ІНЖЫНЕ́РНАЕ АБСТАЛЯВА́ННЕбудынкаў і населеных месцаў,
тэхнічныя ўстройствы, з дапамогай якіх ствараюцца спрыяльныя ўмовы быту і працоўнай дзейнасці чалавека.
Да І.а. будынкаў адносяцца тэхн. сродкі сістэм ацяплення, вентыляцыі, водазабеспячэння, газазабеспячэння, каналізацыі, кандыцыяніравання, штучнага асвятлення, унутранага транспарту (пасажырскія і грузавыя ліфты), смеццевыдалення, пажаратушэння, радыёвяшчання, тэлебачання, тэлеф.сувязі і інш. Да І.а. населеных месцаў адносяцца збудаванні, устаноўкі, агрэгаты і камунікацыі, якія забяспечваюць вытворчасць і размеркаванне эл. энергіі (эл. станцыі, ЦЭЦ, трансфарматарныя падстанцыі, паветраныя і кабельныя ЛЭП), вадзяной пары і гарачай вады (кацельныя, цеплавыя сеткі), пітной вады (станцыі па апрацоўцы і падачы вады, ачышчальныя водаправодныя і каналізацыйныя станцыі), газу (газагенератары, газаразмеркавальныя і газанапаўняльныя станцыі, газарэгулятарныя пункты, газавая сетка), а таксама смеццеперапрацоўчыя, халадзільныя, радыё- і тэлеф. станцыі, інж. збудаванні гар. транспарту (скарасныя дарогі, пуцеправоды, падземныя пераходы, трансп. перасячэнні) і інш. Усе шматлікія і разнастайныя гар. камунікацыі пракладваюцца ў асобных тунэлях або сумешчаных калектарах, прыдатных да комплекснай эксплуатацыі. Развіццё і ўдасканаленне І.а. — найважнейшы фактар павышэння ўзроўню добраўпарадкавання населеных месцаў.
Літ.:
Федоров Н.Ф., Гусев В.М. Санитарно-техническое оборудование зданий и сооружений. Л., 1969;
Федоров Н.Ф., Веселов С.Ф. Городские подземные сети и коллекторы. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАВІ́НСКІ Аляксандр Кузьміч (кастр. 1886, в. Муравілле Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — ?),
дзеяч бел.нац. руху. Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1912). Прымыкаў да партыі эсэраў. З 1918 чл. прэзідыума Кіеўскай бел. рады і заг. бюро па ўладкаванні бежанцаў, прадстаўнік урада БНР на Украіне; саветнік Мін-ва замежных спраў урада БНР. З 1921 у Літве: старшыня Бел.нац.сувязі, замежнага ЦК партыі бел. эсэраў, Бел.нац.к-та, выдаваў час. «Покліч». Адзін з арганізатараў Бел.паліт. канферэнцыі ў Празе (1921). Удзельнічаў у ліквідацыі ўрада БНРукастр. 1925. Неаднойчы арыштаваны царскімі, румынскімі, літ. ўладамі. Пасля пераезду ў БССР працаваў уВСНГ Беларусі, НДІ прам-сці. У 1930 арыштаваны, сасланы на 5 гадоў у Ніжні Ноўгарад. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ў 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЧКА́САЎ Анатоль Іванавіч (н. 19.6.1955, г. Новасібірск, Расія),
бел. архітэктар. Скончыў Новасібірскі інж.буд.ін-т (1978). Працаваў у Новасібірску. З 1981 уг. Бабруйск Магілёўскай вобл. ў майстэрні ін-та «Магілёўграмадзянпраект», нам.гал. архітэктара, гал. архітэктар горада, з 1990 у Дзяржбудзе Беларусі, з 1992 дырэктар ін-та «Мінскграмадзянпраект», у 1994 гал. архітэктар Мінска, з 1994 — нам. міністра архітэктуры і буд-ва Беларусі. Асн. работы: у Бабруйску — генплан горада, будынкі адміністрацыйны, аўтавакзала, жылы раён Крывы Крук, рэканструкцыя пл. Перамогі (усе 1980-я г.); жылы гарадок «Рось» уг.п. Рось Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. (1993—97, у сааўт.; Дзярж. прэмія Беларусі 1998), рэсп. цэнтр спадарожнікавай сувязі «Тэлепорт» уг. Смалявічы Мінскай вобл. (1995), рэканструкцыя цэнтра г. Шклоў Магілёўскай вобл. (1999), жыллёвы комплекс «Алімпійскі» (буйнапанэльныя дамы з мансардамі) па праспекце Машэрава ў Мінску (2000, будуецца; кіраўнік аўтарскага калектыву).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЛ IV, Карэл I Чэшскі (Karl IV, Carel I; 14.5.1316, Прага — 29.11.1378),
кароль Чэхіі (з 1346), герм. кароль (з 1347), імператар «Свяшчэннай Рым. імперыі» [1355—78], кароль Бургундыі (з 1365). З дынастыі Люксембургаў. Сын чэш. караля Яна. У 1334—46 рэгент у Чэхіі, 11.7.1346 выбраны чэш. каралём. Умацоўваў каралеўскую ўладу (у т. л. ў Германіі праз прыняцце Залатой булы 1356), апіраўся на гандл.-рамесніцкія колы, сярэднюю і дробную шляхту. Пры ім Чэхія стала гал. дзяржавай «Свяшчэннай Рым. імперыі», а Прага фактычна яе сталіцай (садзейнічаў інтэнсіўнаму буд-ву ў горадзе, у т. л. Карлава моста цераз р. Влтава, у 1348 засн. Пражскі, або Карлаў, ун-т). Далучыў да ўладанняў Люксембургаў ч. Верхняга Пфальца, землі ў Цюрынгіі, Саксоніі, Ніжнія Лужыцы, у 1373 Брандэнбург (страчаны пасля яго смерці), з дапамогай дынастычнага шлюбу ўмацаваў сувязіз Польшчай і Венгрыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАНЦЭ́ВІЧЫ,
вёска ў Воўкавіцкім с/с Талачынскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 17 км ад Талачына, 140 км ад Віцебска, 16 км ад чыг. ст. Талачын. 301 ж., 114 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, амбулаторыя, аддз.сувязі.
Вядомы з 15 ст., належалі кн. Друцкім-Пуцяцічам. З канца 15 — пач. 16 ст. яе ўладальнікамі былі Іллінічы, Кішкі, Радзівілы, Сапегі, Нарушэвічы, Пацы, Воўкі і інш.З 1559 цэнтр воласці. На карце ВКЛ Т.Макоўскага (1613) пазначаны як мястэчка, цэнтр аднайм. маёнтка, уваходзілі ў Аршанскі пав.З 1772 уРас. імперыі, сяло. Уваходзілі ў Копыскі, з 1861 у Аршанскі пав. Магілёўскай губ.У 1897 складаліся з 4 паселішчаў: панскага двара, 2 сёл (71 і 39 ж.), вёскі (185 ж). З 1924 у Воўкавіцкім с/с Талачынскага р-на. У 1970 — 235 ж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́СТРЫЦА,
вёска ў Беларусі, у Трокеніцкім с/с Астравецкага р-на Гродзенскай вобл., на р. Вілія. За 29 км на Пн ад Астраўца, 34 км ад чыг. ст. Гудагай, 284 км ад Гродна. 234 ж., 82 двары (1995).
Вядома з 1390, калі вял.кн.ВКЛ Ягайла заснаваў тут Крыжаўзвіжанскі касцёл. У 14—16 ст. дзейнічаў кляштар аўгусцінцаў. У 1-й пал. 16 ст. цэнтр воласці і рэзідэнцыя віленскага ваяводы. З 1537 мястэчка, з 1566 у Віленскім пав.З 1795 цэнтр воласці Віленскага пав.Рас. імперыі. На пач. 20 ст. 405 ж.Зкастр. 1920 у складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 у Польшчы. З 1939 уБССР, у 1940—62 і з 1965 у Астравецкім, у 1962—65 у Ашмянскім р-не. У 1970 — 295 ж., 91 двор. Базавая школа, клуб, б-ка, аддз.сувязі. Помнік архітэктуры — Крыжаўзвіжанскі касцёл (18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВЫШПРАВО́ДНЫ МАГНІ́Т,
від электрамагніта ці саленоіда, абмоткі якіх зроблены са звышправоднага матэрыялу (гл.Звышправаднікі). Пры кароткім замыканні такой абмоткі наведзены ў ёй эл. ток захоўваецца практычна бясконца доўга.
Магн. поле незатухальнага току, які цыркулюе па абмотцы З.м., выключна стабільнае і пазбаўлена пульсацый. Абмотка З.м. траціць уласцівасці звышправоднасці пры павелічэнні т-ры вышэй за крытычную або пры дасягненні крытычнага току ці крытычнага магнітнага поля. Таму абмоткі З.м. робяць з матэрыялу звял. крытычнымі значэннямі гэтых параметраў (сплавы ніобій—цырконій Nb—Zr. ніобій—тытан Nb—Ti; злучэнні ніобію з волавам Nb3Sn, ванадыю з галіем V3Ga і інш.). З.м. выкарыстоўваюцца для даследавання магн., эл. і аптычных уласцівасцей матэрыялаў, у эксперыментах па вывучэнні плазмы, атамных ядраў і элементарных часціц, у тэхніцы сувязі, радыёлакацыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭРЭАФАНІ́Я (ад стэрэа... + ...фон),
спосаб перадачы і ўзнаўлення гуку, пры якім захоўваецца ўспрыманне прасторавага размеркавання крыніц гуку.
Ажыццяўляецца з дапамогай шматканальных гукаперадавальных сістэм.У студыі 2 ці больш аднолькавых мікрафонаў размяшчаюцца на пэўнай адлегласці адзін ад аднаго, і эл. сігнал ад кожнага з іх перадаецца па асобным канале сувязі ці запісваецца на фанаграмуз адпаведнай колькасцю дарожак (гл.Стэрэафанічны гуказапісу). Для гукаўзнаўлення на прыёмным баку размяшчаецца такая ж колькасць гучнагаварыцеляў, кожны з якіх атрымлівае сігнал ад адпаведнага мікрафона, што стварае ў слухачоў уражанне аб’ёмнасці гучання. Існуюць спосабы С., напр. Dolby, якія пры наяўнасці толькі 2 сігналаў ствараюць эфект аб’ёмнасці гуку высокай якасці. Сістэмы С. выкарыстоўваюцца ў стэрэафанічных радыёпрыёмніках, электрафонах, апаратуры стэрэфанічнага кіно, у канцэртных залах, тэатрах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНЕ́Н (ад лац. pinus хвоя),
біцыклічны тэрпен, C10H16.
Паводле размяшчэння падвойнай сувязі ў малекуле адрозніваюць 3 ізамеры: α-, β- і δ-П. Бясколерныя вадкасці з пахам хвоі. Добра раствараюцца ў непалярных арган. растваральніках, не раствараюцца ў вадзе. Вельмі рэакцыйназдольныя, у паветры (асабліва на святле) лёгка акісляюцца, пры награванні ізамерызуюцца (напр., у прысутнасці дыаксіду тытану пры 150 °Cукамфен). У прыродзе пашыраны α- і β-П., ці нопінен, якія маюць t 156,2 °C і 164 °C, шчыльн. 858,2 кг/м³ і 869.4 кг/м³ адпаведна. Уваходзяць у састаў шкіпінару. з якога П. вылучаюць рэктыфікацыяй, і эфірных алеяў. Выкарыстоўваюць як растваральнікі лакаў і фарбаў, сыравіну ў вытв-сці камфоры, тэрпінеолу, інсектыцыдаў, пахучых рэчываў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕЦЫЯ́ЛЬНЫЯ ВО́ЙСКІ,
вайсковыя часці і злучэнні, прызначаныя для забеспячэння баявой дзейнасці ўзбр. сіл і выканання спец. задач. Існуюць у шэрагу дзяржаў, у т. л. ў Рэспубліцы Беларусь Уваходзяць у склад Тылуўзбр. сіл (аўтамаб., дарожныя войскі і інш.), відаў узбр. сіл (напр., мабільныя сілы — усухап. войскі, інжынерна-аэрадромныя часці — уВПС і інш.), а таксама рэзерву, у т. л. стратэгічнага. Напр., уВял.Айч. вайну 1941—45 некат. злучэнні і часці інжынерных войск, войск сувязі былі непасрэдна падпарадкаваны Нар. камісару абароны, Стаўцы Вярх. галоўнакамандавання і інш. органам Дзярж. камітэта абароны.
На тэр. Беларусі ў гады 2-й сусв. вайны дзейнічалі, у т. л. ў складзе партызанскіх фарміраванняў, спец. разведвальна-дыверсійныя атрады і інш.спец. падраздзяленні, якія выконвалі адказныя задачы ў інтарэсах сав. войск (гл.Партызанскі рух на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну); у перыяд вайны і пасля яе — органы і спец. часці (падраздзяленні) НКУС. Нар. камісарыята абароны (гл.«Смерш») і інш., прызначаныя для барацьбы з дыверсійнай і тэрарыст. дзейнасцю замежных разведак, выканання інш.спец. задач. На тэр. Беларусі ў 1941—44 дзейнічалі і спец. падраздзяленні абвера, гестапа, СД, СС і інш.спец. службаў фаш. Германіі.
Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь С.в. ўключаюць: чыгуначныя войскі, інж. і хім. войскі, войскі сувязі, злучэнні і часці разведкі, тэхн. і тылавога забеспячэння, а таксама радыёэлектроннай барацьбы. Арганізацыя, узбраенне і тэхн. забеспячэнне С.в. залежаць ад іх прызначэння. Шэраг спец. задач, у т. л. па барацьбе з тэрарызмам, ахове грамадскага парадку і інш., выконваюць злучэнні (асобныя брыгады) спец. прызначэння ўзбр. сіл, а таксама некат. часці і падраздзяленні ўнутр. і пагран. войск. Важная роля С.в. належыць у ліквідацыі на тэр. Беларусі наступстваў чарнобыльскай і інш. тэхнагенных катастроф, пры правядзенні размініравання, у барацьбе з паводкамі і інш.