ураўненне, якое не змяняе свайго выгляду пры адначасовым множанні ўсіх (або толькі некаторых) пераменных на адзін і той жа адвольны лік. Ураўненне можа быць аднародным і ў адносінах да адпаведных пераменных, напр., xy + yz + zx = 0 — аднароднае ўраўненне ў адносінах да ўсіх пераменных, ураўненне y + ln(x/z) + 5 = 0 — да х і z. Левая частка аднароднага ўраўнення з’яўляецца аднароднай функцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ТЫ (Getae),
паўночна-ўсходнія фракійскія плямёны, якія ў 5 ст.дан.э. засялялі тэр. паміж Балканамі і Дунаем. Асн. заняткі насельніцтва — земляробства і жывёлагадоўля. У 60-х г.дан.э. аб’ядналіся з дакамі і стварылі магутны ваенна-племянны саюз. У 20-я г.дан.э. заваяваны Рымам, вялі вызваленчую барацьбу. У 106 канчаткова пераможаны, іх тэрыторыя ўвайшла ў склад рымскай правінцыі Дакія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗВІ́НСКАЯ ГУБА́, Дзвінскі заліў,
заліў каля паўд.-ўсх.ч. Белага м.Даўж. 93 км, шыр. каля ўваходу 130 км, глыб. ад 15—22 да 120 м (на ПнЗ). Зімой замярзае. Летам у Дз.г. адзначаецца найб. высокая т-ра вады ў Белым м. (да 12 °C). Прылівы паўсутачныя (да 1,4 м). Упадае р.Паўн. Дзвіна, у дэльце якой парты Архангельск і Северадзвінск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛАЗЕ́ЙСКАЕ ПЛАСКАГО́Р’Е,
на ПнУ Сібіры, у Рэспубліцы Саха (Якуція), у міжрэччы рэк Індыгірка, Калыма, Алазея і Ажогіна. Даўж. 300 км. Выш.да 954 м. Складзена пераважна з гнейсаў, перакрытых вулканагенна-асадкавымі і туфагеннымі адкладамі, перарванымі гранітамі. Характэрны ізаляваныя масівы і хрыбты з плоскімі вяршынямі. На схілах давыш. 450 м забалочаныя лістоўнічныя рэдкалессі, да 600 м зараснікі кедравага сланцу, вышэй — горная тундра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕБА́РДА (франц. hallebarde),
старадаўняя халодная колюча-рубячая зброя, доўгае (да 2,5 м) плоскае або гранёнае кап’ё з прымацаванай да яго сякерай або паўмесяцападобным лязом. У 14—16 ст. была на ўзбраенні пяхоты некаторых дзяржаў Зах. Еўропы; на Беларусі выкарыстоўвалася ў 15—18 ст.; да канца 19 ст. — зброя парадных падраздзяленняў, а таксама палацавай і гарадской варты. Гл. таксама Бярдыш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯ́СКА (Alaska),
адкрыты заліў Ціхага ак., каля берагоў Паўн. Амерыкі, паміж п-вам Аляска і в-вам Ванкувер. Пл. 384 тыс.км², шыр. каля ўвахода больш за 2200 км, глыб.да 4929 м. Прылівы паўсутачныя (да 12 м) і мяшаныя (да 6,8 м). У заліве Аляска — архіпелагі Кадзьяк, Аляксандра і а-вы Каралевы Шарлоты. Гал. парты: Сьюард (ЗША), Прынс-Руперт (Канада).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТАКСЕ́РКС IДаўгарукі,
персідскі цар [465—424 дан.э.]. З дынастыі Ахеменідаў. Уступіў на трон пасля забойства ў выніку прыдворнай змовы яго бацькі — Ксеркса I. На пач. царавання задушыў паўстанне егіпцян, якое падтрымлівалі Афіны. У 454 дан.э. персы знішчылі флот афінян у дэльце Ніла. У 449 дан.э. заключыў Каліеў мір, якім завершаны грэка-персідскія войны і зафіксаваны разгром персаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫРО́НДА (Gironde),
эстуарый рэк Гарона і Дардонь у Францыі, адкрываецца ў Біскайскі заліў. Даўж. 75 км, шыр.да 10 км, у ніжняй ч.глыб.да 35 м, у верхняй, больш вузкай, шмат пясчаных меляў і астравоў. Найменшая глыб. на фарватэры 8 м. Прылівы паўсутачныя, выш.да 5,2 м. У вусці Ж. — порт Ле-Вердон-сюр-Мер і марскі курорт Руаян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІКТЫ́Н (Iktinos),
старажытнагрэчаскі архітэктар 2-й пал. 5 ст.дан.э. Буйнейшы архітэктар перыяду класікі. Яго работам уласцівы выкарыстанне сістэмы арх. ордэраў, пластычнасць, сінтэз форм дарычнага ордэра і іанічнага ордэра Пабудаваў Парфенон (447—438 дан.э., з Калікратам) і адэон Перыкла ў Афінах, храм Апалона ў Басах (каля 430 дан.э.), у якіх упершыню выкарыстаў карынфскую капітэль (гл.Карынфскі ордэр).
млекакормячае сям. каалавых. Пашыраны на У Аўстраліі. Жыве ў кронах дрэў эўкаліптавых лясоў. Актыўны ноччу. Трымаецца паасобна або невял. групамі.
Даўж. да 82 см, маса да 16 кг. Шэрсць густая, мяккая, шэрая. Вывадкавая сумка развітая, адкрываецца назад. Сталы самец мае гарэм. Корміцца лісцем эўкаліптаў. Народжанае дзіцяня застаецца ў сумцы да 6 месяцаў. Ахоўваецца.