вядзе назіранні за эл.-магн. полем Зямлі, зямнымі токамі, сейсмічнымі, гравітацыйнымі іінш. з’явамі і працэсамі ў зямной кары і мантыі. Створаны ў 19 ст. (у 1836 у г. Екацярынбург, Расійская Федэрацыя, у 1837 у г. Тбілісі, Грузія). Метадычнае кіраўніцтва ўсімі геафізічнымі абсерваторыямі ў межах СССР ажыццяўляла Гал.геафіз. абсерваторыя імя А.Л.Ваейкава, створаная ў 1849 у С.-Пецярбургу. На Беларусі з 1960 такія назіранні вядзе Плешчаніцкая геафізічная абсерваторыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАПЕ́ЙСКАЯ КАНВЕ́НЦЫЯ АБ АХО́ВЕ ПРАВО́Ў ЧАЛАВЕ́КА І АСНО́ЎНЫХ СВАБО́Д.
Падпісана ў 1950 у Рыме дзяржавамі — членамі Савета Еўропы, увайшла ў дзеянне ў 1953, дапоўнена 10 дадатковымі пратаколамі (апошні — у 1992). Устанаўлівае кантрольны судовы механізм, які дзейнічае на падставе індывід. скаргаў фіз. асоб і скаргаў дзяржаў аб парушэннях палажэнняў канвенцыі. Для разгляду скаргаў створаны Еўрап. камісія іЕўрап. суд на правах чалавека. У гэтым удзельнічалі таксама Камітэт міністраў — гал.паліт. орган Савета Еўропы. Месцазнаходжанне ўсіх — г. Страсбур (Францыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЭ́ЙДЭЛЬ (Іван) (Іаган Георг; ? — пасля 1787),
бел. архітэктар. У 1764—67 кіраваў буд-вам Рундальскага палаца (узведзены ў 1736—40 у стылі барока каля г. Баўска, Латвія, арх. В.Растрэлі). У 1777—86 Магілёўскі губернскі архітэктар. У 1778—84 пад яго кіраўніцтвам ажыццёўлена забудова гал. плошчы горада — Губернатарскай. У 1774—75 стварыў праект будынка павятовых устаноў для гарадоў Магілёўскай губ.: Оршы, Рагачова і Мсціслава (узведзены ў 1780). Распрацаваў тыпавыя праекты правіянцкага склада, правіянцкай і саляной крам для гарадоў Магілёўскай і Полацкай губерняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСЕ́ЦЬ,
рака ў Свярдлоўскай, Курганскай і Цюменскай абласцях Расіі, левы прыток р. Табол. Даўж. 606 км, пл.бас. 58,9 тыс.км². Пачынаецца з Ісецкага вадасх. на ПнЗ ад г. Екацярынбург. У вярхоўі цячэ па ўсх. схіле Сярэдняга Урала, ніжэй — па Зах.-Сібірскай раўніне. Гал. прытокі: Міяс, Цеча, Сінара (справа). Жыўленне мяшанае. Ледастаў з ліст. да красавіка. Сярэдні расход вады каля 70 м³/с. Ha І. малыя вадасховішчы для водазабеспячэння. Суднаходная ад г. Шадрынск. На І. гарады Екацярынбург, Каменск-Уральскі, Катайск, Далматава, Шадрынск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАНЯПЛО́Д,
моцны, сакавіты падземны орган некат. культ. двух-, радзей аднагадовых, травяністых раслін. Найб. вядомыя бручка, буракі, морква, пастарнак, пятрушка, радыска, рэдзька, рэпа, сельдэрэй, турнэпс. Утварыліся ў выніку відазмянення гал. кораня і часткова сцябла У К. адрозніваюць галоўку (верхняя надземная сцябловая ч. з разеткай лісця), шыйку (сярэдняя патоўшчаная ч. без лісця і бакавых каранёў, утвораная ў выніку разрастання падсемядольнага калена), уласна корань (ніжняя ч. з бакавымі каранямі). Караняплодныя расліны багатыя цукрамі, солямі, вітамінамі, карацінам, выкарыстоўваюцца як агародніна, сакаўны корм ітэхн. сыравіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕРМО́Н-ФЕРА́Н (Clermont-Ferrand),
горад у цэнтр.ч. Францыі. Адм. ц. дэпартамента Пюі-дэ-Дом ігал. горад гіст. вобласці Авернь. Склаўся з 2 гарадоў: Клермон (вядомы з часоў стараж. Рыма) і Феран (атрымаў правы горада ў 13 ст.). 254 тыс.ж. з прыгарадамі (1990). Трансп. вузел. Аэрапорт. Буйны цэнтр гумава-тэхн. і шыннай прам-сці. Развіта таксама металаапр., маш.-буд., тэкст., швейная, паліграф., харч.прам-сць. Ун-т (з 1810). Арх. помнікі 12—18 ст. Паблізу — бальнеалагічны курорт Руая.
туркменскі акцёр. Нар.арт.СССР (1949). Скончыў Туркм.драм. студыю (1929). Працаваў у Туркм. т-ры драмы імя Маланепеса ў Ашхабадзе (з 1963 гал. рэжысёр і дырэктар). Найб. значныя ролі: Кеймір-Кёр («Кеймір-Кёр» Б.Аманава і К.Бурунава), Махтумкулі («Махтумкулі» Б.Кербабаева), Алан («Сям’я Алана» Г.Мухтарава; Дзярж. прэмія СССР 1951), Атэла («Атэла» У.Шэкспіра), Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Юсаў («Даходнае месца» А.Астроўскага) іінш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ЙТЭ (Leyte),
востраў у Філіпінскім архіпелагу. Пл. 7,2 тыс.км². Даўж. з Пн на Пд 183 км. Нас. (з бліжэйшымі астравамі) каля 3 млн.чал. (1977). Рэльеф пераважна нізкагорны, ёсць патухлыя вулканы (г. Лобі, выш. да 1350 м). Складзены з пясчанікаў, сланцаў і каралавых вапнякоў, на У з алювіяльных адкладаў. Клімат субэкватарыяльны мусонны. Ападкаў да 2000 мм за год. Вечназялёныя і лістападныя трапічныя лясы. Нац. паркі — Махагнао-Волькана, Куапніт-Балінсасаяо. Вырошчваюць какосавыя пальмы, цукр. трыснёг. Гал. горад і порт — Таклобан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯГЕ́НЧАНКА (Іван Сяргеевіч) (9.2. 1897, в. Крывая Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 9.5.1984),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Дацэнт (1951). Засл. ўрач Беларусі (1956). Скончыў Казанскі ун-т (1923). У 1945—68 заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў і ў 1945—52 гал. акушэр-гінеколаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Распрацаваў спосабы вызначэння праходнасці фалопіевых труб, абязбольвання і паскарэння родаў, метад фізіял. ажыўлення ўяўна-памерлых нованароджаных (метад Л.).
Тв.:
Физиологический метод оживления мнимоумерших новорожденных // Акушерство и гинекология. 1947. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ДОМ ВІ́ЦЭ-ГУБЕРНА́ТАРА І ДВУХ САВЕ́ТНІКАЎ Існаваў у 18—20 ст. у Магілёве. Пабудаваны ў 1770-я г. ў стылі класіцызму. Мураваны 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак са скошанымі вугламі на невял. цокалі, завершаны вальмавым дахам. Гал. фасад вылучалі 3 з нязначным выступам рызаліты, завершаныя невысокімі атыкамі з франтонамі. Карнізны пояс падзяляў фасады на 2 ярусы. Існавалі гасп. пабудовы. У 1944 узарваны ням.-фаш. захопнікамі.
Т.І.Чарняўская.
Магілёўскі дом віцэ-губернатара і двух саветнікаў. Чарцёж галоўнага фасада.