адшчапленне вады ад малекул арган. або неарган. рэчываў; рэакцыя, адваротная гідратацыі.
Ажыццяўляецца тэрмічна ў прысутнасці каталізатараў ці пад уздзеяннем рэчываў, якія звязваюць ваду (напр., серная к-та, аксід фосфару P2O5). Адрозніваюць Д. ўнутры- і міжмалекулярную. У выніку ўнутрымалекулярнай Д. арган. злучэнняў утвараюцца кратныя сувязі (напр., сінтэз этылену з этылавага спірту) ці гетэрацыклы (рэакцыі цыкладэгідратацыі). Пры міжмалекулярнай Д. спіртоў утвараюцца простыя эфіры, сумесі спірту і к-ты — складаныя эфіры. Д. арган. і неарган. кіслот атрымліваюць ангідрыды. Да Д. адносіцца таксама абязводжванне — выдаленне крышталізацыйнай вады з крышталегідратаў і вады, адсарбіраванай рэчывам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВАРО́ТАК,
слова або спалучэнне слоў, якім называюць асобу ці прадмет, да якіх звяртаюцца з мовай. У бел. мове выражаецца назоўным склонам назоўніка ціінш. часцінай мовы («Даруйце, любыя! Даруй, матуля!»), а таксама клічнай формай («Не шукай сабе, мой братку, з ветрам Бацькаўшчыну-матку»), Сінтаксічна З. са сказам не звязаны і членам сказа не бывае. Можа стаяць у пачатку, сярэдзіне і канцы сказа. Каб узмацніць эмацыянальнасць, З. суправаджаюць выклічнікам і інш. словамі эмацыянальнай ацэнкі: «О, край мой любімы, як многа прыволля, і думам, і працы бяскрайні прастор».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНВЕ́НЦЫЯ (ад лац. inventio знаходка, вынаходніцтва),
невялікая 2—3-галосая музычная п’еса, звычайна імітацыйнага складу. Упершыню тэрмін «І.» выкарыстаў франц. кампазітар К.Жанекен (16 ст.). І. — твор, у якім выразна рэалізуецца пэўная кампазіцыйна-тэхн. ідэя. Найб. вядомы 15 двух- і 15 трохгалосых «сінфоній» І.С.Баха. Іх будова арыентавана на тагачасныя тыпы 2- і 3-часткавай формы з істотнымі прыкметамі фугі. У 20 ст. І. пісалі М.Бутынг, Б.Марціну, А.Берг. І. могуць уваходзіць і у цыкл («Поліфанічны сшытак» Р.Шчадрына) ці складаць яго «12 І.» (Б.Цішчанкі для аргана); маюць пед.ці канцэртнае прызначэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНГІБІ́ТАРЫ ХІМІ́ЧНЫЯ,
рэчывы, якія зніжаюць скорасць працякання хім. рэакцый. Выкарыстоўваюць для прадухілення ці запавольвання непажаданых працэсаў: старэння палімераў (гл.Стабілізатары), акіслення паліва і змазачнага масла, харч. тлушчаў, лек. прэпаратаў (гл.Антыаксіданты), карозіі металаў.
Інгібітары карозіі, хім. злучэнні ці іх кампазіцыі, прысутнасць якіх у каразійна-агрэсіўным асяроддзі запавольвае карозію металаў. Ахоўнае дзеянне абумоўлена іх здольнасцю мяняць кінетыку электрахім. рэакцый, што адбываюцца пры карозіі. У адпаведнасці з гэтым падзяляюць на анодныя, катодныя і змешаныя. Выкарыстоўваюць для аховы ад карозіі абсталявання і трубаправодаў газа-, нафтаздабыўной, перапрацоўчай прам-сці, сістэм ахаладжэння і прамысл. водазабеспячэння і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭРВ’Ю́ (англ. interview),
1) метад сацыялагічнага даследавання (від апытання) як мэтанакіраваная гутарка даследчыка (інтэрв’юера) і апытваемага (рэспандэнта). Спачатку выкарыстоўвалася пераважна ў псіхатэрапіі. З развіццём эмпірычных сацыялагічных даследаванняў адзін з асн. спосабаў збору інфармацыі нараўне з анкетаваннем. Можа быць індывідуальным ці групавым, аднакратным ці мнагакратным, свабодным, стандартызаваным і інш. Выкарыстоўваецца таксама ў псіхалогіі, медыцыне, крыміналістыцы.
2) Жанр публіцыстыкі, гутарка журналіста (карэспандэнта) з адной або некалькімі асобамі па надзённых грамадскіх праблемах, прызначаная для друку, радыё, тэлебачання і інш. сродкаў масавай інфармацыі. Адрозніваюць І.-паведамленне (пераважна інфарм. звесткі, факты, навіны) і І.-думку (каменціраванне, ацэнка пэўных фактаў і падзей).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАМІ́ТАВЫЯ (Calamitales),
парадак выкапнёвых раслін кл. хвашчоў. 2 сям. Вядомыя з ранняга карбону, росквіт у сярэднім карбоне, вымерлі ў пермі ціпач. трыясу. Засялялі нізінныя, часта забалочаныя прасторы.
Расліны ад дробных травяністых да буйных дрэвападобных выш. да 20 м, дыям. сцябла да 1 м, з інтэнсіўным галінаваннем. Сцябло падзялялася вузламі на міжвузеллі. На вузлах парасткаў месціліся кальчакі галін ці лінейнага лісця з адной жылкай. Спараносныя шышкі складаліся з пладушчага і стэрыльнага лісця (спарангіяфораў), якія чаргаваліся. Як і хвашчы, мелі вял. поласць на месцы стрыжня, але адрозніваліся ад іх моцным развіццём другаснай драўніны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМПА́ЎНДЫ ПАЛІМЕ́РНЫЯ (ад англ. compound састаўны, змешаны),
кампазіцыі на аснове алігамераў ці манамераў, прызначаныя для ізаляцыі токаправодных схем і дэталей электра- і радыёапаратуры.
К.п. маюць сувязнае (аснова) — алігамер (напр., эпаксідная, поліэфірная смолы) ці манамер (напр., дыізацыянаты і гідраксілзмяшчальныя злучэнні — зыходныя рэчывы для сінтэзу поліурэтанаў), а таксама пластыфікатар (напр., бутылфталат), напаўняльнік (напр., молаты кварц, кварцавы пясок, фарфоравы пыл), ацвярджальнік (напр., аміны, ангідрыды дыкарбонавых кіслот) і інш. кампаненты. Зацвярдзелыя К.п. захоўваюць добрыя электраізаляцыйныя і мех. ўласцівасці ў шырокім інтэрвале тэмператур. Выкарыстоўваюць для прамочвання абмоткі трансфарматараў, дроселяў, ал машын; заліўкі прамежкаў паміж дэталямі радыётэхн. і электронных прылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАРЭ́ЕЧНІК (Phalaris),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і (акрамя Аляскі і Канады). На Беларусі як заносныя, інтрадукаваныя і здзічэлыя трапляюцца К. канарскі (Ph. canariensis) і малы (Ph. minor) каля дарог, жылля і інш.
Адна-, радзей шматгадовыя травяністыя расліны са шматлікімі прамастойнымі ці каленчата-ўзыходнымі сцёбламі (саломінамі) выш. да 120 см. Лісце лінейнае або лінейна-ланцэтнае з гладкімі ці шурпатымі пазухамі. Кветкі (па 3) у яйцападобных каласках, сабраных у густое мяцёлчатае суквецце. Плод — зярняўка. Кармавая (канарэечнае семя), харч., тэхн., алейная, лек. і дэкар. расліна; некат. віды — пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДЫЯСКЛЕРО́З (ад кардыя... + ...склероз), міякардыясклероз,
разрастанне злучальнай тканкі ў мышцы сэрца. Найчасцей бывае як вынік хранічнага ці вострага захворвання сэрца (інфаркт міякарда, міякардыт, кардыяміяпатыя, на фоне ішэмічнай хваробы сэрца). Першасны К. бывае рэдка. Постінфарктны К. — вынік некрозу ўчастка міякарда, велічыня яго адпавядае памерам інфаркту міякарда, рубцовыя палі не могуць скарачацца. К. без ачаговых некратычных змен развіваецца на фоне ішэмічнай хваробы сэрца. Міякардытычны К. — вынік міякардыту віруснага, бактэрыяльнага ці алергічнага генезу. Пры К. павялічваюцца памеры сэрца, развіваюцца сімптомы недастатковасці сардэчнага кровазвароту (задышка, тахікардыя, ацёкі, павелічэнне памераў печані, застоі крыві ў сасудах, лёгкіх і інш.). Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭЛЯ́ЦЫЯ, ў матэматычнай статыстыцы,
статыстычная ці імавернасная залежнасць паміж велічынямі, з’явамі, падзеямі, якая не мае строга функцыянальнага характару. Выкарыстоўваецца ў імавернасцей тэорыі, кібернетыцы і інш., а таксама для выяўлення стат. і імавернасных заканамернасцей у фізіцы, хіміі, тэхніцы.
Узнікае, калі залежнасць адной прыкметы ад другой ускладняецца наяўнасцю звычайна невядомых выпадковых фактараў, напр., пры стат. апісанні дынамічнай сістэмы. У тэорыі імавернасці К. паміж 2 выпадковымі падзеямі выяўляецца ў тым, што імавернасць адной з іх пры наяўнасці другой адрозніваецца ад безумоўнай імавернасці. Колькаснай мерай К. з’яўляецца каэфіцыент карэляцыі (для выпадковых велічынь) ці карэляцыйная функцыя (для выпадковых працэсаў). Гл. таксама Матэматычная статыстыка.