РУКЕ́ВІЧ Міхаіл Іванавіч (12.11.1794, в. Гожна ?, Беласточчына — 11.9.1841),
удзельнік дваранскага рэв. руху. Збел. шляхты. Скончыў Віленскі ун-т (1820). У 1812—14 ваяваў на баку Напалеона ў Літоўскіх войсках 1812. У 1814 трапіў у палон на тэр. Францыі, з 1815 на радзіме. З 1819 член, зсак. 1820 в.а. прэзідэнта тайнага Саюза сяброў. З 1819 чл.-кар., з 1820 правадз.чл.т-вафіламатаў. Адзін з ініцыятараў стварэння т-вапрамяністых (1820), для якога напісаў «Малітву прамяністых», і т-вафіларэтаў. У 1820 разамзЗ.Навіцкім стварыў у Беластоцкай гімназіі т-ва «Згодных братоў» (з 1823 «Заране»), У 1823—24 быў арыштаваны па справе філаматаў і філарэтаў, вызвалены за недастатковасцю доказаў. У 1825 ініцыятар стварэння арг-цыі «Ваенныя сябры» і гал. натхняльнік Літоўскага піянернага батальёна выступлення 1825. У 1826 арыштаваны і прыгавораны да смяротнага пакарання, але па царскай канфірмацыі 1827 пазбаўлены шляхецтва і высланы на 10 гадоў катаржных работ у Сібір. Катаргу адбываў разамз дзекабрыстамі ў Чыце (з 1828) і Пятроўскім з-дзе ў Забайкаллі (з 1830). У 1833 пераведзены на пасяленне ў в. Коркіна Іркуцкай губ., дзе і памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРА́МАЎ Ігар Іванавіч (н. 11.8.1954, г. Брэст),
бел. вучоны ў галіне мікраэлектронікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1994). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у БДУ, з 1983 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па мадэляванні і аналізе фіз. працэсаў у элементах і фрагментах схем мікра- і нанаэлектронікі.
Тв.:
Численное моделирование элементов интегральных схем. Мн., 1990 (разамз В.В.Харытонавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАБНЫ́ ВІНТ,
найбольш пашыраны суднавы рухач. Мае насаджаную на грабны вал калодку з лопасцямі, якія размешчаны на аднолькавых вуглавых адлегласцях адна ад адной і арыентаваны пад пэўным вуглом да падоўжнай восі вала. Грабныя вінты бываюць суцэльныя (лопасці адлітыя або адштампаваныя разамз калодкай), са здымнымі або паваротнымі (вінты са зменным ходам) лопасцямі. Вырабляюць з латуні, бронзы, чыгуну, сталі, пластмас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́РКАў фізіцы цвёрдага цела,
квазічасціца ў паўправадніку, дыэлектрыку ці метале, звязаная з незанятым электронам квантавым станам у валентнай зоне. Пад уздзеяннем знешніх эл. і магн. палёў паводзіць сябе як часціца з дадатным зарадам, роўным па абсалютнай велічыні зараду электрона. Эфектыўная маса Дз. большая, а рухомасць меншая, чым у электрона праводнасці. Дз. разамз электронамі вызначаюць дынамічныя ўласцівасці крышталёў. Гл. таксама Паўправаднікі.
касманаўт ЗША. Скончыў Ваенна-марскую акадэмію ЗША (1955). З 1963 у групе касманаўтаў НАСА. 21—26.12.1968 разамз Ф.Борманам і Дж.Ловелам здзейсніў першы палёт да Месяца з выхадам на селенацэнтрычную арбіту на касм. караблі «Апалон-8» як пілот месяцавай кабіны. Карабель зрабіў 10 абаротаў вакол Месяца, вярнуўся на Зямлю. Палёт працягваўся 6,125 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАБА́ (Gobat) Шарль Альберт (21.5.1834, г. Трамлан, Швейцарыя — 16.3.1914),
швейцарскі паліт. дзеяч. Д-р права (1867). У 1889 уключыўся ў міжнар. рух за мір. З 1891 дырэктар Міжпарламенцкага бюро, якое каардынавала дзейнасць Міжпарламенцкага саюза ў розных краінах. З 1906 дырэктар Міжнар. бюро міру. Аўтар кн. «Еўрапейскі кашмар» (1911) аб небяспецы гонкі ўзбраенняў. Нобелеўская прэмія міру 1902 (разамз Э.Дзюкаменам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́Н Ю́Р’ЕВІЧ,
князь тураўскага роду Ізяславічаў у 12 ст. Сын кн.Юрыя Яраславіча. Ва Уваскрасенскім летапісе ўпамінаецца пад 1167, у Густынскім — пад 1168. Разамзінш.рус. князямі выступіў супраць полаўцаў, якія рабавалі на Дняпры купецкія караваны, што плылі з Візантыі. Паводле Іпацьеўскага летапісу, у 1170 дапамагаў кн. Мсціславу Ізяславічу заняць кіеўскі пасад. Верагодна, валодаў адным з удзелаў Тураўскай зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТРУ́КЦЫЯ (ад лац. instructio настаўленне),
1) юрыдычны падзаконны акт, які выдаецца з мэтай растлумачэння і вызначэння парадку ўжывання закону або інш. нарматыўнага акта. У Рэспубліцы Беларусь выдаюцца мін-вамі, дзярж. к-тамі, ведамствамі. Найважнейшыя з іх зацвярджаюцца ўрадам, некаторыя — мін-вамі і ведамствамі разамз кіраўніцтвам прафсаюзаў.
2) Указанні тэхн. парадку (правілы карыстання якім-н. механізмам, спосабы выканання тэхнал. аперацый і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛО́ (Collot) Мары Ан (1748, Парыж — 23.2.1821),
французскі скульптар. Прадстаўнік класіцызму. З 1764 вучылася ў Э.М.Фальканэ, у 1766—78 працавала разамз ім у Расіі. З 1767 чл. Пецярбургскай АМ. Аўтар шматлікіх партрэтных бюстаў, якія вылучаюцца жывасцю характарыстык (Вальтэра, каля 1770; Д.Дзідро, 1772; Фальканэ, 1773, і інш.). Каля 1773 вылепіла мадэль галавы Пятра I для помніка яму работы Фальканэ ў Пецярбургу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАНА́ДА,
кароткая гладкаствольная чыгунная гармата буйнога калібру ў 18—19 ст. Упершыню з’явілася ў ВМФ Вялікабрытаніі ў 1774, выраблялася на Каронскім ліцейным з-дзе (Шатландыя; адсюль назва). Выкарыстоўвалася ў карабельнай і берагавой артылерыі для вядзення агню па караблях праціўніка ядрамі або разрыўнымі снарадамі на блізкіх адлегласцях. У ВМФ Расіі з 1805. К. страцілі значэнне разамз драўляным флотам (сярэдзіна 19 ст.).