КАЗЛО́ЎСКІ (Уладзімір Іосіфавіч) (н. 1.8.1953, г. Пінск Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне клінічнай медыцыны. Д мед. н. (1992), праф. (1996). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1976), з 1986 працуе ў ім. Навук. працы па дыягностыцы і лячэнні хвароб сардэчна-сасудзістай сістэмы, рэабілітацыі хворых.

Тв.:

Злокачественная артериальная гипертензия // Здравоохранение Беларуси. 1994. № 8;

Лекции по кардиологии. Витебск, 1996;

Гипертонические кризы: Метод. рекомендации. Витебск, 1997 (у сааўт.).

т. 7, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛІ́НІН (Анатоль Сямёнавіч) (30.12.1905, с. Іват Шосткінскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 18.8.1965),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д вет. н. (1955), праф. (1956). Скончыў Казанскі вет. ін-т (1936). З 1946 у Львоўскім зоавет. ін-це (у 1955—57 дырэктар). З 1957 заг. кафедры Віцебскага вет. ін-та. Навук. працы па касцёвамазгавым кроваўтварэнні здаровых коней і пры кровапаразітарных хваробах, вет. паталаг. анатоміі і гісталогіі.

т. 7, с. 466

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМЯ́К (Ядвіга Францаўна) (н. 8.2.1950, Мінск),

бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д мед. н. (1993), праф. (1998). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1973). З 1977 працуе ў ім. Навук. працы па вывучэнні фактараў схільнасці да патагенет. механізмаў фарміравання і лячэння паталогіі органаў стрававання ў дзяцей, патагенет. асноў тэрапеўт. карэкцыі і рэабілітацыі пры біліярнай паталогіі ў іх.

Тв.:

Диспансерное наблюдение детского населения Республики Беларусь. Мн., 1998.

т. 7, с. 554

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНСТАНЦІ́НАЎ (Аўгуст Уладзіміравіч) (21.8.1929, г. Архангельск, Расія — 6.2.1979),

бел. вучоны ў галіне генетыкі і цыталогіі. Д біял. н. (1973). Скончыў Ленінградскі ун-т (1954). З 1961 у БДУ (з 1972 заг. кафедры). Навук. працы па эксперым. даследаванні гаметагенезу ў некат. культ. раслін, параўнальным вывучэнні мітозу і меёзу ў раслін. Аўтар падручнікаў для ВНУ.

Тв.:

Общая цитология. 2 изд. Мн., 1968;

Цитогенетика. Мн., 1971;

Мейоз. Мн., 1971.

т. 7, с. 593

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЖЫЖАНО́ЎСКІ Канстанцін, бел. скрыпач, педагог і кампазітар сярэдзіны 19 ст. Выкладаў музыку ў Мінскай мужчынскай гімназіі, прыватных пансіёнах. Выступаў у аматарскіх канцэртах як скрыпач і спявак. Сябраваў з С.​Манюшкам і В.​Дуніным-Марцінкевічам. Разам з Манюшкам стварыў музыку да спектакляў тэатра Дуніна-Марцінкевіча «Рэкруцкі набор» (1841) і «Ідылія» («Сялянка», 1852). У сваіх творах выкарыстоўваў нар. песенныя і танц. мелодыі. Сярод яго вучняў М.Ельскі.

А.​Д.​Капілаў.

т. 8, с. 244

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРУЦЬКО́ (Мікалай Рыгоравіч) (11.12.1919, г. Нежын Чарнігаўскай вобл., Украіна — 17.1.1977),

бел. філосаф. Д філас. н. (1971), праф. (1971). Скончыў Нежынскі пед. ін-т (1941). З 1960 у БДУ. Навук. працы па праблемах дэмакратыі, сусв. рэв. працэсу.

Тв.:

Борьба за демократию — составная часть борьбы за социализм. Мн., 1966;

Демократические движения — формы подхода масс к социалистической революции. Мн., 1968;

Реформы и революция. Мн., 1968.

М.П.Круцько.

т. 8, с. 490

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЗНЯЦО́Ў (Уладзімір Іванавіч) (н. 2.1.1947, г. Віцебск),

бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д мед. н. (1991), праф. (1992). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1970), працуе ў ім (з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па адаптацыйнай медыцыне і эксперым. кардыялогіі.

Тв.:

Stress-induced stomach peptic ulceration: Treatment with adaptation to periodic Hypoxia (разам 3 У.​Ц.​Валуём, М.​Я.​Фёдаравым) // Pathophysiology. 1998. Vol. 5.

т. 8, с. 563

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУ́ПЧАНКА (Генадзь Уладзіміравіч) (н. 16.6.1941, пас. Яленаўка Данецкай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Д тэхн. н. (1992). Скончыў Марыупальскі металург. ін-т (1963). З 1970 у Фіз.-тэхн. ін-це Нац. АН Беларусі. Навук. працы па тэрмічнай апрацоўцы металаў, гарачатрывалых і каразійнаўстойлівых матэрыялах, металазнаўстве каляровых і высакародных металаў і сплаваў.

Тв.:

Структура и свойства эвтектических композиционных материалов. Мн., 1986 (разам з Л.​М.​Несцяровічам).

т. 9, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУРАНЁЎ (Вячаслаў Аляксандравіч) (н. 5.9.1947, г. Савецкая Гавань Хабараўскага краю, Расія),

бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Д тэхн. н. (1998), праф. (1999). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітна-ракетнае вучылішча (1969). З 1987 у Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па прасторава размеркаваных інфарм. сістэмах са структурнай і параметрычнай адаптацыяй. Распрацаваў шэраг шматпазіцыйных вымяральнікаў каардынат, адаптыўных да выпадковых змен паветраных умоў.

М.​П.​Савік.

т. 9, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЦА́К (Аляксей Андрэевіч) (н. 12.2.1944, г. Барнаул Алтайскага краю, Расія),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. (1987), праф. (1989). Скончыў БДУ (1966). З 1966 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1978 у БПА. Навук. працы ў галіне прыкладных даследаванняў кальцавых і лінейных лазераў, іх выкарыстання ў навігацыі і вымяральнай тэхніцы. Распрацаваў тэорыю лазераў з выпадковымі параметрамі і набліжаную тэорыю лазераў са звязанымі рэзанатарамі.

т. 9, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)