горы на З Балканскага п-ва, у Грэцыі (паўн. перадгор’і ў Албаніі). Даўж. каля 200 км. Выш. да 2637 м (г. Змолікас). Складзены з вапнякоў, сланцаў, пясчанікаў; развіты карст. Утвараюць некалькі хрыбтоў, падзеленых глыбокімі рачнымі далінамі. Міжземнаморскія хмызнякі, мяшаныя і хваёвыя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОРТ-СУДА́Н,
горад на ПнУ Судана, у прав. Касала. Засн. ў 1908. Каля 300 тыс.ж. (2000). Гал. порт краіны на Чырвоным м. Чыгункай і аўтадарогамі злучаны з далінай р. Ніл. Аэрапорт. Прам-сць: нафтаперапр., тэкст., суднарамонтная, харчовая. Паблізу — здабыча солі з марской вады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЦІ́РКАў машынабудаванні,
аперацыя мех. апрацоўкі з мэтай падгонкі дэталей, якія працуюць у пары (напр., клапан — сядло клапана). Зводзіцца да шматразовых перамяшчэнняў інструмента (прыціра) і дэталі (дэталей) з абразіўным матэрыялам. Выпраўляе форму дэталі ў межах допуску, памяншае шурпатасць паверхні і паляпшае іх эксплуатацыйныя якасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЯ́НТ [ад лац. radians (radiantis) які выпрамяняе],
пункт нябеснай сферы, з якога быццам бы выходзяць (з прычыны перспектывы) бачныя шляхі метэораў аднаго і таго ж метэорнага патоку. Метэорныя патокі наз. па сузор’ях, у якіх знаходзяцца іх Р., напр., андрамедыды, леаніды, персеіды і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНЫ,
горад у Кустанайскай вобл. Казахстана, на р. Табол (бас.р. Об). Узнік у 1957 у сувязі з будаўніцтвам Сакалоўска-Сарбайскага горна-абагачальнага камбіната. Каля 100 тыс.ж. (2000). Чыг. станцыя. З-дхім. валакна, прадпрыемствы харч. і лёгкай прам-сці. Індустрыяльны ін-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЛЬБЕРХ (Іван Іванавіч) (14.7.1766, Масква — 26.7.1819),
рускі танцоўшчык, першы рус. балетмайстар, педагог. Прадстаўнік сентыменталізму. Скончыў Пецярбургскую тэатр. школу (1786), выкладаў у ёй (з 1794). З 1786 саліст Пецярбургскіх імператарскіх т-раў, выконваў пантамімныя партыі: Ясон («Медэя і Ясон» Ж.Ж.Радольфа), Рамэо («Рамэо і Джульета» Д.Штэйбельта). Паставіў 37 (1-ы — «Шчаслівае пакаянне», 1795) і ўзнавіў 10 балетаў інш. харэографаў. Працаваў у традыцыях дзейснага балета 18 ст. Адбіраў для імператарскіх т-раў лепшых танцоўшчыкаў з прыватнаўласніцкіх труп (у т. л. 14 салістаў Шклоўскага тэатра Зорыча).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРЛА́МАЎ (Аляксандр Ягоравіч) (27.11.1801, Масква — 27.10.1848),
рускі кампазітар, спявак, дырыжор. З 1811 у Пецярбургскай прыдворнай пеўчай капэле, у 1832—43 «кампазітар музыкі» і пам. капельмайстра імператарскіх т-раў у Маскве. З 1845 у Пецярбургу. Аўтар каля 200 рамансаў і песень, засн. на інтанацыях рус.гар. і сял. фальклору («Чырвоны сарафан», «Уздоўж па вуліцы мяцеліца мяце», «На світанні яе не будзі»), хароў, апрацовак рус.нар. песень і інш. Выступаў як камерны спявак, гітарыст і дырыжор. Аўтар аднаго з першых метадычных дапаможнікаў у галіне вак. педагогікі «Поўная школа спеваў» (1840).
дзеяч польск. рэв. руху. Удзельнічаў у арганізацыі Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага (1893), потым Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ), чл. яе Гал. праўлення. У 1892—1904 у эміграцыі ў Францыі, Германіі. Удзельнік рэв. падзей у Польшчы 1905—07. Уваходзіў у склад ЦКРСДРП (з 1906). Адзін з заснавальнікаў і лідэраў Камуністычнай партыі Польшчы. З 1928 дэпутат сейма ад кампартыі. Удзельнік I з’езда КПЗБ (ліп. 1928). У 1929 эмігрыраваў у СССР. Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЕ́ЎСКІ (Іосіф Іосіфавіч) (8.12.1911, г. Данецк — 20.4.1994),
рускі паэт. Скончыў тэатр.-драм. курсы ў Мінску (1932). Працаваў акцёрам БДТ-2 (Віцебск), у тэатрах Расіі. З 1967 жыў у Мінску. Друкаваўся з 1931. Аўтар пейзажнай і любоўнай лірыкі. Пераклаў на рус. мову зб. паэзіі М.Хведаровіча «Кляновы сок» (1972), казку А.Якімовіча «Каваль-Вярнідуб» (1974). Выдаў зб. выбраных перакладаў збел. паэзіі «Адвечнай песні галасы» (1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬЕЎ (Васіль Паўлавіч) (4.3.1818, Ніжні Ноўгарад — 10.5.1900),
рускі вучоны-кітаязнавец. Акад. Пецярбургскай АН (1886). Праф. Казанскага (з 1851) і Пецярбургскага (з 1855) ун-таў. Скончыў Казанскі ун-т (1837). У 1840—50 у рус. духоўнай місіі ў Пекіне, вывучаў санскрыт, кіт., манг., тыбецкую і маньчжурскую мовы. Навук. працы па рэлігіі Усходу, гісторыі, геаграфіі, л-ры Кітая (першы з еўрапейцаў даследаваў фанетыку, марфалогію і пісьмо Кітая). Гал. працы: «Будызм, яго догматы, гісторыя і літаратура» (ч. 1, 3, 1857—69), «Аналіз кітайскіх іерогліфаў» (ч. 1—2, 1866—84) і інш.