рака на З Бразіліі, правы прыток р. Амазонка. Даўж. 1200 км, пл.бас. 60 тыс.км² Цячэ па Амазонскай нізіне ў вельмі звілістым рэчышчы. Жыўленне дажджавое. Паводкі зсак. да чэрвеня. Сярэдні гадавы расход вады 2400 м³/с. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРА́,
сукупнасць маляўнічых светлавых з’яў у атмасферы перад усходам Сонца (ранішняя) або пры яго захадзе (вячэрняя). Інтэнсіўнасць афарбоўкі залежыць ад наяўнасці ў паветры пылу, вільгаці. З. абумоўлена складаным спалучэннем працэсаў паглынання, рассеяння, дыфракцыі і пераламлення сонечных прамянёў у атмасферы. Колер З. з’яўляецца мясц. прыкметай надвор’я.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІ́ВЕРТ,
адзінка эквівалентнай дозы выпрамянення ў СІ. З. роўны эквівалентнай дозе, пры якой здабытак паглынутай дозы ў біял. тканцы стандартнага складу на сярэдні каэфіцыент якасці роўны 1 Гр. Абазначаецца Зв. Пераважна выкарыстоўваюцца адзінкі 1 мкЗв = 10−6Зв і 1 мЗв = 10−ЗЗв.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЛЕ́ПАК,
дакладная копія твора скульптуры, прыкладнога і інш. відаў мастацтва аб’ёмнага характару. З. атрымліваюць шляхам зняцця з арыгінала формы, цвёрдай (гіпс) або мяккай (васковай, пластылінавай і інш.), і заліўкі ў яе гіпсу, сінт. масы і інш. Выкарыстоўваецца ў музейных экспазіцыях, рэстаўрацыі, у якасці навучальнага дапаможніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЖО́РСКАЕ ЎЗВЫ́ШША,
на Усходне-Еўрапейскай раўніне, на З Ленінградскай вобл. Расіі; частка Балтыйска-Ладажскага ўступа (гл.Глінт). Выш. да 168 м. Складзена з вапнякоў. Рэльеф узгорыста-марэнны, развіты карст. Паўн. і зах. схілы стромкія (выш. 50—80 м). Хваёвыя і мяшаныя лясы. Азёры, балоты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛІНО́ЙСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН,
у ЗША, у штатах Ілінойс, часткова — Індыяна і Кентукі. Пл. 122 тыс.км². Вугляносныя адклады сярэдняга і верхняга карбону. Агульныя запасы каля 365 млрд.т. Вуглі бітумінозныя. Прамысл. распрацоўка падземным спосабам з 1875, кар’ерамі з 1928. Цеплыня згарання 25,5—34,7 МДж/кг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТА́ЛІЯ (ад італьян. intagalio разьба),
від гемы, разны камень з паглыбленай выявай. Выкарыстоўвалася пераважна І. як пячатка. Першыя І. вядомы з 4-га тыс. да н.э. ў краінах Д.Усходу, пашырыліся ў перыяд антычнасці.
Да арт.Інталія. Дэксамен. Ляціць чапля. 5 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБАЛЬЕ́РАС (ісп. caballeros),
назва рыцараў (гл.Рыцарства) у сярэдневяковай Іспаніі. У ранні перыяд Рэканкісты конныя воіны, якія набывалі за свой кошт баявога каня і зброю. З 12 ст. ў пастановах картэсаў і інш.афіц. дакументах назва К. ужывалася ў аднолькавым сэнсе з ганаровым найменнем ідальга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛА́М ((Calame) Аляксандр) (28.5.1810, г. Веве, Швейцарыя — 17.3.1864),
швейцарскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Жэневе. Зазнаў уплыў Т.Русо, К.Каро, Я. ван Ройсдала. Пісаў велічныя горныя пейзажы з выразнымі светлавымі і перспектыўнымі эфектамі, пейзажы вясковай Швейцарыі («Горнае возера ў Швейцарыі», «Пейзаж з дубамі», 1859, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛУМБА́РЫЙ (лац. columbarium, першапачатковае значэнне галубятня),
сховішча для урнаў з прахам пасля крэмацыі. У Стараж. Рыме для К. ўзводзілі спец. будынкі з радамі паўкруглых ніш (К. на Апіевай дарозе, 1 ст. да н. э.). У наш час К. будуюцца на могілках і пры крэматорыях.