РА́МАС-О́РТА ((Ramos Horta) Хасэ) (н. 26.12.1949, г. Дылі, Усх. Тымор),
палітычны дзеяч Усх. Тымора. Скончыў Оксфардскі (Вялікабрытанія) і Антыяхійскі (ЗША) ун-ты. Удзельнік нац.-вызв.руху супраць партугальскага панавання на Усх. Тыморы. Чл. урада Нар.-Дэмакр. Рэспублікі Усх. Тымор, абвешчанай 28.11.1975. Пасля акупацыі ў снеж. 1975 Усх. Тымора войскамі Інданезіі ў эміграцыі. Міжнар. прадстаўнік усх.-тыморскага супраціўлення. Дамогся прыцягнення ўвагі міжнар. супольніцтва да праблемы Усх. Тымора, да барацьбы супраць інданезійскай акупацыі. Пасля рэферэндуму 1999, які выказаўся за незалежнасць Усх. Тымора, працуе ў адміністрацыі, якая ствараецца там пры дапамозе ААН. Нобелеўская прэмія міру 1996 (з біскупам К.Х.Бела).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКС ((Sachs) Юліус) (2.10.1832, г. Вроцлаў, Польшча —29.5.1897),
нямецкі батанік, адзін з заснавальнікаў эксперым. фізіялогіі раслін. Скончыў Пражскі ун-т. З 1861 праф.с.-г. акадэміі ў г. Попельсдорф з 1867 праф. Фрэйбургскага, з 1868 — Вюрцбургскага ун-таў (Германія). Навук. працы па пытаннях фотасінтэзу, формаўтварэння, росту і руху раслін, іх мінер. жыўленні і водным рэжыме, фізіял. паталогіі і гісторыі біялогіі. Высветліў, што крухмал утвараецца ў хларапластах у выніку засваення раслінамі вуглякіслага газу на сонечным святле, што хларапласты здольны самастойна рухацца, увёў паняцце пра «вял. перыяд росту». Склаў першую фізіял. класіфікацыю расл. тканак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРАГА́Т ((Saragat) Джузепе) (19.9.1898, г. Турын, Італія — 11.6.1988),
італьянскі дзярж. і паліт. дзеяч. Скончыў Турынскі ун-т. З 1922 у італьян.сацыяліст.руху, адзін з лідэраў яго правага крыла. Заснавальнік (1947), ген. сакратар (1949—54, 1957—64, 1976), старшыня (з 1984) Італьян.с.-д. партыі (да 1951 Сацыяліст. партыя італьян. працоўных). Неаднаразова (з 1944) міністр, у 1947—49 і 1954—57 нам. прэм’ер-міністра ўрада. Прэзідэнт Італіі ў 1964—71. Праводзіў левацэнтрысцкі ўнутрыпаліт. курс, у знешняй палітыцы імкнуўся падтрымліваць добрыя адносіны і з краінамі НАТО, і з СССР. З 1971 пажыццёвы сенатар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРКО́ДАВЫЯ (Sarcodina),
падтып прасцейшых; 3 кл.: караняножкі, прамянёвікі і сонечнікі (па інш. класіфікацыях С. — падтып з 8 кл. або клас з 4 падкл.). Больш за 11 тыс. відаў. Жывуць у марскіх і прэсных водах, глебе, ёсць паразітычныя формы. Удзельнічаюць ва ўтварэнні асадкавых парод. Выкапнёвыя (фарамініферы) вядомы з кембрыйскага перыяду.
Памеры ад некалькіх да сотняў мікраметраў. Арганелы руху і захопу корму — часовыя цытаплазматычныя адросткі — псеўдаподыі. Маюць ядро, пульсуючую і стрававальныя вакуолі, некат. — унутраны і вонкавы мінер. шкілет. Кормяцца бактэрыямі, водарасцямі, прасцейшымі. Размнажэнне бясполае (дзяленне напалам, розныя формы пачкавання) і палавое (узнікаюць жгуцікавыя ці амёбападобныя гаметы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛІВО́НІК (Васіліса Сямёнаўна) (1907, в. Літвінкі Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. — 14.12.1990),
удзельніца рэв.руху ў Зах. Беларусі. Чл. Брэсцкага, сакратар Гродзенскага, Слонімскага і Пінскага акр. к-таў КПЗБ. Дэлегат II з’езда КПЗБ (май 1935). У сак. 1936 арыштавана польск. ўладамі і прыгаворана да 10 гадоў турмы. Дэп.Нар. сходу Зах. Беларусі (28—30.10.1939, Беласток). У Вял.Айч. вайну ўдзельніца партыз. барацьбы на тэр. Жабінкаўскага і Брэсцкага р-наў, чл. Жабінкаўскага раённага антыфаш. к-та. Пасля вайны на парт. і сав. рабоце ў Брэсце. Ганаровы грамадзянін г. Брэста (1969). Аўтар успамінаў.
легальная рэв.-дэмакр. сялянская арг-цыя, якая дзейнічала ў Зах. Украіне і паўд.-зах. частцы Зах. Беларусі ў 1922—26. Узнікла ў 1922 у час выбараў у польскі сейм на базе выбарчых к-таў, што ствараліся на Палессі, Валыні і Холмшчыне. Утвораны 5.8.1924 на ўстаноўчым з’ездзе ў Брэсце. Друкаваны орган — газ. «Наше життя». Меў уплыў сярод бяднейшага і сярэдняга сялянства. Ставіў за мэту далучэнне іх да рэв.-вызв. руху на аснове рэв.-дэмакр. патрабаванняў. У кастр. 1926 пасля аб’яднання з радыкальнай сял. арг-цыяй «Народная воля» ўвайшоў у склад Сельраба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЧЫ́НСКІ Аляксандр Аляксандравіч [13.7.1874, г. Алёкмінск, Якуція (Рэспубліка Саха), Расія — 6.10.1960], расійскі вучоны ў галіне горнай справы. Акад.АНСССР (1935). Герой Сац. Працы (1954). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1900), дзе і працаваў. З 1930 праф. Маскоўскага горнага ін-та, з 1938 дырэктар Ін-та горнай справы АНСССР. У 1944—51 старшыня прэзідыума Зах.-Сібірскага філіяла АНСССР. Навук. працы па праблемах рудніковай аэралогіі. Стварыў тэорыю руху паветра ў горных вырабатках, тэорыю проціпылавых аэрадынамічных рэжымаў. Распрацаваў метады даследавання сітаватасці і інш. уласцівасцей вугальных радовішчаў, вызначыў метананоснасць вуглёў. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІДРО́ ((Diderot) Дэні) (5.10.1713, г. Лангр, Францыя — 31.7.1784),
французскі філосаф-асветнік, пісьменнік, тэарэтык мастацтва. Заснавальнік і рэдактар «Энцыклапедыі, або Тлумачальнага слоўніка навук, мастацтваў і рамёстваў» (т. 1—35; 1751—80). У філас. творах «Думкі пра тлумачэнне прыроды» (нап. 1754), «Размова Д’Аламбера з Дзідро» (нап. 1769, выд. 1830), «Філасофскія асновы матэрыі і руху» (нап. 1770) сцвярджаў адзінства матэрыі і руху, падкрэсліваў дыялект. ўзаемасувязь і вечную зменлівасць прыродных формаў; з узаемадзеяння элементаў матэрыі, якія з’яўляюцца носьбітамі адчуванняў, узнікае мысленне, адзіная свядомасць чалавецтва і сусвету. У паліт. сферы Дз. абапіраўся на тэорыю «грамадскага дагавору», выступаў супраць саслоўнай няроўнасці і дэспатызму, надзеі на стварэнне справядлівага грамадскага ладу звязваў з асвечаным манархам, пазней схіляўся да рэсп. формы праўлення.
У галіне этыкі быў адным са стваральнікаў тэорыі «разумнага эгаізму», лічыў сябелюбства найважнейшым матывам паводзін людзей. Як тэарэтык эстэтыкі сутнасць прыгожага выводзіў з суадносін індывід. пачуццёвага вопыту і логікі розуму. У тэорыі мастацтва гал. лічыў прынцып натуральнасці, «праўды натуры», дзе ідэалам выступае жывая прырода, абараняў ідэі адзінства дабра і прыгажосці. Асн. творы, у якіх выказаны эстэт. погляды Дз.: «Трактат аб прыгожым» (1751), «Салоны» (нап. 1759—81), «Вопыт аб жывапісе» (1765), «Парадокс пра акцёра» (нап. 1773—78). Аўтар маст. твораў: «Манашка» (нап. 1760, выд. 1796), «Пляменнік Рамо» (1762—79, на ням. мове ў пер. І.В.Гётэ ў 1805, на франц. 1823), «Жак-фаталіст і яго гаспадар» (1773, выд. на ням. мове 1792, на франц. 1796).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРА́НСКАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1905—11,
антыабсалютысцкая і антыкалан. рэвалюцыя ў Іране. Выклікана самавольствам правіцеля-шаха і пагрозай пераўтварэння краіны ў паўкалонію Вялікабрытаніі і Рас. імперыі. На 1-м этапе рэвалюцыі (снеж. 1905—06) у выніку антышахскіх нар. дэманстрацый пад кіраўніцтвам духавенства ў гарадах Тэгеран, Шыраз, Мешхед і хваляванняў у інш., шах Мазафор од-Дзін 5.8.1906 выдаў указ пра ўвядзенне ў краіне канстытуцыйнага ладу. Першы іранскі меджліс (парламент) выпрацаваў канстытуцыйны Асн. закон (зацверджаны ў снеж. 1906), якім абмежавана ўлада шаха. На 2-м этапе (1907—08) меджліс прыняў дапаўненні да Асн. закона аб увядзенні дэмакр. свабод, стварэнні свецкіх судоў і інш.Рэв. масы (у т. л. байцы-федаі) стварылі свае мясц. органы ўлады (гл.Энджамены). Баючыся размаху рэв.руху, Вялікабрытанія і Расія дамовіліся пра размежаванне сфер уплыву ў Іране (гл. ў арт.Англа-расійскія пагадненні 1873, 1885, 1907). Новы шах Махамед-Алі 23.6.1908 разагнаў меджліс і энджамены ў Тэгеране. Цэнтр рэв.руху перамясціўся ў г. Тэбрыз. На апошнім этапе рэвалюцыі (1909—11) скінуты Махамед-Алі, шахам абвешчаны яго сын Ахмед; адноўлены канстытуцыя, меджліс і інш. Аднак у выніку сумесных намаганняў рас. (на Пн) і англ. (на Пд) войск, іранскай паліцыі рэвалюцыя задушана. У лют. 1912 іранскі ўрад абвясціў аб прызнанні англа-рас. пагаднення 1907. Нягледзячы на паражэнне, І.р. нанесла ўдар па феад.-абсалютысцкіх парадках у Іране і зрабіла значны ўплыў на суседнія краіны.
Літ.:
Арабаджян З.А. Иран: власть, реформы, революции (XIX—XX вв.). М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОРЖ (Васіль Захаравіч) (псеўд.Камароў; 13.1.1899, в. Хорастава Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 5.5.1967),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз.руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-маёр (1943), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (1946). Удзельнік партыз.руху ў Зах. Беларусі ў 1922—25. З 1931 у органах НКУСБССР. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. З 1940 заг. сектара Пінскага абкома КП(б)Б. У Вял.Айч. вайну 26.6.1941 сфарміраваў і ўзначаліў у Пінскім р-не адзін з першых на Беларусі партыз. атрадаў, які з ліп. 1941 вёў баі з ням.-фаш. захопнікамі. Увосень 1941 на чале атрада разам з партызанамі Палесся і Піншчыны прайшоў рэйдам па раёнах Палескай і Мінскай абл. З жн. 1942 сакратар Пінскага падп. абкома КП(б)Б, з ліст. 1942 камандзір Пінскага партыз. злучэння. З 1949 нам. міністра лясной гаспадаркі БССР, у 1953—63 старшыня калгаса ў Салігорскім р-не. Аўтар успамінаў. Яго імем названы вуліцы ў Давыд-Гарадку, Лунінцы, Мінску, Пінску, Салігорску, Століне, в. Хорастава, плошча ў р.п. Мікашэвічы Лунінецкага р-на. У в. Хорастава помнік.
Тв.:
Народная борьба против фашистских оккупантов на Пинщине // Из истории партизанского движения в Белоруссии (1941—1944 гг.): (Сб. воспоминаний). Мн., 1961;
В первые дни войны // Славная дочь белорусского народа. 2 изд. Мн., 1962;
Моя борьба и труд // Нёман. 1998. № 2.
Літ.:
Щербаков А. Избранник солдатской судьбы // Люди легенд. М., 1968. Вып. 3;